Эрыксан: Швецыя падчас старшынства ў ЕС будзе надаваць увагу адносінам з Беларуссю
1 июня 2009 Политика
TUT.BY Беларуска-шведскiя адносiны вельмi актыўна развiваюцца ў галiне культуры. У гэтым годзе могуць актывізавацца палітычныя i эканамiчныя кантакты. Аб гэтым паведамiў на прэс-канферэнцыі ў Мінску пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан. Дыпламат прызнаў, што ў Празе ўзяла добры старт ініцыятыва “Усходняе партнёрства”. "Падчас старшынства ў ЕС, якое пачнецца з 1 ліпеня, мы будзем удзяляць ўвагу адносінам з Беларуссю. Мы будзем разам з іншымі краінамі ЕС імкнуцца, каб добры пачатак гэтай праграмы працягваўся і надалей", - сказаў С. Эрыксан. Ён не выключыў, што ў гэты час актывізуюцца палітычныя кантакты Швецыі з Беларуссю, у тым лiку сустрэчы на высокім узроўні. Але якія канкрэтна будуць сустрэчы, "аб гэтым гаварыць пакуль рана". С. Эрыксан адзначыў, што Беларусь можа атрымаць статус наглядальніка ў Савеце дзяржаў Балтыйскага мора, "бо гэта вырашальнае пытанне". "Мы лічым, што Беларусь, хоць і не мае доступу да мора, але гістарычна і геаграфічна ўсё ж такі з'яўляецца ў некаторай ступені прыбалтыйскай краінай", - сказаў ён. Дыпламат выказаўся за актывізацыю супрацоўніцтва Беларусі і Швецыі ў сферы турызму. На яго думку, нягледзячы на тое, што плынь беларускіх турыстаў у Швецыю за апошнія гады некалькі вырасла, гэтага недастаткова. Таксама ён хацеў бы, каб большая колькасць шведаў наведвала Беларусь. "Мяне асабліва здзіўляе беларуская прырода. Я быў на Браслаўшчыне, Палессі, у Белавежскай пушчы і бачыў прыродныя скарбы, якія здольны прыцягнуць шведаў", - сказаў дыпламат. Мiж iншым шведскi пасол выказаў шкадаванне, што беларускi экспарт у Швецыю за першы квартал паменшыўся на 46%. Пры гэтым шведскi iмпaрт у Беларусь вырас амаль у 2 разы. Стэфан Эрыксан выказаў заклапочанасць у сувязі з праектам будаўніцтва газаправода "Паўночная плынь" (Nord Stream). "Балтыйскае мора - гэта асаблівы прыродны аб'ект, якi мае ўжо шмат экалагічных праблем. Таму ёсць пэўная заклапочанасць у сувязі з планамі па будаўніцтве новага газаправода", - сказаў ён. Швецыя запатрабавала правядзення экалагічнай экспертызы, але такая экспертыза пакуль не праведзена. Па словах пасла, усе краіны павінны сумесна вырашаць энергетычныя пытанні і больш увагі ўдзяляць развіццю альтэрнатыўных крыніц атрымання энергіі. Культура наперадзе беларуска-шведскiх адносiнаў Эрыксан нагадаў, што беларуска-шведскiя адносiны вельмi актыўна развiваюцца ў галiне культуры. Пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага інстытута ў восьмы раз праводзiць Дні культуры, прысвечаныя Нацыянальнаму Дню Швецыі (Дню Шведскага сцяга). Сёлета культурныя мерапрыемствы праводзяцца па трох напрамках: літаратура, музыка і кіно. Ужо адбылiся шведска-беларускія літаратурна-музычныя вечарыны i прэзентацыя першай беларускамоўнай кнігі вядомага журналіста Дзмітрыя Плакса "Трыццаць тэкстаў". Музычная частка Дзён культуры Швецыі прапануе канцэрт зоркі скандынаўскага фры-джаза, саксафаніста Матса Густафсана, які адбудзецца 5 чэрвеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. У канцэрце таксама прыме ўдзел вядомы беларускі саксафаніст Павел Аракелян. Фестываль сучаснага шведскага кіно пройдзе з 8 па 17 чэрвеня ў Мінску і Магілёве. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 июня 2009 Политика TUT.BY Беларуска-шведскiя адносiны вельмi актыўна развiваюцца ў галiне культуры. |
|