Народная навіна. Сёння ў парку Горкага кожны зможа паглядзець на неба ў тэлескоп!
2 мая 2009 ОтКлик
TUT.BY У рэдакцыю TUT.BY прыйшло пiсьмо ад Вiктара Малышчыца: "Кожны год ва ўсiм свеце адзначаецца Мiжнародны Дзень астраномii. Вызначаецца ён з улiкам зручнай для назiранняў фазы месяца, бачнасцi планет i праводзiцца ў адну з субот красавiка-траўня. Святкуецца Мiжнародны Дзень астраномii заўсёды наступным чынам: аматары астраномii выносяць свае тэлескопы i паказваюць усiм жадаючым аб'екты вячэрняга неба. У гэтым годзе ўпершыню Дзень астраномii будзе адзначацца i ў Беларусi!". Як расказаў TUT.BY Вiктар,у суботу, 2 траўня, у Цэнтральным дзiцячым парку iмя Горкага ля галоўнага ўваходу будзе выстаўлены шэраг тэлескопаў, у якiя можна будзе паназiраць за Сонцам, Месяцам, Сатурнам i атрымаць тлумачэннi i адказы на пытаннi ад прысутных астраномаў. Побач будзе працаваць выстава фотаздымкаў касмiчных аб'ектаў, а блiжэй да вечара будуць дэманстравацца вiдэаролiкi астранамiчнай тэматыкi. Свята пройдзе з 17 да 22 гадзiн. Паглыбiць свае веды ў астраномii зможа бясплатна кожны жадаючы. Як удакладнiў Вiктар, якi з'яўляецца адным з арганiзатараў даннага мерапрыемства, у выпадку дрэннага надвор'я фотавыстава будзе праведзена ў планетарыi, дзе таксама для ўсiх жадаючых будзе прачытана i папулярная лекцыя. Арганiзатарамi святкавання Мiжнароднага Дня астраномii у мiнскiм парку iмя Горкага выступiлi абсерваторыя БДУ i мiнскi планетарый. Трэба адзначыць, што час ад часу супрацоўнiкi планетарыя ладзяць назiраннi за нябеснымi свяцiламi ў парку Горкага i запрашаюць на iх усiх жадаючых. Але ўпершыню падобнае мерапрыемства яны праводзяць i прызначаюць святу Мiжнароднага Дня астраномii. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 мая 2009 ОтКлик TUT.BY У рэдакцыю TUT.BY прыйшло пiсьмо ад Вiктара Малышчыца:"Кожны год ва ўсiм свеце адзначаецца Мiжнародны Дзень астраномii. |
|