Фотафакт. Чароўная Ваўкавышчына: Паміж крыжамі і "зоркамі Давіда"
13 мая 2009 ОтКлик
Кастусь ЛАШКЕВІЧ, ТUT.BY Ваўкавыск быў восьмым местам у Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм, якое атрымала прывiлей на Магдэбурскае права (1503). У 2005-м горад адзначыў 1000-годдзе ад першай згадкі ў летапісе. Сёння Ваўкавыск — раённы цэнтр у Гродзенскай вобласці, у якім пражывае 46,6 тысяч чалавек. Ваўкавыскі раён займае тэрыторыю 1193 км². У 190 населеных пунктах пражывае больш за 82 тысячы чалавек. Ваўкавышчына славутая 10 каменнымі могільнікамі яцвягаў і адзіным ва Ўсходняй Еўропе археалагічным помнікам — крамянёвымі шахтамі і майстэрнямі ў ваколіцы г.п. Краснасельскі. Але наша вандроўка па іншай Ваўкавышчыне — краі рэлігійных перлінаў. Вёска Вярэйкі
Вёска Рэпля Касцёл Найсвятой Панны Марыі (пач. ХХ ст.). Нетаропкае рэплянскае жыццё Вясковыя кантрасты
Царква Святой Тройцы (1909). Касцёл Найсвятой Тройцы (1801). Сінагогу XIX ст. пераўтварылі ў безгустоўнае "кафе". Касцёл Святога Яна Хрысьцiцеля (1773) - найвялікшы з драўляных бажніц Беларусі.
Старэнькая "Біблія" па-польску.
Крыж невядомаму жаўнеру Войска Польскага і праваслаўнаму месцічу.
а вось саламяны дах - новы. Алеся Белакоз з вучнямі наладзілі ліставанне з мноствам беларускіх літаратараў. Калі ў 1980-х нехта з мясцовага начальства ўбачыў стэнд, прысвечаны зэльвенскай паэтцы-дэсідэнтцы Ларысе Геніюш, яго патрабавалі зняць. Тады вучні даслалі вершы Геніюш нашым касманаўтам - Клімуку і Кавалёнку, і ўжо іхнімі адказамі "легалізавалі" стэнд. У гудзевіцкім музеі захоўваецца адзіны вядоўмы ў краіне беларускамоўны глобус, выраблены ў Заходняй Беларусі пасля "ўз'яднання" з БССР. Касцёл Святой Ганны (1782). Царква Святога Іаана Прадцечы (1889). Лунна было тыповым габрэйскім мястэчкам. У 1897 г. тут жылі 1835 чалавек, з якіх 1364 былі габрэямі. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, масавых дэпартацый і нацыстоўскай акупацыі, ад габрэяў засталіся адно ладныя камяніцы. У большасці з іх ужо дзесяцігоддзі жывуць беларусы. іншыя - занядбаныя. І адно "зоркі Давіда" нагадваюць пра мінулую гісторыю мястэчка а таксама ідышысцкія сімвалы. Гаспадарам гэтага дома "няправільная" зорка, відавочна, не спадабалася. У 1942 годзе паўтары тысячы вязняў мясцовага гета былі вывезеныя і знішчаныя ў канцлагеры Асвенцым. Мемарыяльнага знаку ў мястэчку няма дасюль. Вёска Дубна (Мастоўскі раён).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13 мая 2009 ОтКлик Кастусь ЛАШКЕВІЧ, ТUT.BY Ваўкавыск быў восьмым местам у Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм, якое атрымала прывiлей на Магдэбурскае права (1503). |
|