21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Купалаўскі тэатр рыхтуецца да прэм’еры спектакля «ГендэльБах»

26.08.2009 16:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


27 чэрвеня на Малой сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбудзецца прэм’ера спектакля «ГендэльБах» паводле п’есы Паўля Барца «Магчымая сустрэча».

«Камедыя «Магчымая сустрэча» грунтуецца на ўяўным сюжэце — прыдуманай сустрэчы Баха з Гендэлем у 1747 годзе з нагоды прыняцця Баха ў «Таварыства музычных навук», першым і адзіным ганаровым сябрам якога з 1745 года быў Гендэль. На самай справе гэтыя кампазітары, нягледзячы на шматлікія паралелі ў іх біяграфіях, ніколі не сустракаліся, да таго ж Гендэль апошні раз прыязджаў ў Германію толькі ў 1750 годзе — годзе смерці Баха. Астатнія ж факты, пры ўсёй адвольнасці іх інтэрпрэтацыі, цалкам аўтэнтычныя, у тым ліку і відавочнае нежаданне Гендэля асабіста сустракацца з Бахам, і неаднаразовыя спробы Баха пазнаёміцца з непараўнальна больш славутым калегай пад час ягоных прыездаў у Германію» — так пісаў пра сваю п’есу Паўль Барц.

Рэжысёр-пастаноўшчык — Генадзь Мушперт. У ролях: Бах — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Краўчанка, Гендэль — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Падабед, Шміт — Сяргей Кавальскі, для якога гэтая роля з’яўляецца творчым дэбютам на сцэне Купалаўскага тэатра.

У пятніцу, 26 чэрвеня, а 12-й гадзіне на Малой сцэне тэатра адбудзецца грамадскі прагляд спектакля.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 чэрвеня на Малой сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбудзецца прэм’ера спектакля «ГендэльБах» паводле п’есы Паўля Барца «Магчымая сустрэча». «Камедыя «Магчымая сустрэча» грунтуецца на ўяўным сюжэце — прыдуманай сустрэчы Баха з Гендэлем у 1747 годзе з нагоды прыняцця...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика