21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хочаце пачытаць партызанскiя часопiсы?

19.09.2009 14:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хочаце пачытаць партызанскiя часопiсы? Выстава "Беларусь партызанская" адкрылася ў сталiчным музеi Вялiкай Айчыннай вайны. Яна з'яўляецца апошняй, трэцяй часткай праекта "Беларусь. Трыумф пераможцаў" — трохi раней музей прэзентаваў выставы, прысвечаныя трафеям вайны i наступальнай аперацыi "Баграцiён".   Новая выстава адкрывае для наведвальнiкаў калекцыi партызанскiх рукапiсных часопiсаў, а таксама калекцыю прадметаў выяўленчага мастацтва — малюнкаў i карцiн. Рукапiсны часопiс у гады вайны выпускаўся шмат у якiх партызанскiх атрадах i брыгадах, у iм партызаны занатоўвалi ўсе старонкi свайго жыцця — ад афiцыйных дакументаў да карыкатур, ад апiсання подзвiгаў загiнулых таварышаў да спiсаў святочных датаў. У красавiку 2009 года рашэннем Рэспублiканскай камiсii па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны музейнай калекцыi рукапiсных часопiсаў была прысвоена катэгорыя "1", г.зн. каштоўнасцi мiжнароднага значэння. Дарэчы, якраз калекцыя гэтых партызанскiх часопiсаў уразiла пасла Яе Вялiкасцi Каралевы Вялiкабрытанii ў Беларусi спадара Найджэла Гоўлд-Дэвiса, якi на нядаўняй навукова-практычнай канферэнцыi казаў пра магчымасць прэзентацыi такiх унiкальных экспанатаў для заходняй публiкi. На сёння калекцыя налiчвае 248 экзэмпляраў.

Дарэчы, на адкрыццi выставы прысутнiчала Вольга Iванаўна Малышава, жонка знакамiтага партызана, Героя Савецкага Саюза Фёдара Аляксеевiча Малышава, якi зусiм нядаўна пайшоў жыцця. Дык вось, Вольга Iванаўна паабяцала перадаць усе ордэны i медалi свайго мужа ў калекцыю музея Вялiкай Айчыннай вайны.

Павел БЕРАСНЕЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава "Беларусь партызанская" адкрылася ў сталiчным музеi Вялiкай Айчыннай вайны. Яна з'яўляецца апошняй, трэцяй часткай праекта "
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика