21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзе адпачывае апазіцыя?

19.09.2009 13:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

30 июля 2009 Политика
Паліна ПЛАТОНАВА, Svabodaby.net Не так даўно старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Анатоль Ляўковіч на пытанне “Народнай волі” “Якімі канкрэтнымі справамі зараз займаецца ваша партыя?” адказаў наступным чынам: маўляў, партыя не спіць, а асабіста я “зараз сяджу на беразе ракі, лаўлю рыбу”.

Шчыры адказ Ляўковіча выклікаў нечаканы рэзананс: маўляў, дэмакратыя ў небяспецы, а апазіцыя рыбу вудзіць!

“Тут і цяпер” вырашыла пацікавіцца, дзе гэтым летам адпачываюць іншыя прадстаўнікі апазіцыі.

КАЛЯКІН МАРЫЦЬ ПРА КРУІЗ ВАКОЛ СВЕТУ

Лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін яшчэ не адпачываў.

– Ёсць абставіны, якія пакуль не дазваляюць марыць пра адпачынак, – гаворыць Сяргей Іванавіч. – Хутчэй за усё, планы на адпачынак пачну будаваць напрыканцы жніўня, а бліжэй да верасня ўжо дакладна вызначуся. Хацелася б паехаць да мора, тым больш бачыце, якое ў нас лета…

Не кожны адпачынак Сяргей Іванавіч праводзіць з жонкай.

– Справа ў тым, што мы абодва працуем, – тлумачыць палітык. – І нашы графікі не заўсёды супадаюць. Канешне, пажадана ехаць адпачываць разам з жонкай. Але здаралася і такое, што я адзін ездзіў на курорты…

Самы лепшы адпачынак для мяне які? Магу адпачываць на рыбалцы, хадзіць у грыбы. Мару калі-небудзь паехаць у круіз вакол свету, але пакуль ні часу, ні грошай на гэта няма. Таму прыйдзецца абмежавацца нечым іншым…

МАРКЕВІЧ ШУКАЕ ІЛЬНЯНУЮ КАШУЛЮ

Аднаго са стваральнікаў Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, а цяпер юрыста ў сферы аўтамабільнага бізнесу Алега Маркевіча замежныя краіны не вабяць.

– Я цяпер адпачываю толькі ў Беларусі, – гаворыць Алег Валянцінавіч. – Тым больш нядаўна набыў сабе хутар пад Мінскам – недалёка ад “Лініі Сталіна”. Побач – азёры, рака, грыбы прама пад плотам растуць, зімой дзікі падыходзяць да сядзібы… Ні ў Турцыю, ні ў Егіпет мяне не цягне. Дый пабываў я амаль ва ўсіх краінах свету. Не быў толькі ў Японіі і Амерыцы. Так, за мяжой добра, але… Шчыра і без пафасу скажу: лепш за Беларусь нідзе нічога няма. І адпачываць трэба там, дзе нарадзіўся. Свая прырода цябе беражэ, натхняе, захоўвае (зразумела, пры адпаведным ладзе жыцця).

Я цяпер мыюся са студні, замест фізкультуры – кашу траву. Хаця я кандыдат у майстры спорту, але касьба, паверце, – найлепшы фітнес! Схуднеў, нават дзяўчаты ў буціках прыстаюць, спрабуюць завесці знаёмства… Дарэчы, пра буцікі. Захацеў днямі набыць сабе льняную кашулю сялянскага тыпу, каб на хутары без трусоў хадзіць. Накшталт той, у якой пару гадоў таму Лукашэнка з’явіўся ў полі перад тэлекамерамі. Дык яму, відаць, на заказ выраблялі, бо я прайшоўся па магазінах – нідзе няма. За 500 тысяч знайшоў толькі нейкі турэцкі варыянт…

ІВАШКЕВІЧ НЕ ЛЮБІЦЬ МОРА І СОНЦА

Намеснік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч кажа, што яму планы на водпуск сапсаваў партыйны з’езд, які мае адбыцца на пачатку верасня.

– А каб не з’езд, то паехаў бы ці на раку Котру, ці на раку Нёман, ці на Мядзельскія азёры – у паўночную частку, дзе камароў менш, – распавядае палітык. – Думаю, бліжэйшым часам знайду магчымасць зрабіць паход выхаднога дня. Для мяне рэлакс – гэта мінімум людзей, цякучая вада і зялёная трава. Калі я так сяджу на беразе, то адпачываю.

А вось мора і сонца не люблю. Я з тых, каго называюць людзьмі на балоце. Маё найлепшае надвор’е – калі за акном градусаў 17–20.

Увогуле, я лічу, што лепшы адпачынак для беларускага палітыка – паход у лес. Прычым гэта не толькі адпачынак у прамым сэнсе гэтага слова, але яшчэ і добры практычны трэнінг у сувязі з дыктатарскім рэжымам: навыкі выжывання ў лясах могуць спатрэбіцца, тым больш наперадзе прэзідэнцкія выбары…

БУХВОСТАЎ НЕ ВЕДАЕ, ШТО РАБІЦЬ НА КУРОРЦЕ

Прафсаюзны дзеяч і старшыня пакуль яшчэ не зарэгістраванай Беларускай партыі працоўных Аляксандр Бухвостаў амаль кожныя выхадныя праводзіць на лецішчы.

– Апошнім часам увогуле не адпачываю, гады 3–4 дакладна ў адпачынку не быў, – узгадвае Бухвостаў. – Мяне ўжо нават і не цягне кудысьці ехаць. Выхадныя праводжу на лецішчы. А што тычыцца курортаў… Шчыра кажучы, ужо нават і не ведаю, што там рабіць. Раней, калі маладзейшы быў, пэўныя інтарэсы, канешне, былі, а цяпер… З галавой сышоў у палітыку…

ТЫМ ЧАСАМ

ЛАЗАВІК НАБЫЎ ДОМ У ВЁСЦЫ

І схуднеў на сем кілаграмаў.

– У мяне адпачынак быў проста выдатны – у вёсцы Тулёнка Стаўбцоўскага раёна, – падзяліўся з “Тут і цяпер” сакратар Цэнтрвыбаркама. – Займаўся будаўнічымі і землянымі работамі. Я набыў домік у вёсцы і рабіў там капітальны рамонт. Па цяперашніх цэнах домік каштуе нядорага. Хаця чым танней набываеш, тым больш потым прыходзіцца ўкладваць у рамонт. Так, за 80 кіламетраў ад Мінска пакуль яшчэ можна набыць хатку па нармальных коштах, у межах 5–6 тысяч долараў. Аднак прыкладна столькі ж давядзецца патраціць на рамонт.

Чаму менавіта ў гэтай вёсцы набыў дом? Была магчымасць выбару, але мне вельмі спадабалася месца. Рака побач, грыбны лес. Але папрацаваць, канешне, прыйшлося так, што пры маёй далёка не залішняй вазе я за тры тыдні схуднеў аж на сем кілаграмаў…

Нягледзячы на тое, што адпачынак прайшоў у бытавых клопатах, я маральна вельмі задаволены.

А ЯРМОШЫНА З'ЕЗДЗІЛА НА БАЛТЫЙСКАЕ МОРА

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, якой па-ранейшаму забаронены ўезд у краіны Еўрасаюза і якая ўжо даўно марыць наведаць Парыж, ездзіла па мясцінах свайго юнацтва – пабывала ў Калінінградзе.

Нагадаем, што Лідзія Міхайлаўна скончыла юрыдычны факультэт Калінінградскага дзяржаўнага універсітэта. У гэтым горадзе ў яе засталося шмат сяброў, былых сакурснікаў, і яна, калі прадстаўляецца магчымасць, з вялікім задавальненнем ездзіць туды.

Другую частку адпачынку Лідзія Ярмошына правяла ў Мінску.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 июля 2009 Политика Паліна ПЛАТОНАВА, Svabodaby.net Не так даўно старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Анатоль Ляўковіч на пытанне “Народнай волі” “Якімі канкрэтнымі справамі зараз займаецца ваша партыя?” адказаў наступным чынам: маўляў, партыя не спіць, а асабіста я “зараз сяджу на беразе ракі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика