Помнік Кастусю Каліноўскаму ў Вільні будзе захаваны
18 мая 2009 Культура
Westki.info Таварыства Беларускай Культуры ў Літве мае прыемную вестку: крыж, што усталяваны на месцы пакарання сьмерцю Кастуся Каліноўскага, які амаль не быў улічаны пры стварэнні праектаў па рэканструкцыі Лукішскага пляца ў Вільні, будзе захаваны. Літоўскі ўрад адрэгаваў на заявы Таварыства і накіраваў адпаведнае рашэнне ў Міністэрства Культуры. "Міністрэства Культуры рэагуючы на пастанову Літоўскага Урада ад 23 красавіка 2009 г. за № 22-2616, разам з Дэпартаментам Развіцця Горада Віленскай Гарадзкой Самаўправы разгледзелі заяву Таварыства Беларускай Культуры ў Літве ад 14 красавіка 2009 г. за № 280 і вырашылі, што пры рэканструкцыі Лукішскага пляца будзе звернута ўвага на захаванне месца пашаны Кастуся Каліноўскага. Міністэрства Культуры лічыць, што ўсталяваны крыж памяці Кастуся Каліноўскага на Лукішскім пляцы мусіць быць захаваны", - гаворыцца ў пастанове Міністэрства Культуры Літоўскай Рэспублікі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 мая 2009 Культура Westki.info Таварыства Беларускай Культуры ў Літве мае прыемную вестку: крыж, што усталяваны на месцы пакарання сьмерцю Кастуся Каліноўскага, які амаль не быў улічаны пры стварэнні праектаў па рэканструкцыі Лукішскага пляца ў Вільні, будзе захаваны. |
|