Мілінкевіч заклікаў лідэраў ЕС не губляць увагі да праблем з дэмакратыяй у Беларусі
25 мая 2009 Политика
Старшыня Руху "За Свабоду" накіраваў шэрагу еўрапейскіх палітыкаў зварот, у якім звяртае ўвагу на знаходжанне за кратамі ваўкавыскіх прадпрымальнікаў і галадоўку Мікалая Аўтуховіча, праблемы рэгістрацыі НДА і партыяў, а таксама кажа пра наспеласць і важнасць зніжэння коштаў на візы для беларусаў, паведамляе прэс-служба арганизацыі. Ліст атрымаюць канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі, вярхоўны камісар ЕС па вонкавай палітыцы і бяспецы Хаўер Салана, старшыня Еўрапарламента Ганс-Герт Пётэрынг, камісар ЕЗ па вонкавых сувязях Беніта Ферэра-Вальднер. У звароце гаворыцца, што разам з шэрагам крокаў па лібералізацыі эканомікі і некаторымі павярхоўнымі зменамі ў сферы дэмакратызацыі беларускія ўлады працягваюць практыку ціску на дэмакратычных актывістаў і адмаўлення беларусам фундаментальных правоў свабоды выказвання, сходаў і аб’яднання. Аляксандр Мілінкевіч нагадвае, што прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў, Уладзімір Асіпенка ужо больш за тры месяцы ўтрымліваюцца ў турме. Пры гэтым следчыя дзеянні ў дачыненні да іх практычна не праводзяцца. 16 красавіка Мікалай Аўтуховіч распачаў галадоўку пратэсту. Яго стан здароў’я моцна пагоршыўся, і існуе рэальная пагроза яго жыццю. Старшыня Руху "За Свабоду" таксама зазначае, што Мінюст Беларусі працягвае ранейшую практыку нерэгістрацыі НДА і палітычных партый на падставе дробных і шмат у чым выдуманых прычынаў. За апошні час адмоўлена ў рэгістрацыі праваабарончаму цэнтру "Вясна" і Асамблеі дэмакратычных НДА, а таксама партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. На актывістаў БХД працягваецца ціск з боку спецслужбаў, мясцовых ідэолагаў ды кіраўнікоў прадпрыемстваў. Аляксандр Мілінкевіч выказвае спадзяванне, што ўсе факты парушэння правоў чалавека будуць па-ранейшаму ўздымацца ў рамках крытычнага дыялогу і канструктыўнага заангажавання Беларусі ў супрацоўніцтва з Еўразвязам і знойдуць станоўчае рашэнне. Таксама лідэр Руху "За Свабоду" звяртае ўвагу на тое, што пасля прыняцця нашай краіны ў праграму Усходняга Партнёрства беларускае грамадства вельмі разлічвае, што Еўрапейскі саюз і ягоныя дзяржавы-чальцы ў найбліжэйшы час і ў аднабаковым парадку зменшаць кошты на шэнгенскія візы для грамадзянаў Беларусі. На думку Аляксандра Мілінкевіча, такі крок будзе яскравым сігналам для ўсіх беларусаў, зацікаўленых у збліжэнні Беларусі з аб’яднанай Еўропай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 мая 2009 Политика Старшыня Руху "За Свабоду" накіраваў шэрагу еўрапейскіх палітыкаў зварот, у якім звяртае ўвагу на знаходжанне за кратамі ваўкавыскіх прадпрымальнікаў і галадоўку Мікалая Аўтуховіча, праблемы рэгістрацыі НДА і партыяў, а таксама кажа пра наспеласць і важнасць зніжэння коштаў на візы для беларусаў,... |
|