Абмен старых "чарнобыльскiх" пасведчанняў на новыя будзе праводзiцца ў Беларусi з 1 студзеня па 31 снежня 2012 годаАбмен старых "чарнобыльскiх" пасведчанняў на новыя будзе праводзiцца ў Беларусi з 1 студзеня па 31 снежня 2012 года Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 4 жнiўня падпiсаў Указ № 407 "Аб некаторых пытаннях абмену дакументаў, што пацвярджаюць права грамадзян на льготы". Указам устаноўлена, што абмен пасведчанняў удзельнiкаў лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС i пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, выдадзеных да ўступлення ў сiлу Закона ад 6 студзеня 2009 года "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, iншых радыяцыйных аварый" (да 16 лiпеня 2009 года), на пасведчаннi пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, iншых радыяцыйных аварый новага ўзору будзе праводзiцца ў перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2012 года. Згодна з указам да завяршэння абмену дакументаў "чарнобыльскiя" льготы грамадзянам будуць прадастаўляцца на падставе пасведчанняў старога ўзору (выдадзеных у адпаведнасцi з Законам ад 22 лютага 1991 года "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС"). Грамадзянам, у якiх права на льготы, устаноўленыя Законам ад 6 студзеня 2009 года "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, iншых радыяцыйных аварый", узнiкла пасля ўступлення яго ў сiлу, будуць выдавацца пасведчаннi старога ўзору ў перыяд з 16 лiпеня 2009 па 31 снежня 2011 года з называннем артыкулаў гэтага закона, на падставе якiх прадастаўляюцца льготы. Указ уступае ў сiлу з 16 лiпеня 2009 года. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. |