10 чэрвеня ў Купалаўскім тэатры адбудзецца прэм’ера спектакля «Хам»10, 11, 15 чэрвеня на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбудзецца прэм’ера спектакля «Хам» па аднайменнай аповесці Элізы Ажэшкі ў пастаноўцы беларускага рэжысёра Аляксандра Гарцуева. У спектаклі разам з народнымі артыстамі Беларусі Галінай Талкачовай і Генадзем Аўсяннікавым занятыя і маладыя артысты тэатра: Святлана Анікей, Марына Гардзіёнак, Сяргей Рудзеня, Павел Яскевіч, Аляксей Чарнігін. Галоўныя ролі выконваюць Валянціна Гарцуева, Святлана Зелянкоўская, Ігар Дзянісаў, Аляксандр Абрамовіч. Упершыню да аповесці «Хам» Купалаўскі тэатр звярнуўся яшчэ ў 1921 годзе. 9 чэрвеня а 19-й гадзіне адбудзецца грамадскі прагляд прэм’ернага спектакля. Уваход вольны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10, 11, 15 чэрвеня на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбудзецца прэм’ера спектакля «Хам» па аднайменнай аповесці Элізы Ажэшкі ў пастаноўцы беларускага рэжысёра Аляксандра Гарцуева. |
|