21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Яшчэ раз пра карысць супу

19.09.2009 14:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яшчэ раз пра карысць супу

Усiм нам у дзяцiнстве пастаянна паўтаралi: "Суп карысны для здароўя". Мы адварочвалi насы, выказвалi сваё незадавальненне, але ўсё ж елi. Цяпер, калi мы выраслi, многiя з нас не могуць пахвалiцца штодзённай наяўнасцю супу ў рацыёне. А дарэмна! Калi б цяпер хто-небудзь прымусiў дарослага чалавека, як у дзяцiнстве, есцi суп, то зрабiў бы яму вялiкую ласку. Таму што супы маюць шэраг бясспрэчных пераваг:  

 

l па-першае, суп — гэта мiнiмум калорый i максiмум сытасцi. Так, менавiта так. Даказана, што порцыяй супу можна гэтаксама наесцiся, як i порцыяй бульбы з мясам, але калорый у супе вiдавочна менш;

l па-другое, калi ў вас праблемы са страўнiкам, то суп проста неабходна есцi: ён стымулюе сакрэцыю i работу ўсяго страўнiкава-кiшачнага тракта;

l па-трэцяе, ад супу вы атрымаеце энергiю i цяпло, суп актывiзуе абмен рэчываў i кровазварот, аднаўляе баланс вадкасцi, ад якога напрамую залежыць артэрыяльны цiск.

Рэцэптаў супоў iснуе некалькi сотняў тысяч, але нашы традыцыйныя супы ўсё ж больш звыклыя i смачныя. Прапануем вам хiт-парад карысных супоў.

5-е месца займае суп-харчо

У iм шмат вiтамiнаў i карысных рэчываў. Адзiным яго недахопам з'яўляецца тое, што ён востры i пры захворваннях страўнiкава-кiшачнага тракта яго ўжыванне трэба абмяжоўваць. А яшчэ салёныя агуркi, якiя ўваходзяць у яго склад, узбуджаюць апетыт, i вы, нават не заўважыўшы, пацягнецеся па дабаўку.

4-е месца — за баршчом

Уся справа ў бураках, якiя аддаюць баршчу свае вiтамiны i мiкраэлементы. Акрамя традыцыйнай агароднiны, туды можна класцi i садавiну: вiшнi, слiвы, яблыкi.

3-е месца — у супу з локшынай

Варыцца на курыным булёне i атрымлiваецца амаль дыетычным. Быць iдэальным яму перашкаджае макарона. Апошняя, як вядома, злосны вораг нашай талii. Але ёсць адзiн сакрэт: для таго, каб знiзiць глiкемiчны iндэкс макароны, дастаткова яе крыху недаварыць. Курыны суп рэкамендуецца есцi, калi вы прастылi, бо ён змяшчае супрацьзапаленчыя кампаненты.

2-е месца атрымаў грыбны супчык

Духмяны, багаты на бялкi, няшкодны для фiгуры (дарэчы, на грыбным булёне лепш адварваць усю агароднiну — i смачна, i карысна).

Лiдар супоў — суп з агароднiны

Гатуецца на вадзе або лёгкiм курыным булёне. Абавязкова ў суп трэба класцi капусту i цыбулю-рэпку, памiдоры, сельдэрэй, салодкi перац. Такi суп добра падыходзiць тым, хто на дыеце. Аднак есцi яго трэба толькi свежым, бо пасля падагравання ўсе карысныя рэчывы знiкаюць.

Суп з памiдораў

Вам спатрэбiцца: 7—8 памiдораў, 3 ст. лыжкi мукi, 3—4 ст. лыжкi алею, 1 шклянка надзёртай брынзы.

Падсмажаную на алеi муку развядзiце 3 шклянкамi вады; дадайце памiдоры, працёртыя праз сiта. Варыце суп 10—20 хвiлiн. У канцы варкi дадайце брынзу.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усiм нам у дзяцiнстве пастаянна паўтаралi: "Суп карысны для здароўя". Мы адварочвалi насы, выказвалi сваё незадавальненне, але ўсё ж елi. Ця
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика