21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гледачы "Басовішча" атрымаюць бясплатныя візы?

26.08.2009 15:56 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

11 мая 2009 Культура
Міра Шульц, Еўрапейскае радыё для Беларусі На юбілейным “Басовішчы” выступяць “Мроя” і “Бонда”, а конкурсу маладых гуртоў не будзе.

20-е “Басовішча” ўсё ж такі мае адбыцца, нягледзячы на тое, што падрыхтоўка да яго толькі распачынаецца. Ужо на наступным тыдні стане вядома, ці будуць бясплатныя “фестывальныя” візы для беларусаў. Пра гэта Еўрарадыё распавяла намесніца старшыні Беларускага аб’яднання студэнтаў у Польшчы (БАС) Кася Кузьміч:

“Мы вядзем размовы з консульствам Польшчы пра візы для беларусаў. Думаю, што на наступным тыдні ўжо будзе ясна. Каб, вядома, не ўсе, але хаця б некаторая колькасць людзей атрымала гэтыя візы”.

Як даведалася Еўрарадыё у гэтым годзе конкурса маладых гуртоў не будзе.

На “Басовішчы-2009” вырашылі правесці “гістарычны перагляд” усіх папярэдніх фестываляў. Да вытокаў вернуцца “Крама”, якая выканае песні “Бонды”, ды “N. R. M” з песнямі “Мроі”.

Кася Кузьміч: “У такім складзе гэтыя гурты можна было пачуць на Басовішчы 10 гадоў таму. “N. R. M” пагадзіліся на тое, каб не рабіць асобнага канцэрту “Мроі”. Падчас свайго выступу яны падрыхтуюць спецыяльную праграму з песень “Мроі” і выступяць як гурт “Мроя”. А гурт “Крама” зайграе песні “Бонды”.

Усіх пераможцаў папярэдніх Басоў запрасіць не давядзецца — многія гурты ўжо не існуюць. Тая ж сітуацыя з колішнім лаўрэатам першых “Басовішчаў” — польскім гуртом RF Braga, частка музыкантаў якога зараз жыве за мяжой ці проста не займаецца музыкай.

“Гэта дае нам падставу для разважанняў”, — кажа Кася Кузьміч. — “Бо атрымоўваецца, што ёсць гурт, ён прыязджае на конкурс “Басовішча”, перамагае ў ім і ў хуткім часе перастае існаваць”.

Зараз арганізатары “Басоў” шукаюць хэдлайнераў фестывалю.

Кася Кузьміч: “На днях вырашым, ці дазволяць нашыя фінансавыя магчымасці запрасіць “Ляпис Трубецкой”. Нам вельмі патрэбна такая зорка, якая б прывезла за сабой з Беларусі шмат людзей”.

Ужо вядома, што запрошаны шмат лаўрэатаў мінулых гадоў. Дакладна будзе бярозаўскі гурт “:B:N:”, “IQ 48”, “Zygimont Vaza”, першы раз на сцэне Гарадка апынецца гурт “ДетиДетей”.
Да таго ж Еўрарадыё даведалася, што для англамоўных гуртоў не будзе абмежаванняў. Арганізатары толькі раяць развучыць хаця б адну песню на беларускай мове.

“Самі разумееце, як успрымаюць гурт, які спявае толькі на ангельскай мове! — запэўнівае мяне Кася. — “На маю думку — гэта праблема. Але калі ідзе гаворка пра тое, ці могуць англамоўныя гурты прымаць удзел у Басовішчы - з нашага боку адказ “Так!”

Каб слова “рэтраспектыва” было жывым, рыхтуецца адмысловае відэа.

Кася Кузьміч: “Польскае тэлебачанне рабіла запісы і рэпартажы з фестываляў, напрыклад, 1994-95 гадоў. Мы выкарыстаем гэты матэрыял, каб адлюстраваць, як “Басовішча” выглядала раней і як выглядае зараз”.

Еўрарадыё працягне сачыць за падрыхтоўкай да самага вядомага open-air-фэсту Польшчы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 мая 2009 Культура Міра Шульц, Еўрапейскае радыё для Беларусі На юбілейным “Басовішчы” выступяць “Мроя” і “Бонда”, а конкурсу маладых гуртоў не будзе.20-е “Басовішча” ўсё ж такі мае адбыцца, нягледзячы на тое, што падрыхтоўка да яго толькі распачынаецца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика