Украіна адплывае да Беларусі
30 июля 2009 Общество
Наша Ніва Чарнігаўскае ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Украіны патрабуе ад прэзідэнта Віктара Юшчанкі і прэм’ер-міністра Юліі Цімашэнкі выдзялення 11,1 мільёна грыўняў дзеля прадухілення адыходу да Беларусі 660 гектараў землі з-за зменаў рэчышча Дняпра каля пасёлка Любеч Рэпкінскага раёну Чарнігаўскай вобласці. Пра гэта "Украінскім навінам" паведаміў прадстаўнік упраўлення міністэрства ў Чарнігаўскай вобласці. Паводле ягоных словаў, мясцовае ўпраўленне падрыхтавала адпаведны зварот, а губернатар вобласці Уладзімір Хаціненка яго падпісаў. Прадстаўнік МНС паведаміў, што з-за інтэнсіўнага разбурэння берагавой паласы Дняпра цягам красавіка-ліпеня была размыта грунтова-гравіевая дарога, што праходзіла між ракой і возерам Сымпаль на ўчастке 300 метраў у раёне Любеча. Днепр злучыўся з вярхоўем в. Сымпаль і дняпроўская вада перацякае праз сістэму пойменных азёраў у глыб поймы. Рака адрэзала каля 660 га земляў Любечскага пасялковага савету, што пагражае адыходам іх да Беларусі і зменай лініі дзяржаўнай мяжы. На сённяшні момант з усёй суммы ў 11,1 мільёнаў у бюджэце прадугледжана толькі 0,1 мільена. А страта земляў будзе каштаваць Украіне 68 мільёнаў, падкрэсліў прадстаўнік МНС. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 июля 2009 Общество Наша Ніва Чарнігаўскае ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Украіны патрабуе ад прэзідэнта Віктара Юшчанкі і прэм’ер-міністра Юліі Цімашэнкі выдзялення 11,1 мільёна грыўняў дзеля прадухілення адыходу да Беларусі 660 гектараў землі з-за зменаў рэчышча Дняпра каля пасёлка Любеч Рэпкінскага...
|
|