Сіліцкі: Расспажыўнагляд ужо даўно ператварыўся ў сілавое міністэрства замежных справаў Расіі
17 июня 2009 Политика
Радио TUT.BY Дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў Віталь Сіліцкі ў эфіры Радыё TUT.BY адзначыў, што настаў час спыніць палітычныя гульні па паўправілах, і галоўнае пытанне, якое цяпер стаіць перад краінай – вызначэнне, што такое Беларусь. Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя. (function (eid) { if(!(typeof(swfobject)=="object" && swfobject!=null)) return; var flashvars={ file: "http://img.tut.by/n/0e/8/uploader.tut.by_2009_06_01_36.mp3" }; var params={ play: "true", loop: "false", quality: "high", wmode: "transparent", allowfullscreen: "true", allowscriptaccess: "always" }; var attributes={}; swfobject.embedSWF("http://www.tut.by/jw/player.swf",eid,"250","60","9.0.0","http://www.tut.by/jw/expressInstall.swf",flashvars,params,attributes); })("swf1245257984953"); Як вы можаце пракаментаваць апошнія выказванні Генадзя Анішчанкі? Той тон, які зараз ужываецца, паказвае, што справа не ў тэхнічных рэгламентах і наогул не ў тэхнічных рэчах. Наколькі я разумею з таго тэхнічнага рэгламента, які мне давялося бачыць на днях у інтэрнэце, гутарка ішла пра абмежаванне на тое, каб малочныя прадукты, якія вырабляюцца з парашка, маркіраваліся як, напрыклад, “малочны напой”, а не “малако”. Гэта абсалютна пратэкцыянісцкая мера, якая ўведзена для таго, каб паставіць лакальных, нацыянальных вытворцаў у больш выгоднае становішча, чым імпарцёраў. Зразумела, што гэта прадукт, які хутка псуецца, і яго ў чыстым выглядзе імпартаваць даволі складана, таму выкарыстоўваюцца схемы пераработкі парашка ў малако, што з’яўляецца нармальнай практыкай. Дарэчы, у Расіі так робіць вельмі шмат кампаній. Па маёй інфармацыі, не ўсе яны выконваюць тэхнічны рэгламент. Мне здаецца, што мы маем справу з вельмі выбарачным, селектыўным прымяненнем пэўных нормаў, якія сапраўды існуюць. Але іх прымяняюць па прынцыпе Мусаліні: сябрам усё, а ворагам - закон. Быў бы скандал, быў бы палітычны момант, а закон мы знойдзем, па чым вас, як кажуць расейцы, “пакашмарыць”. Хто ж вінаваты ў гэтай сітуацыі? У адной з рускіх баек ёсць такія словы: “Ты виноват уж тем, что хочется мне кушать”. Тут вінаватыя тыя, каму хочацца “кушать” беларускае малако, беларускія актывы, беларускія трубы і гэтак далей. Насамрэч, як я сказаў, мы маем справу з выбарачным прымяненнем заканадаўства. Часткова спадар Анішчанка, безумоўна, мае рацыю: такі закон ёсць. Але ў мяне адразу ўзнікае пытанне: ён жа набыў моц ў канцы снежня мінулага года – чаму пра яго ўзгадалі толькі зараз, калі на сустрэчы прэм’ер-міністраў Расіі і Беларусі падчас візіту Пуціна разглядалася пытанне прыватызацыі беларускай малочный вытворчасці? Пасля гэтага былі перамовы з Еўрасаюзам па сертыфікацыі беларускай малочный прадукцыі. Ішла нейкая каляпалітычная гульня. І нават калі вы мне зараз скажаце, што пытанне толькі тэхнічнае, няма падставаў, каб прымаць такія выказванні ўсур’ёз, таму што гэты Расспажыўнагляд ўжо даўно ператварыўся ў сілавое міністэрства замежных справаў Расіі: мінеральная вада, віно, шпроты, а зараз малако. Заўважце, што спадар Мядзведзеў, прэзідэнт Расіі, сказаў прыпыніць “гэтую мяса-малочную гістэрыю”. Я думаю: як гэтую сітуацыю будзе пралічваць расійскі чыноўнік? Яму сказалі, што мусіць быць прыпынена мяса-малочная істэрыя, а мясная яшчэ нават і не пачыналася – значыць, яе трэба будзе пачаць, каб потым прыпыніць? Але ж тут трэба пазначыць адну вельмі важную акалічнасць: зараз пэўны перыяд у развіцці нашай дзяржавы, калі мы пераглядваем сваю аднабаковую арыентацію на Расію. Калі мы хочам гэта зрабіць, то павінны гуляць у некаторыя гульні, у тым ліку эканамічныя, цывілізаваныя і па правілах. І калі ёсць такі рэгламент, то сапраўды трэба было на яго адразу пераходзіць. Я не ўпэўнены, што ўсе беларускія прадпрыемствы адпавядалі гэтым рэгламентам. Хаця тут ужо пачалося агульнае абвінавачванне, што ўся беларуская малочная прадукцыя – гэта кантрафакт. Калі ты кідаешся такімі словамі, трэба называць, як казаў спадар Пуцін, “адреса, явки, пароли”, чые там правы парушаюцца. “Савушкин продукт”, “Малочны гасцінец”, “Бабушкіна крынка” – якія забароненыя рэчы яны выкарыстоўваюць? І як гэта стасуецца з тым, што выкарыстоўваюць расійскія вытворцы? На гэтую праблему можна паглядзець з разных бакоў. На партале TUT.BY было праведзена апытанне “Хто вінаваты ў малочнай вайне: Беларусі, Расія ці абодва бакі?”. Практычна пароўну (33%, 30% и 28%) раздзяліліся галасы, і большасць лічыць, што вінаватая Беларусь. Як лічыце вы? Чаму наогул склалася такая сітуацыя? Сітуацыя склалася з-за палітычных чыннікаў. Нагодай стала тое, што, магчыма, Беларусь не выканала пэўныя заканадаўчыя нормы Расійскай Федэрацыі, але ж гэта ўжо працавала па прынцыпе “быў бы чалавек – а артыкул знойдзецца”. Сапраўды, палітычная эскалацыя паміж Беларуссю і Расіяй нарастала, і нарастала яна амаль па той жа схеме, па якой нарасталі палітычныя эксалацыі Расіі ў адносінах з той жа Ўкраінай і Грузіяй. Тое, што ў нас іншая палітычная сістэма, зараз ужо нікога не хвалюе – гуляюць больш геапалітычныя чыннікі, чым унутраныя. І схема пакарання з боку Масквы прыкладна аднолькавая: гэта сілавы ўціск і выкарыстанне санітарнай медыцыны ў судова-псіхіятрычных мэтах. Якой мэты можа дабівацца Расія? Я думаю, што ў дадзеным выпадку сапраўднай прычынай таго, што адбылося, быў частковы разварот Беларусі на Захад (канфлікт з “Усходнім партнёрствам”), непрызнанне Беларуссю Абхазіі і Паўднёвай Асетыі, і нежаданне беларускіх уладаў згадзіцца на прыватызацыю менавіта малочнай галіны расійскім капіталам. Больш за тое, калі пачаліся размовы пра стандартызацыю, сертыфікацыю беларускай малочнай прадукцыі па нормах ЕС, у Расіі, магчыма, склалася ўражанне, што гэтая галіна цалкам можа пайсці ў рукі заходніх інвестараў. Я распавяду вам гісторыю, якая адбылася на канферэнцыі, якую ладзіў наш інстытут у лістападзе 2008 года. У якасці аднаго з выступоўцаў прыехаў вядомы ў Беларусі расійскі эксперт Андрэй Суздальцаў. Ён выступаў у рангу дзяржаўнага чыноўніка Расійскай Федэрацыі і проста абгаворваў схемы, у што Беларусі абыдзецца геапалітычны разварот на Захад. Былі прагавораны канкрэтныя рэчы: калі Беларусь будзе пярэчыць прыватызацыі сваіх ключавых актываў расійскім капіталам, калі яна будзе ствараць перашкоды, Расія не будзе пускаць беларускія тавары на свой рынак. Гэта было агучана на канферэнцыі абсалютна ў адкрытую. Калі мы маем такія заявы, то становіцца ясна, што гэтая палітыка зараз і адбываецца. Гэта значыць, расіяне адчулі, што проста “бабкі” ўцякаюць у іншы бок? Тут нават не бабкі: хутчэй, уцякае тэрыторыя. Лаяльнасць Беларусі да Расіі зараз пад вялікім пытаннем. Асаблівы штуршок усім гэтым працэсам дало “Ўсходняе партнёрства”. З пункту гледжання расійскай палітэліты (і гэта прасочваецца па ўсіх іх заявах), зараз момант, калі Беларусь можна яшчэ ўзяць і затрымаць, таму што ў нас вельмі залежная ад Расіі эканоміка па ўсіх параметрах. І тут можна ствараць нейкія абмежаванні, перашкоды па ўсім спектры таго, на што мы арыентуемся. Без Расіі мы ніяк не здолеем, нават калі пераарыентуемся на Еўропу? Цалкам санітарна заблакаваць Беларусь і ў Расіі ніколі не атрымаецца. Пэўная залежнасць Расіі ад Беларусі захоўваецца, пакуль мы кантралюем транзітныя шляхі і пакуль у Расіі існуе дэфіцыт транзітных магутнасцяў, як гэта і ёсць зараз. Магчыма, праз тры-чатыры гады гэтай перавагі ў Беларусі ўжо і не будзе, калі Расія ўпрэцца рогам і выдадзе шалёныя сумы, каб пабудаваць абсалютна стратныя трубапровады. Але ж калі мы ўжо сур’ёзна думаем пра нейкае незалежнае існаванне, то гэтыя тры-чатыры гады ёсць у нас на пэўную структурную перабудоўлю беларускай эканомікі. Пакуль не закрыюць “Дружбу”, прыйдзецца сябраваць? Так, я згодны з гэтым. “Расія губляе нас, а мы губляем Расію”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю расійскім СМІ, пасля якога якраз і была агучана заява Анішчанкі. Ці можа Расія страціць Беларусь? Я не думаю, што мы згубім адзін аднаго, я не думаю, што нашыя дзяржавы калі-небудзь дойдуць да таго, што было паміж Расіяй і Грузіяй, бо няма псіхалагічнага ўспрымання беларускага народа як ворага з боку расіян. Гэта вельмі важна, таму што дзесяцігоддзямі такое пагадлівае ўспрыманне грузінаў, якое кшталтавалася ў расійскай масавай свядомасці, так жа як і адваротны працэс з боку грузінаў – такога няма. Я бы ўсё-ж такі параўноўваў не з Грузіяй, а з Украінай… Там тое ж самае. Ведаеце, усё ж такі ёсць зараз вельмі адмоўнае ўспрыманне вышэйшага палітычнага кіраўніцтва Беларусі з боку Масквы. І гэта ўспрыманне існуе фактычна на ўзроўні, на якім успрымаецца Саакашвілі, можа, трошку лепш. Гэта правакуе абсалютна нерацыяльнальныя, абсалютна закідальніцкія, як кажуць расіяне, дзеянні ў адносінах да Беларусі. Проста тут мы ўжо пераходзім мяжу, дзе можна рацыянальна аналізаваць палітыку, і ўступаюць у гульню іррацыянальныя фактары, асабліва з пункту гледжання пэўнай часткі расійскай палітэліты, якая проста не разумее, як гэта Беларусь можа яшчэ кудысьці імкнуцца, акрамя як у Расію. Куды ж мы рушым? У Расію ці не? Чым усё скончыцца? Гэта вельмі цяжкае пытанне. Я думаю, што зараз ідзе пэўная гульня нерваў: Масква чакае, што Беларусь спужаецца сваёй прыткасці і спыніцца, бо ёй не будзе куды дзявацца. А беларускі бок разлічвае на тое, што ўсё ж такі Расія схопіцца за галаву, зразумеўшы, што Беларусь усур’ёз “сыходзіць”. Кампанія па тым, што яны насамрэч згубілі і Беларусь, ужо пачалася, далёка адпускаць таксама нельга, і дзесьці яны, магчыма, пойдуць напапятную. Магчыма, дзесьці гэты кампраміс да канца месяца і будзе знойдзены. Але ж пакуль абодва бакі гуляюць на вельмі павышаных танах і павышаных стаўках. Дарэчы, ужо пайшоў працэс геапалітычнай канкурэнцыі, калі Міжнародны валютны фонд пачаў перакупаць расійскія крэдыты, што насамрэч пэўнымі коламі ў Крамлі, я думаю, толькі будзе заахвочвацца, таму што гэтыя крэдыты пойдуць на аплату тых жа запазычанасцяў за расійскія энерганосьбіты і гэтак далей. Сітуацыя будзе даволі непрадказальнай. Скажам так: для таго, каб зрабіць гэты разварот, трэба, па-першае, сапраўды мець дакладную накіраванасць на структурную перабудову беларускай эканомікі. Гэта вельмі балюча – і палітычна, і сацыяльна. А існаваць па нейкіх паўправілах-“паўнеправілах” у прывілеяваным стане з Расіяй было лягчэй. Не трэба было напружвацца. Ведаеце, з гэтах канфліктаў можа атрымацца шмат карыснага, калі пагнабляць малако, потым мяса, потым яшчэ што-небудзь. Калі прадпрыемствы зоймуцца сертыфікаціяй прадукцыі, пошукам новых рынкаў, пераходам на нармальныя стандарты, каб экспарціраваць яшчэ ў многія бакі – будзе тое, што адбылося, умоўна кажучы, з грузінскім і малдаўскім віном. І хаця зараз там вытворчасць упала, але ж, як яны кажуць, гэта дазволіла ім пераарыентавацца, знайсці новыя рынкі, павысіць якасць прадукцыі. Але ж гэта трэба будзе рабіць не з адной-двума нейкімі пазіцыямі, а з цэлым шэрагам, што вельмі цяжка. А другое – гэта пытанне, даруйце, ідэалагічнае, бо беларусы былі тымі самымі расіянамі, толькі са “знакам якасці”. Цяпер, канешне, мы з шэраговымі расіянамі пакуль што не сварымся, увесь час бачым іх на экранах, і яны любяць беларускае малако. Але ж такія канфлікты і інфармацыйныя войны ўсё роўна будуць мець пэўны адбітак на масавай свядомасці дзвюх краінаў. Па інфармацыі, якую можна было атрымаць ад людзей, якія жылі ў памежных зонах з Расіяй, фармаванні нейкіх памежных мабільных пагранічных і мытных пунктаў Расія ладзіла і да гэтага канфлікту. І гэта ўжо было, вось што цікава. Да гэтага рыхтаваліся, гэта не вайна, якая пачалася знянацку. Але зараз трэба растлумачыць грамадству, адкуль гэта ўзялося: што цяпер Беларусь, калі гэта не “Расія са знакам якасці”? Дзіўна, што ўсё гэта адбываецца пад сцягам будаўніцтва Саюзнай дзяржавы… Вельмі дзіўна, недарэчна, абсалютная бязглудзіца, калі мы заяўляем пра мытны саюз з Расіяй і Казахстанам – і пры гэтым пачынаецца малочная вайна. У самы бліжэйшы час мы мусім выбраць тую кружэлку, якую мы граем: ці Саюзны гімн, ці ўласны беларускі. З гэтым трэба вызначыцца, неяк выраўняць свае адносіны, развесці нашы адносіны да Крамля і да простых рускіх і фактычна вызначыць Беларусь як самую сабе, свае нацыянальныя інтарэсы, уласную ідэнтычнасць, якая ўжо не звоздіцца проста да пастсавецкай ці квазісаюзнай. Пытанне ставіцца так: што такое Беларусь? Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 июня 2009 Политика Радио TUT.BY Дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў Віталь Сіліцкі ў эфіры Радыё TUT.BY адзначыў, што настаў час спыніць палітычныя гульні па паўправілах, і галоўнае пытанне, якое цяпер стаіць перад краінай – вызначэнне, што такое Беларусь.Внимание! |
|