21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Atlantica пагадзілася на перазагрузку

26.08.2009 15:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У межах праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» бярэ ўдзел Atlantica. Па-беларуску загучыць песьня It's Not About Us зь іх новага альбому Taboo. «Я адразу адчуў, што гэта выдатная ідэя, бо даўно ўжо хацеў засьпяваць па-беларуску», — кажа лідэр праекту Алекс Дэвід.

Праект Atlantica не без падставаў прэтэндуе на тое, каб звацца самым вядомым беларускім пап-праектам за мяжой. Іх песьні чуваць нават у Чылі, а гук ім дапамагаў рабіць саўндпрадусар Texas і Blur. Вытокі праект мае, дарэчы, не ў Беларусі, а ў Францыі. Там сышліся яго заснавальнікі — Алекс Дэвід (ён тамака вучыўся) і Дзімітр (ён тамака граў у баскетбол). Канчаткова задума аформілася ў 2003 годзе з дапамогай вядомага радыёвядучага Паўла Бараноўскага.

Усё ў іх пайшло добра ад пачатку. Яны сыгралі ў Менску разам з зоркамі сынты-попу Camouflage, у іх кліпе зьнялася Сьвятлана Зелянкоўская, яны перамаглі на зімняй «Песьні году-2005» на ОНТ. Большасьць песень зь іх першых двух альбомаў «Heavenly», а потым «Urbanoid» сталі радыёхітамі. Прычым ня толькі на беларускіх эфэмках. Творы Atlantica 11 раз уключаліся ў рассылку найбуйнейшай амэрыканскай кампаніі Radio Ventures, яны гучалі і гучаць на брытанскай BBC Radio1 ды FM-cтанцыях Польшчы, Украіны, Галяндыі, Чэхіі, Чылі ды іншых краінаў сьвету. А ў 2005 годзе адна зь песень гурта нават трапіла ва ўплывовы эўрапейскі чарт Airplay TOP-100 (87-ае месца).

З кожным дыскам зьмяняўся і склад каманды. У другім альбоме «Urbanoid» паўстаў ужо не дуэт, а трыо. Дзімітар пайшоў з праекту, а замест яго прыйшлі бэк-вакалісты Алена ды Віталь. Але на рэкляме трэцяга дыску «Taboo» Алекс Дэвід пазіруе ўжо адзін. Новую праграму ён запісаў зь гітарыстам Зьмітра Вайцюшкевіча — Алегам Івановічам. І музычныя экспэрты пасьля малаўцямнай папярэдняй працы ўспрынялі дыск на ўра.

У «Перазагрузцы» Алекс Дэвід пагадзіўся ўдзельнічаць імгненна. «Я адразу адчуў, што гэта выдатная ідэя, — кажа сьпявак. — Бо даўно ўжо хацеў засьпяваць па-беларуску». Алекс кажа, што два гады таму Atlantica амаль узялася за падрыхтоўку беларускамоўнага дыску, але праца не пайшла праз незразумеласьці ў складзе. «Я натхніўся беларускай песьняй недзе 15 год таму, калі быў на фэстывалю «Ецвязь» у Пінску і пачуў наколькі калярытным можа быць наш сьпеў. Я якраз і хацеў скарыстаць у тым нерэалізаваным праекце гэты прыгожы палескі дыялект», — кажа выканаўца.

Для праекту «Тузіна Гітоў» і грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі» Алекс перасьпявае песьню It's Not About Us — самую прыгожую на дыску Taboo. Пераасэнсаваць яе бярэцца літаратар Віталь Воранаў.

У праекце «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» бяруць удзел 12 самых цікавых айчынных небеларускамоўных выканаўцаў розных стыляў, якіх лучыць арыгінальнасьць матэрыялу, прафэсыйнасьць у музычным падыходзе і жаданьне эксперымэнтаваць. Кожны зь іх перазапіша адзін з сваіх гітоў у беларускамоўным варыянце, выкананым прафэсыйным перакладчыкам. Усе песьні будуць прэзэнтаваныя на старонках music.fromby.net і www.budzma.org.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У межах праекту «Тузін.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика