Фотафакт: «Белсат» павіншаваў салігорскіх дзетакАкцыя прымеркаваная да Дня абароны дзяцей адбылася ў Салігорску. Тэлеканалу «Белсат» пры падтрымцы мясцовых маладафронтаўцаў атрымалася перафарбаваць горад у колер дзіцячых усьмешак і суцэльнага пазытыву. «Яшчэ ніколі мы ня чулі столькі дзіцячых «калі ласка» і «дзякуй», — кажа Вераніка Самойлава, адна з удзельніц сьвяточнага мерапрыемства. — Суцэльны пазытыў. Думаю, цяпер пра «Белсат» будуць ведаць нават у дзіцячых садках». Акрамя падарункаў для дзяцей, кожны дарослы мог атрымаць інфармацыйныя буклеты пра першы беларускі незалежны тэлеканал, паведамляе Saligorsk.org. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Акцыя прымеркаваная да Дня абароны дзяцей адбылася ў Салігорску. |
|