Падарыце дзецям прамень шчасця!
1 июня 2009 Общество
ГДА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” сумесна з Гродзенскім Дзяржаўным універсітэтам імя Я.Купалы запрашае прыняць удзел у акцыі, прысвечанай Дню абароны дзяцей “Я - дзіцёнак. І я унікальны!”. Акцыя адбудзецца 1-га і 2-га чэрвеня і будзе складацца з дзвух частак. Частка І. 1 чэрвеня пройдуць выставы дзіцячых малюнкаў, якія будуць прэзентавацца на трох пляцоўках (універмаг “Нёман”, кінатэатр “Кастрычнік”, галоўны корпус Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта). На выставах будуць працаваць валанцёры, якія ў падрабязнасцях раскажуць усім зацікаўленым пра дзейнасць хоспіса, а таксама раскажуць пра прабелмы, з якімі сутыкаюцца дзеці з асаблівасцямі развіцця. Частка ІІ. 2 чэрвеня пройдзе наведванне 13-і сямей, якія знаходзяцца пад патранажам хоспіса. Таксама прадстаўнікі хоспіса разам з валанцёрамі наведаюць двух дзяцей, якія знаходзяцца ў рэанімацыі Гродзенскай абласной бальніцы. Дзяцей павіншуюць, прэзентуюць падарункі, а таксама прапануюць развіваючыя гульні. Будзем удзячныя ўсім жадаючым за прыянты ўдзел у акцыі! За дадатковай інфармацыяй пра акцыю і дзейнасць ГДА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” можна звяртацца да PR – мэнэджэра Адар’і Гуштын па тэл. +37529 58-81-741, +37525 972-37-64, e-mail: journalist1989@yandex.ru. Падарыце прамень шчасця дзецям у першы дзень лета! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 июня 2009 Общество ГДА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” сумесна з Гродзенскім Дзяржаўным універсітэтам імя Я.Купалы запрашае прыняць удзел у акцыі, прысвечанай Дню абароны дзяцей “Я - дзіцёнак. І я унікальны!”. Акцыя адбудзецца 1-га і 2-га чэрвеня і будзе складацца з дзвух частак. |
|