21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фотафакт. Жыхары в. Скварчыцы прачнуліся ў "шакаладзе"

19.09.2009 13:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

5 июля 2009 ОтКлик
Алесь Гізун, intex-press Пасля начной залевы 2 ліпеня склепы, падворкі і агароды трох двароў у в. Скварчыцы Баранавіцкага раёна апынуліся пад уражвальным слоем гною. Яго на ўзгорку за некалькі дзесяткаў метраў мясцовая гаспадарка збірала ажно з мінулага года. Гноем заліло нават хаты.

 
На жаль фота не перадае пахаў...
Карэспандэнты “Intex-press” завіталі ў Скварчыцы ў той момант, калі пагрузчыкі з мясцовага калгаса “Аграшчара” здымалі верхні слой каравяка на прыватных падворках і вясковай вуліцы.

“А ў агародах жа нічога не збярэш. Усё папросту згарыць. А калі не, дык як такую бульбу будзеш есці – яна ўся ў гаўне”, – абураецца пацярпелы ад такой незвычайнай “паводкі” Леанід Вікенцьевіч.

Ягоны найбольшы боль – маладыя яблынькі малдаўскіх гатункаў, лёс якіх цяпер невядомы: выжывуць – не выжывуць. У яго жонкі Валянціны – іншы клопат: “Мае каны (кветкі – аўт.) мне спецыяльна прывозілі знаёмыя з Масквы… Лілеі – кожная па 8 – 15 тысяч… Яны ўжо прападуць”.

Разам з Валянцінай мы ў гумовіках мінаем граду з клубніцамі. Ягады таксама “ў шакаладзе”.

“Клубніцы адно раз паспела сабраць. Астатнія хтосьці выбраў без мяне. Цяпер ужо ніхто не палезе, нават злодзей…”, – са скрухаю кажа Валянціна.

У суседзяў Леаніда і Валянціны таксама затапіла і новы (на градах), і леташні (у склепах) ўраджаі. Студні пацярпелых вяскоўцаў апламбавалі санслужбы, забараніўшы піць ваду.

На пытанне: “Як далей будзеце жыць?” у гэтых простых людзей знайшліся вельмі простыя адказы. Ваду можна браць у суседзяў праз пяць хат. Па прадукты – на рынак.

“Давядзецца цяпер лямку цягнуць… Чаму ж начальству было не на горцы каля самых хат гэта возера жыжы рабіць. Але што каму дакажаш, хто будзе слухаць? У нас заўсёды смурод стаяў, як вецер падзьме. Нікому няма дзела. Скажуць: заткніся, бабка, што ты пляцеш?”, – выракае пацярпелая кабета Зіна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 июля 2009 ОтКлик Алесь Гізун, intex-press Пасля начной залевы 2 ліпеня склепы, падворкі і агароды трох двароў у в.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика