2 июня 2009 Культура
Радио TUT.BY
У дзень сучаснага беларускага мастацтва Радыё TUT.BY наведала перакладчыца, блогерша і літаратарка новай хвалі Марыйка Мартысевiч, якая падзялілася ўласнымі думкамі пра сучасную беларускую літаратуру, распавяла, чаму мадэрновыя беларускія творы не знойдзеш у кнігарнях, а таксама паразважала пра лёс беларускай мовы.
Поўны варыянт гутаркі слухайце тут
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя. (function (eid) { if(!(typeof(swfobject)=="object" && swfobject!=null)) return; var flashvars={ file: "http://img.tut.by/n/0a/f/2009_06_01_10.mp3" }; var params={ play: "true", loop: "false", quality: "high", wmode: "transparent", allowfullscreen: "true", allowscriptaccess: "always" }; var attributes={}; swfobject.embedSWF("http://www.tut.by/jw/player.swf",eid,"250","60","9.0.0","http://www.tut.by/jw/expressInstall.swf",flashvars,params,attributes); })("swf1243960570125");
Як вы ацэньваеце сучасны стан рэчаў у беларускай літаратуры?
Па маей ацэнцы, not bad. Толькi зараз сучасная беларуская лiтаратура пераладзілася з савецкiх на некiя постсавецкiя, сучаснабеларускiя рэйкi. I толькi зараз прыйшло адчуванне, што мэнэджмент у лiтаратуры – гэта вельмi важна. Я думаю, што з гэтым усведамленнем пакрысе-пакрысе пачнецца ўздым беларуская лiтаратуры, яна пачне дасягаць чытача. У прынцыпе, яна гэта ўжо робiць праз нейкiя жывыя акцыi, якiя маюць месца ў Менску, па ўсёй Беларусi.
Само па сабе з'явішча сучаснай беларускай літаратуры ўжо скалалася і трэба толькі прыйсці ў народ? Дзе можна пазнаёміцца з творамі і літаратарамі?
Само слова "сучасная" мае нейкае значэнне развiцця. Лiтаратура развiваецца, увесь час мяняецца, яна не можа скласцiся. Можна казаць пра тое, што жывая лiтаратура 90-х стала класiкай, а цяпер у нас ёсць жывыя аўтары 2000-х, якiя робяць сваю лiтаратуру. Дарэчы, на адпаведных старонках iнтэрнэту можна шмат чаго прачытаць з сучаснай беларускай лiтаратуры.
Напрыклад, 21 траўня адбылася вечарына беларуска-шведскай лiтаратуры. Пасольства Каралеўства Швецыi прывезла сюды пяць лiтаратараў, сярод якiх быў папулярны пiсьменнiк Мiкка Нiэмі, i яны ўперамешку з беларускiмi аўтарамi давалi лiтаратурны перфоманс. Бываюць i меншыя лiтаратурныя акцыi - кожная лiтаратурная суполка ладзiць нешта сваё.
Хадзіць на вечарыны – гэта адно, а ці чытаюць пісьменнікаў?
Гэта ўзаемазвязаны працэс. Iснуюць пэўныя праблемы з распаўсюджваннем незалежных кнiжак, якiя як раз распаўсюджваюцца на гэтых вечарынках. Вечарынка будзе пачаткам знаёмства з лiтаратурай на паперы.
Ці існуюць праблемы з выданнем і продажам беларускіх кніг?
Iснуе шмат бюракратычных прэпонаў, часам усё ўпiраецца у тое, што кнiгарнi баяцца брать кнiжкi з сучасным зместам, раптам бы чаго не выйшла. Калi кнігі Эдзiчкi Лiмонава прывозяць, iх спакойна бяруць, бо гэта Расiя… Праз гэтую запужанасць маленькiх шурбачак часам зрываецца распаўсюджванне беларускiх кнiг. Не лiчыце гэта прапагандай наркотыкаў, але беларускiя кнiгi распаўсюджваюцца, як марыхуана: праз сваiх людзей, кропкі i вечарыны.
Летась выйшаў ваш твор у вершах і прозе "Цмокi лятуць на нераст". Яно мела неадназначную ацэнку праз тое, што ў яго была ўключаная ненарматыўная лексіка і феміністычныя матывы. Як вы ўспрынялі гэтую крытыку?
Вельмi смешна! Пра фемiнiстычная матывы – гэта асобная размова, а пра нецэнзурную лексiку, па-першае, маўленне сучаснага пакалення больш разняволенае, i многiя рэчы, якiя зрываюцца з нашых вуснау, могуць успрымацца як скандал у кансерватыўнай публiкi. Наогул, што да нецензурных слоў, яны там устаўлялiся амаль у навуковым тэксце, эсэ, якое аналізавала фэномен беларускага мату.
Вы не супраць мату ў літаратурных творах?
Я не супраць, калi гэта эстэтычна абгрунтавана. На мой густ, усе творы лiтаратуры падзяляюцца на эстэтычна абгрунтаваныя i неэстэтычна абгрунтаваныя. Трэба мець густ, па-руску кажучы "чувствилище", тады гэта будзе цiкава чытаць i нармальна ўспрымацца.
Што вы думаеце наконт беларускага лузэрства?
Валенцiн Акудовiч, калi я вучылася у Беларускiм калегiуме, падзвiгаў нас на мыслячыя подзвiгi, i вось ёсць такая агульная думка, што беларусы – гэта нацыя аўтсайдэраў, лузэраў. Я гэтую думку раскрыла праз аспект таго, што беларускiм жанчынам сімпатычны беларускiя мужчыны таму, што яны прайгралi, i мы праз гэта iх любiм, шкадуем i горнем да сябе. Хлопцы вельмi па-рознаму рэагуюць. Я сышлася на думцы, што тыя, хто ўхвальна ставiцца да гэтай тэзы, мне значна меньш сiмпатычныя, чым тыя, хто абураюцца. Гэта была такая правакацыя.
Многія прагрэсіўныя беларускія літаратары пішуць па-расійску. На вашу думку, ці дадае гэта прадукту камерцыйнай прывабнасці?
Я думаю, што толькi адымае. Тыя лiтаратары, якiя былi накiраваны на поспех, яны i пiсалi па-руску. Напрыклад, я думаю, что перад Вольгай Грамыка, вядомай фэнтэзi-пiсьменнiцай з Беларусi, такая праблема не стаяла. Ёсць шмат беларускiх пiсьменнiкаў, якiя пачынаюць раскрутку, спрабуючы заключыць кантракты з маскоўскiмi цi пiцерскiмi выдавецтвамi, яны не бачаць перспектывы выдавацца па-руску тут.
Чаму б не пісаць па-руску і не выдавацца і тут, і там?
Дыстрыбуцыя так пабудавана, што калi яны выдаюцца ў Маскве, сюды ўсе роўна даезде нейкая сотня кнiг з тыража. Iснуе даўняя праблема, што абывацель успрымае беларускае як другаснае i няякаснае. Калi чалавек даведваецца, што нешта iснуе беларускае, ці то ў лiтараратуры, цi ў музыцы, ён гэта не купiць, бо гэта не можа быць добрым. Таму музыкi спрабуюць спяваць на ангельскай мове. Лiтаратарам няма куды дзявацца, бо мова выкрывае…
Адна с задач сучаснай лiтаратуры – гэта заваёва чытача. А давер чытача заваёўваецца якасным мэнэджентам. Мэнеджмент прыходзiць у лiтаратуру, калi ёсць грошы. Грошы прыходзяць у лiтаратуру, калi чытачы давяраюць лiтаратарам i купляюць iх кнiгi. Гэта такое замкнённая кола, i як яго разамкнуць, я не ведаю.
Якой вы бачыце будучыню беларускай мовы?
Мне здаецца, што ўсё пазнаецца ў параўнаннi. Беларусы аўтаматычна параўноўваюць беларускую мову з рускай, якая з`яуляецца адной з шасцi наймацнейшых моваў свету, i ў параўнаннi з ёй любая мова можа выглядаць карлiкам цi ўродцам. Адсюль, дарэчы, iдзе тэма з лузэрствам, калi чалавек бачыць маленькую мову, яна аўтаматычна здаецца яму кепскай. Далей пачынаюцца беларускiя адмаўленчыя панты. Пачытайце форумы tut.by, там усе гэтыя людзi пiшуць свае пасты, прычым праходзiць дзесяць гадоў i нiчога не мяняецца…
Пiсьменнiкi, стварэннем тэкстаў спрабуюць нешта рабiць, каб змяніць сiтуацыю да лепшага. Я перакладаю кнiжкi з польскай i чэшскай на беларускую, мае сябры перакладаюць з ангельскай, iўрыту, французскай, украiнскай мовы – iдзе накапленне тэкстаў. Гэта наша праца на будучыню.
Ці не падаецца вам, што літаратура канчаткова сыдзе ў інтэрнэт, і кнігі перастануць выдавацца?
Не, нiколi не перастануць! Няма адчування, что ты пiсьменнiк, калi ты чапляеш твор на proza.ru. Кнiгi – гэта не толькi паперкi. Кнiга – гэта рэдактар, каррэктар, гэта пэўная супольнасць, выдавецтва, якое прызнала твой талент, гэта твае чытачы. Кнiга можа быць на любым носьбiце, але кнiга – гэта больш, чым збор тэкстаў. Таму я лiчу, што кнiга як з`ява не знiкне, проста вiдазменiцца, а тым больш, зараз пайшла такая справа, як стварэнне культу з палiграфii. А пiсьменнiкi, яны усё-такi фетышысты.
2 июня 2009 Культура Радио TUT.BY У дзень сучаснага беларускага мастацтва Радыё TUT.BY наведала перакладчыца, блогерша і літаратарка новай хвалі Марыйка Мартысевiч, якая падзялілася ўласнымі думкамі пра сучасную беларускую літаратуру, распавяла, чаму мадэрновыя беларускія творы не знойдзеш у кнігарнях, а таксама...
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.