Конкурс творчых прац супраць смяротнага пакарання працягваецца
Конкурс творчых прац на тэму смяротнага пакарання працягваецца. Праваабаронцы запрашаюць да ўдзелу ўсіх жадаючых.
У студзені 2009 году ў Беларусі распачалася кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. У рамках гэтай кампаніі абвешчаны конкурс творчых прац па тэме смяротнага пакарання. Нагадаем, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на пастсавецкай прасторы, дзе да гэтага часу выконваюць смяротныя прысуды. А права на жыццё з’яўляецца неад’емным правам кожнага чалавека. Конкурс праводзіцца пад эгідай праваабаронцаў і такіх арганізацыяў, як Беларускі Хельсінскі Камітэт, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі Пэн-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларуская асацыяцыя журналістаў. Мэта конкурсу – прыцягненне ўвагі грамадства і дзяржавы да праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі. Удзельнікам конкурсу прапануецца выказаць сваё стаўленне да выключнай меры пакарання – смяротнай кары. Умовы конкурсу: Творчыя працы па праблеме смяротнага пакарання прымаюцца толькі ў электронным выглядзе памерам не болей за 3 друкаваныя старонкі. Калі ласка, дасылайце свае працы да 25 чэрвеня 2009 году на электронную скрыню nash.konkurs@gmail.com У лісце павінна быць змешчаная кантактная інфармацыя, імя і прозвішча аўтара. Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны прызамі. А лепшыя працы будуць змешчаныя на сайтах арганізатараў і патрапяць у зборнік творчых прац. Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права далейшага выкарыстання конкурсных прац з указаннем імя аўтара ў асветніцкай і іншай дзейнасці, скіраванай на прасоўванне і абарону правоў чалавека. З павагай, Ініцыятары конкурсу Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Конкурс творчых прац на тэму смяротнага пакарання працягваецца. |
|