21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Янка Запруднік: “Тутэйшыя” маюць шанец стаць беларусамі

19.09.2009 13:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20 июля 2009 Общество
Марына ЗАГОРСКАЯ, Завтра твоей страны Што падказваюць рэкламныя расцяжкі ў часе святкавання Дня Незалежнасці чалавеку, які мае крыху цвярозага розуму? Як купалаўскія "тутэйшыя" асвойталіся ў віртуальнай прасторы? І на якім грунце сённяшняя фармальная дзяржаўнасць набудзе свой змест? Цэментуючыя чыннікі беларускай нацыі разам з "Заўтра тваёй краіны" шукае адзін з самых актыўных дзеячаў беларускай эміграцыі Янка ЗАПРУДНІК.

- У беларускім грамадстве ў звязку са святкаваннем 1000-годдзя летапіснай згадкі пра Літву распачалася дыскусія наконт таго, хто такія беларусы і колькі ім гадоў. А вы, як лічыце, колькі? 

- Гэта складаная тэма - што такое нацыя, паводле якіх крытэрыяў яна вызначаецца. Сёння сярод палітолагаў і гісторыкаў ідуць спрэчкі. Адныя кажуць, што нацыя - вечнае. А другія - што гэта ўяўнае, тыя ідэі дадзенага гістарынай эпохі, якія людзі маюць. Я больш трымаюся таго, што нацыя вечная. Вазьміце нашых продкаў: і Рагвалод, і Рагнеда і святая Еўфрасіння Полацкая - яны нашыя папярэднікі, нашыя суродзічы.

- Такім чынам, прапаноўваеце весці адлік з часоў першай згадкі пра Полацкае княства ў 980 годзе?

- Так, беларусы пачаліся ад Полацкага княства. Але і сёння ў нас поўна праблемаў з самаідэнтыфікаванасцю нацыі. Бо наогул жыццё кожнай дынамічнай адзінкі, кожнай дынамічнай групы не адбываецца без праблемаў, таму што дынамічнасць - гэта і ёсць дачыненне з праблемамі. А сярод беларусаў цяпер заўважаецца ўздым на грунце аптымізму. Мы гатовыя да запаўнення тых нястачаў, якія фактычна сталіся вынікам нашага гістарычнага развіцця.

- Што ў нашай гісторыі, на ваш погляд, больш за ўсё вызначыла наяўнасць гэтых нястачаў?

- Геапалітыка. Хоць мне і не падабаецца акрэсленне месца Беларусі як "паміж", але ў нас не атрымлівалася знаходзіцца "ў цэнтры", таму што гістарычныя вятры з Усходу на Захад і з Захаду на Усход веялі так, што ваенныя канфлікты ўвесь час развіваліся на нашых землях. І яны пакінулі цяжкія вынікі на тэрыторыі Беларусі, асабліва ў тым, што тычыцца самаідэнтыфікацыі. "Тутэйшыя" Янкі Купалы вельмі добра адлюстроўваюць гэтую разгубленасць. І ўрэшце, у самой гэтай "тутэйшасці" ёсць сімвалізм - трымацца за зямлю, быць тут. Часы мінаюць, але і сёння нават у назве інтэрнет-сайта - TUT.BY - гэта ў пэўным сэнсе адлюстравана.

Дзяржаўнасць Беларусі ў мінулыя стагоддзі была адметная. І сучасная дзяржаўнасць своеасаблівая таксама. Яна пакуль не дае магчымасць разбудоўвацца паводле патрэбаў свайго народу, сваёй нацыі. А гэтыя патрэбы ўключаюць не толькі культуру, але і эканоміку. 

- І што мы як нацыя маем у выніку?

- Кажуць, у жыцці ўсё ацэньваецца ў параўнанні, перш за ўсё з блізкім наваколлем. У нашым выпадку гэта суседнія дзяржавы - Расія, Польшча, Украіна, прыбалтыйскія краіны. І гэтае параўнанне, на жаль, не на нашую карысць. У нас няма ні тых дасягненняў, ні таго духоўнага камфорту, які адчуваюць нашыя суседзі. А хочацца пачувацца годным, роўным з іншымі. Але да гэтага мы яшчэ не дараслі.

Нам не суджана было ісці ў крок з суседнімі дзяржавамі. І гэты крок мы робім цяпер, больш напорыста дамагаючыся таго, што нам належыць паводле законаў прыроды і справядлівасці.

- Як вы лічыце: сённяшняя сітуацыя ўнутры краіны спрыяе самавызначэнню беларусаў? 

- Сітуацыя робіцца больш спрыяльнай. Так мне падаецца. Я ў Беларусі ўжо амаль тры тыдні. Усюды паслядоўна карыстаюся беларускай мовай. І нідзе не адчуў стаўлення рускамоўнай публікі, да якой я звяртаўся, кшталту "Говори на человеческом языке".

- Але ж і па-беларуску з вамі не так ужо шмат людзей на вуліцах размаўляла, ці не праўда?

- Так, беларуская мова тут этнаграфічная дэкарацыя пакуль што. Тым не менш яна ёсць, прысутнічала нават на рэкламных расцяжках у часе святкавання Дня Незалежнасці. Калі чалавек мае беларускае сэрца і крыху цвярозага розуму, ён зразумее, што гэта сігналы з будучыні, што ёсць магчымасць ісці ў кірунку беларускасці.

- У каго, вы лічыце, сёння больш праблем з тым, каб пачувацца беларусамі: у прадстаўнікоў дыяспары ці ў тутэйшых?

- Існаванне па-за межамі краіны своеасаблівае. Дыяспара адчувае сябе бы падвешаная ў прасторы. А тут - і лес, і поле, і прырода, і будынкі. Тут у людзей ёсць грунт пад нагамі. Маладое пакаленне эміграцыі ў шмат якіх выпадках не пераймае мовы. А мова - гэта ўсё ж такі нацыянальная ідэнтыфікацыя. Хоць мова - гэта далёка не ўсё. Патрэбныя свае і помнікі мінуўшчыны, і традыцыі, і спосаб мыслення, і прырода, і эканоміка.

- Што павінны зрабіць беларускія ўлады, каб беларусы сталіся нацыяй?

- Па-мойму, яны шмат што і робяць за выняткам саступак на карысць мовы, якая ў вачах беларускіх дзяржаўных уладаў - вельмі выбуховы матэрыял. Я, да прыкладу, пабачыў наколькі інтэнсіўна разбудоўваецца інфраструктура для міжнароднага турызму, ідзе аднаўленне сядзібаў, хоць яно, можа, шмат у якіх выпадках-– не рэстаўрацыя, а замазванне вапнаю таго, што сапраўды было. Я бачыў Мірскі замак - яго аднаўляюць на аснове тых дакументаў, якія ўдалося знайсці, таму некаторыя рэчы робяцца наўгад. Тым не менш сам замак нагадвае мінуўшчыну, Сярэдневечча, XV-XVI стагоддзі. 

- Мова і замкі - хіба ж гэтага дастаткова, каб пачувацца нацыяй?

- У канцы XIX стагоддзя, калі пасля паўстання Кастуся Каліноўскага русіфікацыя была інтэнсіўная і пераследы, і вывазы ў Сібір, палякі пайшлі ў культуру. На глебе культурнага адраджэння паўстала пасля незалежная Польшча. На грунце беларускага культурнага адраджэння замацуецца тая фармальная дзяржаўнасць, якая сёння ёсць. Яна набудзе свой змест. І з часам і ў Беларусі вырасце новае пакаленне з еўрапейскімі ідэямі, дойдзе да ўстанаўлення такога ладу, які дазволіць мірным спосабам праводзіць выбары і мірным шляхам мяняць аднаго начальніка на другога.


Даведка "Заўтра тваёй краіны"

Янка Запруднік (сапраўднае імя Сяргей Вільчыцкі) - вядомы беларускі гісторык і публіцыст, адзін з самых актыўных дзеячаў беларускай дыяспары ў ЗША, ганаровы сябра Беларускага ПЭН-цэнтра.

Нарадзіўся ў 1926 г. ў мястэчку Мір (зараз Карэліцкі раён). У час акупацыі скончыў Баранавіцкую прагімназію, потым вучыўся ў Баранавічах у гандлёвай школе. З 1944 г. ў Германіі, затым працаваў на шахтах у Вялікабрытаніі. У 1954 г. закончыў гістарычны факультэт Лювэнскага каталіцкага універсітэта ў Бельгіі. Потым працаваў на радыёстанцыі "Вызваленне" (зараз - "Свабода"). З 1957 г. у ЗША. Абараніў у Нью-Ёркскім універсітэце доктарскую дысертацыю на тэму "Палітычнае змаганне за Беларусь у Дзяржаўнай думе 1906-1917 гг.", выкладаў гісторыю ў вышэйшых навучальных установах ЗША.

Завтра твоей страны: интернет-газета

Белорусы могут взять кредиты на покупку жилья в Испании и ЛитвеЦі будуць эўрапейцы езьдзіць у Беларусь бязь візаў? Аквапарки придут в Беларуси на смену горнолыжным курортам
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 июля 2009 Общество Марына ЗАГОРСКАЯ, Завтра твоей страны Што падказваюць рэкламныя расцяжкі ў часе святкавання Дня Незалежнасці чалавеку, які мае крыху цвярозага розуму?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика