Матылёк
Матылёк
Матылёк — ва ўяўленнi ўсходнiх славян звязаны з iншым, "тым", светам, чаму i стаў атаясамлiвацца з душамi памерлых продкаў. У некаторых рэгiёнах матылёў i сёння завуць "душкамi". У шматлiкiх культурах матыль разумеўся, з аднаго боку, як здольнасць да пераўтварэння, зменаў, як найвышэйшая прыгажосць, з другога боку — як хуткацечнасць i смерць. У вобразе матыля паядналася сiмволiка жыцця, смерцi i, нарэшце, бессмяротнасцi. Матылёк стаў сiмвалiзаваць душу, якая пакiдае цела ў момант смерцi. У хрысцiянскай традыцыi менавiта выява матыля была на надмагiльных камянях. Хрыстос, якi трымае на далонях матыля, сiмвалiзуе ўваскрашэнне. l Здавён было прынята памiнаць памерлых, называючы iх iмёны, у час, калi шмат матылёў лётае вакол вогнiшча. l Паўсюдна iснавала строгая забарона забiваць матылёў. Пры гэтым сталыя людзi казалi: "Не забiвай матыля: ён цябе не кране, а можа, гэта твой памерлы дзядуля цi бацька". Цi так: "Чыясь душа прыляцела". l Колер матыля, часам чорны, надзялiў гэту iстоту ў народнай свядомасцi негатыўнымi якасцямi, быццам бы ён — дэманiчная душа, душа ведзьмака цi знахара. Па форме i колеры матылёў прадказвалi ўраджай, надвор'е i iншыя падзеi: l Вялiкая колькасць белых матылёў прадказвала шмат малака ў кароў гэтым летам i вялiкiя дажджы. l Чырвоныя матылi — будзе шмат мёду, а лета будзе сухiм. l Паўсюдна была распаўсюджана такая прыкмета: калi ў пакой з хворым заляцеў матыль, хворы хутка сканае. l І сёння выслоўi "пырхаць матыльком", "матыль-аднадзёнка" азначаюць ветранасць, павярхоўнасць, лёгкасць, а таксама "пустую" прыгажосць. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Матылёк — ва ўяўленнi ўсходнiх славян звязаны з iншым, "тым", светам, чаму i стаў атаясамлiвацца з душамi памерлых продкаў. У некаторых рэгi
|
|