21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксей Шадзько стаў акцёрам МХАТа

19.09.2009 13:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 июля 2009 Культура
Маша Яр, Еўрапейскае радыё для Беларусі Вядомы беларускі акцёр і музыка Аляксей Шадзько прыняты на працу ў Маскоўскі Мастацкі Акадэмічны тэатр імя М. Горкага (МХАТ імя М. Горкага). Як распавёў акцёр Еўрарадыё, з усіх прапаноў, што яму паступілі, ён спыніўся на прапанове ад МХАТа.

Аляксей Шадзько: “Мяне запрасілі не толькі ў МХАТ. Проста я выбраў МХАТ з усіх астатніх прапаноў. Таму што гэта класічны тэатр і сцэна, на якой акцёры заўважныя, вядома, калі яны добрыя акцёры. Мне падалося, што МХАТ будзе для мяне найбольш цікавым”.

З пачаткам новага тэатральнага сезону, які традыцыйна прыпадае на верасень, Шадзько будзе задзейнічаны ў рэпетыцыях і спектаклях маскоўскага тэатра. Пакуль жа акцёр мусіць звольніцца са свайго апошняга месца працы – Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя М. Горкага, да якога ў Шадзько няма ніякіх прэтэнзій. Паводле слоў артыста, абставіны, што склаліся вакол яго апошнім часам, падштурхнулі да пераменаў.

Аляксей Шадзько: “У мяне ніякіх прэтэнзій да тэатра няма. Так склалася, што я атрымаў траўму на назе. З-за гэтага мяне паўсюль замянілі, і тэатр стаў абыходзіцца без мяне. І зараз я нікога не падстаўляю. Бо калі б не мая траўма, мне цяжка было б так зрабіць, таму што я быў вельмі заняты ў рэпертуары тэатра. Вядома, я б не рашыўся падвесці. А так, як зараз тэатр жыве і існуе без мяне, я падумаў, што гэта шанец нешта змяніць у сваім жыцці”.

“Маскоўскі” варыянт працы цалкам задавальняе Аляксея, бо ў Маскве жыве яго сям’я. Аднак пакідаць Беларусь назаўжды акцёр не збіраецца: тут знаходзяцца яго матуля і бабуля, ёсць дом. Шадзько не загадвае наперад.

Аляксей Шадзько: “Не, я не думаю. Я ўсё адно застаюся беларускім грамадзянінам так ці інакш. Мне зараз складана судзіць. Я не з’язджаю. У мяне там дом. У мяне там мама і бабуля. І я не магу з’ехаць так вось проста назаўжды. А часова гэта, ці пастаянна – дакладна не магу сказаць, гэта як пойдзе. Таму што паступіць у тэатр значна лягчэй, чым у ім пратрымацца”.

Музычны бок творчага жыцця аўтара застаецца без змен: “Сестра” была, ёсць і будзе”.

Аляксей Шадзько: “Нічога не мяняецца. Увесь мінулы сезон я таксама іграў і ездзіў туды-сюды. Зараз будзе тое ж самае”.

Больш за год таму ў прэсе быў анансаваны хуткі выхад новага альбома музыкі “Апельсины”, аднак справе перашкодзіў крызіс. Аляксей спасылаецца на часовую адсутнасць грошай, а таксама абяцае аднавіць працу над дыскам, як толькі з’явяцца сродкі. Альбом атрымае іншую назву.

Аляксей Шадзько: “Пакуль няма грошай на гэта, таму што адзін я не хачу ў гэтым удзельнічаць. Мне патрэбна дапамога. Тыя людзі, якія мне звычайна дапамагалі і абяцалі дапамагчы і гэтым разам, зараз не могуць, бо складанае эканамічнае становішча ва ўсіх. Аднак гэтыя абяцанні ў сіле. То бок, рана ці позна мы, вядома, адновім працу над альбомам. Проста ён не будзе называцца “Апельсины”. Матэрыял для гэтага падрыхтаваны, над ім ідзе праца. Як толькі з’явяцца сродкі, мы адразу яго запішам”.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 июля 2009 Культура Маша Яр, Еўрапейскае радыё для Беларусі Вядомы беларускі акцёр і музыка Аляксей Шадзько прыняты на працу ў Маскоўскі Мастацкі Акадэмічны тэатр імя М.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика