21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шведскія палітыкі заклікаюць афіцыйна ўжываць слова Belarus

19.09.2009 13:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

30 июля 2009 Политика
Радыё Свабода З адпаведным заклікам да швэдзкага ўраду і грамадзтва зьвярнулася Швэдзкая народная партыя — лібэралы.

Як гаворыцца ў заяве, падрыхтаванай актывісткай партыі, адказнай за пытаньні вонкавай палітыкі, Біргіты Ольсан, “надышоў час зьмяніць назву апошняй эўрапейскай дыктатуры. Па-швэдзку яна звыкла завецца Vitryssland, а не Belarus.

Узьнікае пытаньне: як мы можам разглядаць праблемы дэмакратычнай Беларусі, калі нават мала хто са швэдаў ведае, што такая краіна існуе, калі многія проста лічаць яе часткай Расеі?“

Гэтае пытаньне Біргіта Ольсан задае перадусім кіраўніцтву швэдзкага МЗС і швэдзкага радыё. У першым выпадку размова ідзе пра тое, каб афіцыйна замяніць назву Vitryssland на Belarus. У другім выпадку пытаньне зьвязана з рашэньнем кіраўніцтва SR International спыніць беларускамоўнае вяшчаньне і надалей рабіць перадачы для беларускай аўдыторыі па-расейску.

Як гаворыцца ў заяве Біргіты Ольсан, “тым часам як швэдзкі ўрад выступае за падтрымку дэмакратыі ў Беларусі, швэдзкае радыё, як відаць, дзейнічае насуперак ураду. Ад 1 верасьня SR International, якое перадае людзям у Эўропе свае дэмакратычныя праграмы, спыняе вяшчаньне на беларускай мове. Няўжо, паводле кіраўніцтва SR, вяшчаньне па-расейску можа выканаць сваю місію для тых, чыя матчына мова — беларуская? Аднак расейская мова, якая дамінавала ў Беларусі ў савецкія часы, для многіх беларусаў зусім не асацыюецца з дэмакратыяй”, — лічыць швэдзкі палітык Біргіта Ольсан.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 июля 2009 Политика Радыё Свабода З адпаведным заклікам да швэдзкага ўраду і грамадзтва зьвярнулася Швэдзкая народная партыя — лібэралы.Як гаворыцца ў заяве, падрыхтаванай актывісткай партыі, адказнай за пытаньні вонкавай палітыкі, Біргіты Ольсан, “надышоў час зьмяніць назву апошняй эўрапейскай дыктатуры.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика