21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На баку дабра

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На баку дабра

Вайна, якая была ў жыццi... Вайна, якая паўплывала на мастацтва — прыгаварыла людзей ствараць... Тых, што самi ваявалi i ведаюць, што такое разбурэннi — iх стваральная сiла мо тады i загартавалася, нарадзiўшы праўдзiвыя словы пiсьменнiкаў, мастацкiя вобразы на карцiнах, у кiно i тэатры. Столькi гадоў прайшло, а яны i зараз зразумелыя, жывыя, нiбыта ўся энергiя чалавечых душ, якiя перайшлi ў лепшы свет, з'ядналася i ўварвалася ў творы. Нiшто не знiкае бясследна. I людзi. I надзеi. I думкi. У гэтыя днi людзi мастацтва разважалi пра тое, як вайна паўплывала на iх жыццё, свядомасць, творчасць.

 

Прафесар, мастак Вiктар Грамыка ў гэтыя днi прыгадаў свае ваенныя дарогi, якiя адлюстроўваў на палатне:

— Роўна праз тры гады i адзiн дзень пасля чорнай даты 22 чэрвеня 1941 года пачалася аперацыя "Баграцiён", якая адкрыла шлях да вызвалення Беларусi. Гэта была тая аперацыя, якую меў на ўвазе адзiн з вядучых генералаў фашысцкага вермахта, калi расказаў у сваёй кнiзе пра гiбель трэцяй танкавай армii, якая не ведала паражэнняў. Гэтая аперацыя, дзе ўсё было разлiчана i гiтлераўцаў падманулi, скiраваўшы iх увагу ў iншы бок, стала сiмвалам вялiкiх перамог — яна вызвалiла тысячы кiламетраў нашай роднай зямлi, якая ляжала ў руiнах. Не толькi майстэрства i сiла зброi нашай армii забяспечылi перамогi аперацыi "Баграцiён". Мне давялося прайсцi складаны ваенны шлях: я быў у падпольнай арганiзацыi Заслонава, пасля гэтага ваяваў у смаленскiм партызанскiм палку, пачаўшы кулямётчыкам i стаўшы камiсарам атрада. Давялося ваяваць на Смаленшчыне, у розных рэгiёнах Беларусi. Плячо ў плячо я ваяваў з адным чалавекам, iмя якога вядома сёння ў сувязi з радаснымi падзеямi. Гэта Мiхаiл Ягораў, разведчык, з якiм мне давялося есцi з аднаго катла i курыць з аднаго кiсета. Вось дзiўна i сiмвалiчна, што сцяг перамогi над рэйхстагам разам з Кантарыя ўзняў ён, рускi чалавек, былы беларускi партызан. Гэта вялiкi знак велiчы нашай перамогi. Я хачу ў гэты дзень павiншаваць усiх нашых партызан. Нас паменшала. Нам не заўсёды проста прыйсцi i расказаць пра тое, якая была вайна ў Беларусi — узрост ставiць свае перашкоды. Але я ўдзячны тым людзям, што шляхам мастацтва звяртаюць людзей у мiнулае, якое не забытае. Хачу павiншаваць ветэранаў i людзей мастацтва з той свабодай, якая нам дае права вольна i натхнёна працаваць. Мы загартаваныя, таму, пераадольваючы складанасцi сённяшнiх дзён. можам iсцi да далейшага будаўнiцтва нашай Айчыны.

Алесь Савiцкi, былы партызан, франтавiк, у мiрны час абраў шлях лiтаратара i на святкаваннi 65-годдзя вызвалення Беларусi ў Доме лiтаратара падтрымаў словы мiнiстра абароны Беларусi Леанiда Мальцава пра неабходнасць захавання гiстарычнай памяцi праз творы мастацтва:

— Людзi майго пакалення былi народжаныя з наканаваннем баранiць сваю зямлю. Яны клалiся ў зямлю, былi гатовыя загiнуць за яе, разумеючы, што ў iх, магчыма, не будзе нiчога — нi сёння, нi заўтра. Не будзе нi ўнукаў, нi праўнукаў. У iх застанецца толькi адно — велiч iх святога подзвiгу, якi яны здзейснiлi на гэтай зямлi. Наш абавязак — памяць пра iх. Згодны з Генадзем Пашковым, якi пiсаў: "Калi новыя пакаленнi будуць будаваць сваё жыццё трывала, так, якiя ставяць сваiм героям помнiкi, якiя "магiльнай аб'яты травой" — нiхто не пераможа гэтую дзяржаву нiколi. Нiякi чужы бот, якi ступiць на гэтую зямлю, назад ужо адсюль не вернецца. Такi запавет гэтай зямлi. Тое, што мы сёння святкуем 65-ю гадавiну з Дня вызвалення роднай Беларускай зямлi — гэта яшчэ адзiн напамiнак аб тым, што найвялiкшая наша святыня — наша Перамога — заўсёды з намi. Мы, ветэраны, якiя яшчэ жывыя, i новыя пакаленнi павiнны не толькi берагчы гэтую памяць, а ўсяляк даводзiць нашчадкам, што больш значнай святынi, чым перамога ў барацьбе за волю i незалежнасць роднай зямлi, не iснуе. А яна ў нас ёсць. Пакуль мы жывыя, мы будзем казаць сваё пiсьменнiцкае слова, узвялiчваючы гонар, славу, велiч нашай зямлi, волю нашай Бацькаўшчыны, нашага краю. У гэты дзень мы будзем святкаваць наша вызваленне i адчуваць, што новыя пакаленнi будуць верныя гэтаму святому салдацкаму абавязку. Яны пойдуць па нашых слядах, захаваюць гэтую памяць, а значыць захаваюць вольнай i незалежнай нашу Радзiму.

Мiкалай Пiнiгiн, мастацкi кiраўнiк i галоўны рэжысёр тэатра iмя Янкi Купалы, лiчыць, што трэба суадносiць тэму i час:

— У нас былi планы рабiць спектакль пра мiнскае гета. Але калi мы пачалi вывучаць матэрыялы, то ў мяне валасы дуба сталi. Я не думаю, што гэта нехта вытрымае ў зале. Памятаеце фiльм "Iдзi i глядзi"? Ён генiяльны, але па-за межамi мастацтва. Ён мае амаль што фiзiялагiчнае ўздзеянне, ты потым не можаш жыць. Я думаю, што калi пра гета ставiць спектакль, то гэта будзе цяжкай праўдай i жудаснай. У мяне была такая думка, але мы не змаглi зрабiць п'есу. Таксама былi перамовы са Святланай Алексiевiч — нас зацiкавiлi яе "Апошнiя сведкi". Але тое, што спрацоўвае ў лiтаратуры, у дакументальнай прозе, таксама складана перадаць у тэатры. Па той жа прычыне: так жудасна, што вельмi цяжка вытрымаць. Мы думалi пра "Блiндаж" Васiля Быкава... Але ў рукi трапiў Алесь Адамовiч — i я зразумеў, што гэта трэба рабiць. Аповесць "Нямко" — цудоўны матэрыял. Мне не хацелася б, каб у спектаклi на ваенную тэму па сцэне поўзалi людзi з аўтаматамi. А ў Адамовiча ёсць вечная тэма: маладыя людзi, якiя кахаюць адно аднаго, ён немец, а яна беларуская дзяўчына — нiбыта Рамеа i Джульета. Каханне iх разгортваецца на фоне вайны, яны ў самой вайне iснуюць. Мне цiкава ўжо тое, што хлопец-гiтлерюгенд пастраляў сваiх салдат, каб выратаваць беларускую дзяўчыну. Як заўсёды ў добрай лiтаратуры, гэта не пра вайну, а пра людзей. Вайна — гэта абставiны, у якiх людзi апынулiся не па сваёй волi, але яна вельмi жорстка выяўляе людзей. Аповесць Адамовiча i яго сцэнарый — гэта драматургiя. У такiх творах павiнна быць нейкая аснова, лепш — каханне. I мяне не хвалюе, што ёсць мастацкi фiльм. Мы зробiм сваю версiю.

Леанiд Шчамялёў, народны мастак Беларусi, у вайну служыў у кавалерыi — пра гэта можна даведацца, паглядзеўшы на яго творы. Але ў гэтыя днi Леанiд Дзмiтрыевiч прымае вiншаваннi яшчэ i з тым, што ён вылучаны на прэмiю Саюзнай дзяржавы, асаблiва падкрэслiўшы значэнне мiрнай тэмы:

— Так, вайна была часткай майго жыцця i, безумоўна, паўплывала на яго. Працы на тэму вайны я стаў пiсаць адразу, як паступiў i стаў вучыцца мастацтву. А пасля паступова я стаў пераходзiць на мiрную тэму, на тое, чым жыла краiна. Гэта мне здавалася больш цiкавым i значна больш адпавядала духу мастацтва, якое павiнна несцi прыгажосць i гармонiю. Не скажу, што адышоў ад ваеннай тэматыкi зусiм — пасля яна вярнулася, i ў 60-я гады я напiсаў карцiну "Маё нараджэнне". Твор не адлюстроўваў лiтаральна маё нараджэнне — гэта было ўвасабленне нараджэння майго пакалення, якое вымушана было перажыць вайну, застацца жывым i працягваць жыццё. Гэтую карцiну паказалi на Усесаюзнай выставе ў Маскве. Памятаю, што людзi падыходзiлi, хацелi падзялiцца ўражаннямi, выказвалi нейкiя думкi, дзялiлiся ўспамiнамi. Дарэчы, у Маскве гэтую працу прынялi лепш, чым дома. Напэўна, удалося выказаць нешта такое, што можа зачапiць нават тых, хто далёкi пад тых падзей, якiя я перажыў асабiста. Але ў мастацтве ваенная тэма — не галоўная для мяне. Пасля вайны на гэтую тэму створана вельмi шмат карцiн рознымi мастакамi. Але для развiцця мастацтва, на маю думку, больш важна адлюстроўваць рэчы, якiя будуць хваляваць людзей заўсёды, бо нясуць супакаенне, радасць, нейкiя новыя веды пра краiну i яе асобаў. Ёсць прыгожыя людзi ў нас, сама краiна прыгожая. Для мяне як мастака мiрнае жыццё больш важнае, чым вайна.

Пiсьменнiк Вiктар Карамазаў напярэдаднi адзначыў свой асабiсты юбiлей, прыгадаў, як вайна паўплывала на яго творчасць:

— Я належу да пакалення дзяцей вайны. Таму ў сваёй творчасцi я не абышоў тэму вайны. Менавiта свае дзiцячыя перажываннi я перадаў у рамане "Бежанцы". У iм сапраўды адлюстравана маё жыццё — сем гадоў мне было ў 41-м годзе. Памяць захавала той жах, у якiм раптам апынулася столькi людзей адначасова. Я выдатна адчуваў ужо, што такое бегчы ад ворага, каб уратавацца. I ўсё тое, што адбываецца ў рамане з галоўным героем Васiлём, адбывалася са мною: дарогi бежанства, страта бацькоў, бамбёжкi, ваенныя дарожныя нягоды... Напэўна, гэты дзiцячы досвед страсянуў свядомасць так, што потым хацелася падзялiцца з iншымi. Былi яшчэ ў мяне апавяданнi на тэму вайны, пiсаў нешта ў дзённiках успамiнаў, якiя друкавалiся ў "Нёмане". На маё пакаленне вайна сапраўды наклала моцную пячатку. Чым вызначалася маё пакаленне? Мы прайшлi жыццёвую жорсткую школу — тыя, хто быў у акупацыi i хто не быў у акупацыi. Усё адно на вачах былi смерцi, пакуты, голад — усяго хапала. Галоўнай мэтай было — выжыць. Маё пакаленне — пакаленне жорсткiх экстрэмальных умоў, якое ведае цану стратам. Менавiта таму ў iм моцнае iмкненне да лепшага, жаданне ствараць лепшае самiм.

Сяргей Чэкерэс, акцёр Нацыянальнага тэатра iмя Горкага, ужываючыся ў ролю салдата ў спектаклi "Я твая нявеста", шмат разважаў пра адчуванне вайны сённяшняй моладдзю:

— Што асаблiва важна зразумець, калi глядзiш творы на ваенную тэму: перад табой людзi. I людзi сапраўды ўсё гэта вытрымлiвалi, яны памiралi. Для маладых сёння важна разумець, што вайна — гэта не проста зброя, гэта зброя, якая забiвае. У наш час людзi ў маладым узросце цiкавяцца смерцю, шукаюць нейкi адрэналiн, драйв. А тады нiхто нiчога не шукаў. Проста настала вайна — вось табе i драйв... I круцiся... Людзi пастаўлены ў такiя абставiны, што не могуць сабой распараджацца, за iх нехта ўсё вызначыў, парушыўшы ўсе планы, разбурыўшы надзеi. I тое, што яны змагалiся, ведаючы, што, магчыма, памруць — сапраўды гераiзм. Я глядзеў адну перадачу, дзе былi такiя развагi: а ўласна, што такое вайна? Экстрэмальная форма жыцця — i ўсё. Вось таму важна гаварыць сёння пра тое, як чалавек адаптуецца да такiх "экстрэмальных умоў" — спачатку баiцца, а потым звярэе i кажа: "Не, так не будзе!" — i пачынае адстойваць, змагацца за сябе. I ў канчатковым вынiку сцвярджае боскую задуму ў сабе i ў свеце. Гэта быў сапраўдны Армагедон. I ў гэтым выпадку дабро перамагло зло. Таму праца над такiмi ролямi патрабуе ад нас шчырасцi i сапраўднай крывi, не iмiтацыi, а самааддачы. Мы гэтага не ведаем, так не жывём, але павiнны зразумець, што рухала людзьмi, якiя змагалiся на баку дабра.

Запiсала Ларыса ЦIМОШЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вайна, якая была ў жыццi... Вайна, якая паўплывала на мастацтва — прыгаварыла людзей ствараць... Тых, што самi ваявалi i ведаюць, што такое разбурэннi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика