"J:морс" выступіць на "Bela Music"
4 мая 2009 Культура
J:морс. Фота Юрыя Федарэнкi.Гурт "J:морс" будзе ў ліку хэдлайнэраў фэстывалю "Bela Music - 09", што адбудзецца 23 траўня на адкрытай пляцоўцы аэраклубу "Баравая". Гурт даў згоду на ўдзел пасля аншлагавага канцэрту ў КЗ "Мінск". Пры канцы красавіка "J:морс" якраз завершыў свой тур па Беларусі ў межах якога паспяхова прэзентаваў свой новы альбом "Аквамарин". Якраз пасля аншлагавага выступу ў КЗ "Мінск" музыкі прынялі запрашэнне да ўдзелу ў "Bela Music - 09". Яны выступяць разам з шэрагам вядучых айчынных камандаў - "Крама", "Палац", Neuro Dubel, "Без Билета", "Детидетей", Garadzkija. Уладзімір Пугач нядоўга раздумваў над прапановай: "Мы з радасцю выступім на гэтым фэсце, - кажа музыка. - Лічу, што оўпэн-эйры - самая натуральная форма існавання рок-музыкі". Асновай для выступу "J:морс" станецца новы альбом "Аквамарин", але ў іх праграму 23 траўня будуць уключаныя і самыя моцныя канцэртныя нумары з ранейшых альбомаў, у тым ліку з беларускамоўнага дыску "Адлегласць". Фестываль "Bela Music - 09" пачнецца 23 траўня ў 16:30 на аэрадроме "Баравая". Квіткі ўжо ў продажы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 мая 2009 Культура J:морс.
|
|