Беларус вандраваў у Карпатах з-за складанай палітычнай сытуацыі
21 июля 2009 Общество
Радыё Свабода Польскія памежнікі затрымалі позна ўначы ў Бяшчадах (паўднёвы ўсход краіны) 45-гадовага беларуса, падае польскае радыё. Пры ім не было знойдзена аніякіх дакумэнтаў, а толькі мапа ды компас. Мужчына прызнаўся, што вырашыў пешкі падарожнічаць па лясных карпацкіх сьцежках. Некалькі дзён вандроўнік начаваў у лесе, сілкуючыся грыбамі ды ягадамі. Затрыманы сьцьвярджаў, што да вандраваньня яго прымусіла складаная палітычная сытуацыя на Бацькаўшчыне. Некалькі месяцаў таму яго дэпартавалі з Францыі ў Беларусь. Аднак гэта ня стала перашкодай для далёкіх вандровак. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 июля 2009 Общество Радыё Свабода Польскія памежнікі затрымалі позна ўначы ў Бяшчадах (паўднёвы ўсход краіны) 45-гадовага беларуса, падае польскае радыё. |
|