Амніставаны фігурант "Працэсу чатырнаццаці"
11 июня 2009 Общество
Наша Ніва 11 чэрвеня ў другой палове дня лідэр "Маладых дэмакратаў" Міхаіл Пашкевіч быў азнаёмлены з пастановай пракурора Бярозаўскага раёну пра тое, што да яго прымяняецца амністыя. У красавіку 2008 года Міхаіл Пашкевіч быў асуджаны да двух гадоў абмежавання волі ў рамках "Працэсу чатырнаццаці". Спачатку пакаранне адбываў у Мінску, але апошнія два месяцы быў вымушаны з’ехаць у Бярозу да бацькоў. Агулам Пашкевіч вытрымаў амаль дзесяць месяцаў "хатняй хіміі". Амністыя была прымененая, бо хлопец адбыў больш за траціну пакарання і артыкул, па якім ён быў асуджаны, не ўваходзіць у лік небяспечных. Міхаіл Пашкевіч - першы фігурант справы, які датэрмінова амніставаны. Бліжэйшым часам чакаецца, што амністыя будзе прымененая да Алеся Чарнышова і Алеся Стральцова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 июня 2009 Общество Наша Ніва 11 чэрвеня ў другой палове дня лідэр "Маладых дэмакратаў" Міхаіл Пашкевіч быў азнаёмлены з пастановай пракурора Бярозаўскага раёну пра тое, што да яго прымяняецца амністыя.У красавіку 2008 года Міхаіл Пашкевіч быў асуджаны да двух гадоў абмежавання волі ў рамках "Працэсу чатырнаццаці". |
|