Самае вялікае сонечнае зацменне на бліжэйшыя 123 гады
17 июля 2009 Калейдоскоп
Наша Ніва 22 ліпеня Сонца над Зямлёй схаваецца за Месяцам на 6 хвілін ды 39 секунд. Назіраць ужывую за гэтым відовішчам змогуць кітайцы, а ў жывым эфіры — любы ахвотны. Трансляцыя ў інтэрнеце будзе весціся з горада Чунцын. Самае цікавае потым, як заўсёды, пакажуць па Ют’юбе. Паласа поўнага зацмення пойдзе з Індыі праз Непал, Бангладэш, Бутан, Бірму, Кітай, паўднёва-заходнія астравы Японіі і знікне над Ціхім акіянам. Паласа тая даволі вузкая. Жыхары нашага індыйскага пабраціма Бангалора, напрыклад, поўнага зацмення не пабачаць. Вось жа ў рэгіёнах, дзе будзе самая даўгая дзённая ноч стагодздзя, цяперака турыстычны бум. Асабліва на кітайска-шанхайскім кірунку. Наступнае сонечнае зацменне гэткага маштабу запланаванае на лета 2132-га. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 июля 2009 Калейдоскоп Наша Ніва 22 ліпеня Сонца над Зямлёй схаваецца за Месяцам на 6 хвілін ды 39 секунд. |
|