21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускія літаратары распрануліся для календара

26.08.2009 16:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

10 июня 2009 Культура
ТUT.BY Альманах pARTisan ажыццявіў праект, які мае шакаваць пурыстычны беларускі культурны асяродак. На старонках свежавыдадзенага календара “Канец словаў” перад чытачамі прадстануць аголеныя літаратары. Такога ў гісторыі айчыннага прыгожага пісьменства яшчэ не было. “Канец словаў” можна разумець па-рознаму, - кажуць аўтары праекту, сярод якіх літаратарка Марыйка Мартысевіч і культуролаг Максім Жбанкоў, - як вычарпанасць творчага акту, перспектыву новага тэксту альбо невербальнае выказванне літаратара. Таму тут ёсць месца і аголеным азадкам, і тэкстам (у літарах і малюнках), і іх агульным кантэкстам - той прасторы, дзе ў галовах з’яўляюцца словы”.У календары (фатографы Андрэй Шчукін і Дзяніс Нядзельскі ) прадстаўлены фотаздымкі 13 літаратараў, кожны з якіх увасабляе адзін месяц). Для “Канца словаў” пагадзіліся распрануцца філосаф ад літаратуры Валянцін Акудовіч, паэт, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч, бард Віктар Шалкевіч, журналіст Севярын Квяткоўскі, музыка Андрэй Такіданг, а таксама, Юрась Барысевіч, Андрэй Адамовіч, Усевалад Сьцебурака, Ільля Сін, Віталь Рыжкоў, Сяргей Прылуцкі.

Відавочна, каб надаць праекту зорнасці і гучання, аўтары запрасілі фронтмэна гурта “N.R.M.” Лявона Вольскага, які ў вольны ад музыкі час займаецца яшчэ і літаратурай.      На думку Андрэя Хадановіча, у Беларусі “аднойчы мусіць распрануцца кожны”. “Калі літаратары - святарныя каровы, настаўнікі жыцця, жывыя помнікі самім сабе, аголеная задніца - адзіны жывы атрыбут, які ўва ўсім гэтым ёсць. Нешта гарантавана “сваё”, - адзначыў паэт.  Прэм’ера-прэзэнтацыя праекту адбудзецца 19 чэрвеня ў бар-клубе “6А”.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 июня 2009 Культура ТUT.BY Альманах pARTisan ажыццявіў праект, які мае шакаваць пурыстычны беларускі культурны асяродак.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика