Беларускай рэдакцыі "Радыё Свабода" - 55 гадоў
20 мая 2009 Общество
Наша Ніва 20 траўня 1954 г., з Мюнхена пачалося вяшчанне беларускай рэдакцыі "Радыё Вызваленне". Радыё Вызваленне было створана ў 1953 г, беларуская рэдакцыя ў 1954 г. "Радыё Вызваленне" было адным з праектаў створанага пры падтрымцы Дзярждэпартамента ЗША ў 1951 годзе Амерыканскага камітэта вызвалення народаў Расіі ды Каардынацыйнага цэнтра антыбальшавіцкай барацьбы (1952, Мюнхен). Але тады гэта былі часы халоднай вайны. У склад першай беларускай рэдакцыі ўвайшлі: Вінцэнт Жук-Грышкевіч (кіраўнік), Пётра Сыч (намеснік), Янка Ліманоўскі, Сымон Кабыш (Кандыбовіч), Лявон Карась. Напачатку гэта былі 15-хвілінныя перадачы 24 разы на суткі. Сёння Беларуская рэдакцыя Радыё Свабоды гэта не толькі радыё, але і сайт, і Бібліятэка Свабоды, што выпускае кнігі і кампакт-дыскі. Акурат да 55-х угодкаў выйшла 15-я кніга серыі "Адзін дзень з жыцьця палітвязьня", у якой сабрана 41 гісторыя палітвязня з найноўшай гісторыі Беларусі. Віншуем калегаў! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 мая 2009 Общество Наша Ніва 20 траўня 1954 г., з Мюнхена пачалося вяшчанне беларускай рэдакцыі "Радыё Вызваленне".Радыё Вызваленне было створана ў 1953 г, беларуская рэдакцыя ў 1954 г."Радыё Вызваленне" было адным з праектаў створанага пры падтрымцы Дзярждэпартамента ЗША ў 1951 годзе Амерыканскага камітэта вызвалення народаў...
|
|