Мінская зорка едзе “біць” лепшых байцоў Польшчы
21 мая 2009 Спорт
Даніла Стрыжак, Еўрапейскае радыё для Беларусі У польскім горадзе Лодзь у суботу, 23 траўня, адбудзецца супертурнір па К-1. На адзін рынг выйдуць лепшыя кікбаксёры і каратысты Польшчы, Беларусі, Літвы і Румыніі. Пераможца патрапіць у Японію на фінал чэмпіянату свету К-1. Галоўны фаварыт Гран-пры мінскі баец Забіт Самедаў – вельмі папулярны ў Японіі і ЗША і малавядомы ў Беларусі. Мінчаніна баяцца за яго магутныя ўдары з рук. Забіт амаль што ўсе баі завяршае накаўтамі. Супрацьстаяць нашаму байцу будуць лепшыя кікбаксёры Польшчы (Марцін Разальскі) і Літвы (Міндаўгас Сакалаўскас). Таксама ў турніры возьмуць удзел француз, румын і чэмпіён Еўропы па тайскім боксе з Украіны Сяргей Лашчанка. “Я еду перамагаць, біцца да апошняга, нікому не будзе салодка, — сказаў Забіт Самедаў у інтэрв’ю Еўрарадыё. – А з самым лепшым палякам я ўжо спарынгаваў на трэніроўцы. Зламаў яму нос. Не ведаю, што можа мяне спыніць”. У Лодзь збіраюцца прыехаць прадстаўнікі фан-клуба Самедава з усяго свету. А на прэс-канферэнцыі перад турнірам ніводзін баец не адважыўся сказаць, што пераможа Самедава. Хоць мінчук – самы малады баец турніра (24 гады) і самы лёгкі (усяго 93 кг). Еўрарадыё будзе сачыць за турнірам з месца падзеяў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 мая 2009 Спорт Даніла Стрыжак, Еўрапейскае радыё для Беларусі У польскім горадзе Лодзь у суботу, 23 траўня, адбудзецца супертурнір па К-1. |
|