"Тузін. Перазагрузка”. Юры Дземідовіч
19 июня 2009 Культура
Тузін Гітоў Інтэрнэт-партал "Тузін Гітоў" і грамадзкая кампанія "Будзьма беларусамі" прадстаўляюць апошняга, 12-га ўдзельніка праекту "Тузін. Перазагрузка". Адзін з галоўных прэтэндэнтаў на ўдзел ад Беларусі ў "Дзіцячай Эўравізіі" Юры Дземідовіч перасьпявае сваю песьню “Волшебный кролик” па-беларуску. Маладому сьпеваку вельмі спадабалася ідэя зрабіць беларускамоўны варыянт свайго твору, які ўсяго за некалькі дзён стаў сапраўдным інтэрнэт-гітом. Юра Дземідовіч засьпяваў ужо ў тры гады. Ён добра памятае сваю першую песьню, якую выканаў на публіцы - гэта быў раманс "Белеет парус одинокий". У дзевяць год ён трапіў у "Капэлю хлопчыкаў" - хор пры Рэспубліканскім музычным коледжы. Капэля гэтая мае ўжо 50-гадовую гісторыю. Адсюль выйшлі салісты беларускай опэры, камэрнага аркестру, харавой капэлі, хору "Унія" ды групы "Камэрата". Кіраўнік хору Ўладзімер Глушакоў лічыць, што і ў Юры Дземідовіча - вялікая будучыня. Хлопец цяперака - вядучы саліст хору. Некалі ён нават сьпяваў на сьвяточным канцэрце з нагоды візыту маскоўскага патрыярха Алексія ІІ. Самыя ўдалыя яго нумары - "Санта Лучыя", "O sole mio", а зь беларускіх - "Радзіма, мая дарагая". Юра называе сярод сваіх улюбёных выканаўцаў Павароці, Каруза ды Ларэці.Песьня "Волшебный кролик" зусім нетыповая, як для рэпэртуару Капэлі, дзе сьпявае Дземідовіч. Словы і музыку выканаўца напісаў да яе сам пад уплывам твору "Аліса ў краіне цудаў". Адразу пасьля выкананьня твору на паўфінале адбору на "Дзіцячую Эўравізію" 1 чэрвеня ён займеў ашаламляльны посьпех. Цяпер колькасьць праглядаў відэа на гэту песьню на youtube.com набліжаецца да 290 000. У сацыяльных сетках арганізаваліся фэн-клюбы Юры, зьявіліся рознастайныя інтэрпрэтацыі сьпеву, прапануюцца майкі з выявамі "трусіка" і шырыцца дыскусія наконт патаемных сэнсаў гэтай песьні. Сам Юра з сваім кіраўніком Уладзімерам Глушаковым ставяцца да гэтага спакойна: "Галоўнае, што ў нашай песьні шмат слухачоў!" - заяўляюць яны.Юра з задавальненьнем пагадзіўся зрабіць з "кроліка" - "трусіка" і пахваліўся, што беларускую мову вучыць старанна. Мае па гэтым прадмеце ў школе васьмёрку, а па беларускай літаратуры - дык наогул дзевятку. Хлопчык разам з сваім настаўнікам прынялі прапанову "Тузіна Гітоў" узяць пераклад літаратара Сяргея Балахонава. Праца над "Чароўным трусікам" пачнецца ўжо на наступным тыдні. Даведка У праекце "Тузін. Перазагрузка" інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў" і грамадзкай кампаніі "Будзьма беларусамі" бяруць удзел 12 самых цікавых айчынных небеларускамоўных выканаўцаў розных стыляў, якіх лучыць арыгінальнасьць матэрыялу, прафэсыйнасьць у музычным падыходзе і жаданьне эксперымэнтаваць. Кожны зь іх перазапіша адзін з сваіх гітоў у беларускамоўным варыянце, выкананым прафэсыйным перакладчыкам. Усе песьні будуць прэзэнтаваныя на старонках http://music.fromby.net і http://www.budzma.org/Інфармацыйныя партнэры акцыі "ТУЗІН. ПЕРАЗАГРУЗКА":Інтэрнэт-партал TUT.BYПершая прафэсыйная радыёстанцыя байнэту - Netradio.byПершая беларуская газэта - "Наша Ніва" (www.nn.by)Першая беларуская транспамежная FM-станцыя - Радыё Рацыя www.racyja.com (98,1 FM у Гародні і Беластоку)Праграма "Proдвижение" (штонядзелю апоўначы, штосераду апоўдні на тэлеканале "Лад")Праграма "Новая зямля" (шточацьвер а 23-й гадзіне на Радыё Unistar www.unistar.by (99,5 FM у Менску, 102,3 FM у Берасьце). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 июня 2009 Культура Тузін Гітоў Інтэрнэт-партал "Тузін Гітоў" і грамадзкая кампанія "Будзьма беларусамі" прадстаўляюць апошняга, 12-га ўдзельніка праекту "Тузін. |
|