Хто пойдзе на "Bela Music" задарма: вынікі віктарыны ТУТ
15 мая 2009 Культура
TUT.BY Цягам трох дзён, з 12 да 14 траўня, TUT.BY сумесна з музычным парталам “Тузін Гітоў” ладзілі віктарыну для тых, хто ведае і любіць беларускую музыку. Самыя кемлівыя і ўважлівыя атрымалі бясплатныя запрашэнні на галоўную музычную падзею вясны — фестываль "Bela Music. 8 самых частых пытанняў пра Bela Music >>> Нагадаем, 23 траўня на адкрытай пляцоўцы сталічнага аэраклубу "Баравая" адбудзецца першы рэспубліканскі фестываль "Bela Music-09", удзел у якім возьмуць "Крама", "Палац", "Neuro Dubel", "J:морс", "БЕЗ БИЛЕТА", "Дзецідзяцей", "Garadzkija" і гурт Аляксандра Растопчына “Rastop Power Trio”. Суарганізатарамі фэста выступілі Міністэрства культуры, Мінаблвыканкам і Мінгарвыканкам. Пытанні да наведвальнікаў нашага парталу падрыхтавалі самі лідэры гуртоў-выступоўцаў фэсту "Bela Music". Галоўная ўмова — каб адказ на іх немагчыма было “прагугліць”, але магчыма знайсці праз іншыя крыніцы інфармацыі ды проста з дапамогай кемлівасці. Ніжэй мы друкуем правільныя адказы на пытанні і спіс пераможцаў віктарыны. Па два запрашэнні на фэст ад музыкаў атрымліваў той, хто самым першым правільна адказваў на адно пытанне. Усе шчасліўчыкі атрымаюць ад нас email, у якім будзе пазначана, калі і дзе можна будзе забраць запрашэнні на фэст. - Пытанні ад Алега Хаменкі, лідэра гурта “Палац”: 1. Назавіце прозвішча музыканта гурта “Ляпіс Трубяцкой”, які працаваў у складзе “Палаца”. Адказ: Аляксандар Старажук. Пераможца: Вольга Гудкова. 2. Што павінна адбыцца з дрэвам, каб яго майстра абраў для стварэння беларускай дуды? (менавіта такая ў гурта “Палац”). Адказ: У дрэва павінна патрапіць маланка. Пераможца: Ігар Бельцюгоў. - Пытанні ад Аляксандра Растопчына, гітарыста "Песняроў" і "Сузор’я": 1. У якім калектыве дэбютаваў Аляксандар Растопчын? Адказ: Гурт “Універсітэт”. Пераможца: Алеся Рэгіно. 2. Да якога мастацкага фільму Аляксандар Растопчын разам з Валерыем Дайнекам напісалі музыку? Адказ: Blasted. Пераможца: Віталь Дошчачка. - Пытанні ад Ігара Варашкевіча, фронтмэна “Крамы”: 1. Якую песню гурт “Крама” перазапісваў найчасцей? Адказ: Песьню “Бяжы хлопец” гурт перазапісваў пяць разоў. Пераможца: Уладзімір Балыка. 2. У запісе якога адзінага “крамаўскага” альбому не ўдзельнічаў гітарыст каманды Сяргей Трухановіч. Адказ: “Камэндант”. Пераможца: Анатоль Ярмак. - Пытанні ад Піта Паўлава, лідэра гурта “Garadzkija”: 1. Які першы інструмент засвоіў Піт? Адказ: Акардэон. Пераможца: Дар’я Калбаснікава. 2. Над якім праектам цяпер працуе лідэр гурта Garadzkija? Адказ: Музыка да фільму паводле твораў Сяргея Пясецкага. Пераможца: Правільных адказаў не было. - Пытанні ад Аляксандра Куллінковіча, фронтмэна “Neuro Dubel”: 1. У якой колькасці альбомаў гурта прысутнічаюць варыяцыі на тэму песні “Петрова, подай воды”? Адказ: У трох. Пераможца: Аляксей Аляксандраў. 2. Якая жывёліна была сімвалам гурта Neuro Dubel ў першыя годы яго існавання? Адказ: Пацук. Пераможца: Валеры Бірын. Пытанні ад Віталіка Артыста, лідэра гурта "БЕЗ БИЛЕТА": 1. У 2002 годзе гурт “БЕЗ БИЛЕТА” на некалькі месяцаў змяніў назву. На якую? Адказ: Mo.re. Пераможца: Ірэна Янчанка. 2. Колькі кліпаў знята на песні з альбому “БЕЗ БИЛЕТА” "Кино"? Адказ: 7 (сем) Пераможца: Вячаслаў Базылеў. - Пытанні ад Уладзіміра Пугача, лідэра "J:Морс": 1. Якая была першая назва гурта “J:Морс?” Адказ: “No logo” Пераможца: Дзмітры Васкевіч. 2. Якую першую песню па-беларуску запісаў гурт? Адказ: “Прапанова”. Пераможца: Іна Ваўчэцкая. - Пытанні ад гурта “Дзецідзяцей”: 1. Што напісана ў запісцы, прымацаванай пад лавай па адрасе: вул.Варанянскага, д.11, к.5, 2-гі пад’езд? Адказ: Хітрыкі. 2. Што напісана ў запісцы, прымацаванай пад лавай па адрасе: вул. Кнорына, д.15, 1-шы пад’езд? Адказ: Калькулятар. 3. Што напісана ў запісцы, прымацаванай пад лавай па адрасе: вул. Жудро, д.4, 1-шы пад’езд? Адказ: Агрэст. Пераможцы: Кацярына Нiкiцiна, Таццяна Лешчынская, Вікторыя Войнах, Вольга Верашчагіна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 мая 2009 Культура TUT.BY Цягам трох дзён, з 12 да 14 траўня, TUT.BY сумесна з музычным парталам “Тузін Гітоў” ладзілі віктарыну для тых, хто ведае і любіць беларускую музыку. |
|