У эканомiцы Беларусi ў лiпенi намецiлася стабiлiзацыяУ эканомiцы Беларусi ў лiпенi намецiлася стабiлiзацыя У эканомiцы Беларусi ў лiпенi намецiлася стабiлiзацыя. Аб гэтым Прэзiдэнту краiны Аляксандру Лукашэнку далажыў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповiч. Як было даложана Прэзiдэнту, усе асноўныя паказчыкi грашова-крэдытнай палiтыкi за сем месяцаў у цэлым выкананы. Курс беларускага рубля да кошыка валют на працягу месяца практычна не змяняўся. Нацбанк вёў актыўную работу па крэдытаваннi рэальнага сектара эканомiкi, дзяржаўных праграм, стабiльна працавала плацежная сiстэма. У 1,6 раза ў параўнаннi з чэрвенем скарацiлася адмоўнае сальда куплi валюты Нацбанкам. Паводле папярэднiх звестак, удалося дабiцца знiжэння складскiх запасаў на прадпрыемствах. Прэзiдэнт акцэнтаваў увагу на неабходнасцi аказання падтрымкi рэальнаму сектару эканомiкi, у прыватнасцi тым, хто пастаўляе прадукцыю на экспарт i ўнутраны рынак. Кiраўнiк Нацбанка адзначыў, што ў найблiжэйшы час будуць уважлiва вывучаны ўсе магчымасцi для ўзмацнення крэдытавання банкамi рэальнага сектара эканомiкi. Кiраўнiк дзяржавы таксама спынiўся на пытаннях, звязаных з правядзеннем сельскагаспадарчых работ. Ён запатрабаваў, каб з боку банкаўскай сiстэмы былi вырашаны ўсе праблемы фiнансавання, каб у працаўнiкоў вёскi не ўзнiкла складанасцяў з нарыхтоўкай i здачай збожжа, iльну i iншай прадукцыi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. |