...
...
Сiноптыкi аб'явiлi штармавое папярэджанне ў сувязi з гарачым надвор'ем, якое чакаецца ў краiне 18-19 лiпеня. З-за паступленнея вельмi цёплага паветра з раёна Мiжземнага мора ў выхадныя на большай частцы Беларусi максiмальная тэмпература паветра дасягне 30-34 градусаў. У Мiнску ў сярэдзiне дня будзе каля 30, папярэджваюць сiноптыкi. У вынiку моцных вятроў i граду, што прайшлi на Гомельшчыне ў чэрвенi, нанесены стыхiяй урон складае каля Br3 млрд. Пасольства Лiтвы ў Беларусi рыхтуе да выдання беларуска-лiтоўскi i лiтоўска-беларускi размоўнiк, а праца над паўнацэнным слоўнiкам знаходзiцца на пачатковым этапе. Размоўнiк накладам 1000 экз. будзе выдадзены ў найблiжэйшы час. Ён не паступiць у продаж, а будзе распаўсюджвацца пасольствам. Буйную партыю кантрабанднага мяса канфiскавалi беларускiя мытнiкi сумесна з супрацоўнiкамi мiлiцыi i падатковай службы. У ходзе распрацоўкi аператыўнай iнфармацыi быў выяўлены склад няўлiчанай мясной i рыбнай прадукцыi на суму каля Br19 млн. Жыхар Полацка, дырэктар прыватнага гандлёвага прадпрыемства, захоўваў у маразiльных камерах курыныя кумпячкi, рыбу i фарш, якiя без адпаведных дакументаў былi вывезеныя з суседняй Расii i рэалiзоўвалiся непасрэдна са склада. Тавар канфiскаваны, праводзiцца разбор. Супрацоўнiкi камiтэта дзяржбяспекi Беларусi затрымалi грамадзянiна краiны, якi гандляваў самаробнымi залатымi манетамi "Славянскi базар у Вiцебску". На манетах змешчана выява амфiтэатра, яны вырабленыя з золата 585 пробы агульнай вагой 200 г. У затрыманага былi канфiскаваныя 12 залатых манетападобных жэтонаў без прабiрных клеймаў, а таксама самаробныя штампы для вырабу жэтонаў. Ацэначны кошт манетападобных жэтонаў складае больш за Br11,5 млн. Дзень нараджэння бацькi абярнуўся смерцю сына ў Астраўцы. 26-гадовы непрацуючы мужчына загiнуў на пажары. Пажар адбыўся ў цагляным доме, дзе напярэдаднi сям'я святкавала дзень нараджэння бацькi. Пажарнiкi, якiя прыехалi па выклiку, знайшлi на верандзе цела сына гаспадара. Бацькам удалося выратавацца. Пракуратура Брэсцкай вобласцi распачала крымiнальную справу ў дачыненнi да былога дырэктара Пiнскага гарадскога парку культуры i адпачынку. У сакавiку 2007 г. ён заключыў дамову з адной з арганiзацый Мiнска на пастаўку 6 атракцыёнаў. Пасля пастаўкi трох з iх дырэктару стала вядома, што астатнiя тры атракцыёны пастаўшчык адгрузiць не зможа. Тым не менш ён даў указанне пералiчыць у якасцi перадаплаты Br188 млн бюджэтных сродкаў. У вынiку атракцыёны не былi дастаўленыя. Грошы прапалi, прадпрыемству нанесены ўрон у асаблiва буйным памеры. ПОЎНЫ АБЗАЦАмерыканскiя вучоныя высветлiлi, што пералiчваць наяўныя грошы карысна для псiхiкi. Сутнасць эксперыменту дастаткова простая. Спецыялiсты падзялiлi добраахвотнiкаў на дзве групы. Адной далi пералiчваць стос з 80 простых белых паперак, а iншай — пачак з 80 стадоларавых банкнотаў. Высветлiлася, што псiхiчныя характарыстыкi, а таксама самаадчуванне прадстаўнiкоў другой групы намнога адрознiвалiся ад адпаведных паказчыкаў першай у лепшы бок. Вучоныя звяртаюць асаблiвую ўвагу на тое, што грошы не належаць удзельнiкам эксперыменту, а гэта азначае, што iх уздзеянне нельга атаясамлiваць з задавальненнем ад асэнсавання ўласнага багацця. Таксама высветлiлася, што думкi пра меркаваныя траты пагаршаюць настрой.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амерыканскiя вучоныя высветлiлi, што пералiчваць наяўныя грошы карысна для псiхiкi. Сутнасць эксперыменту дастаткова простая. Спецыялiсты падзялiлi до |
|