Дзяржаўных узнагародаў Беларусi ўдастоены 33 чалавекiДзяржаўных узнагародаў Беларусi ўдастоены 33 чалавекi Дзяржаўных узнагародаў за шматгадовую плённую працу, высокае прафесiйнае майстэрства, узорнае выкананне службовых абавязкаў, мужнасць i храбрасць, праяўленыя пры затрыманнi злачынцаў, заслугi ў галiне аховы здароўя, культуры, мастацтва, адукацыi i спорту ўдастоены 33 грамадзянiны Беларусi. Адпаведны ўказ Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 4 жнiўня. Медалём "За адзнаку ў воiнскай службе" ўзнагароджаны начальнiк упраўлення сувязi i iнфармацыйных тэхналогiй Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта палкоўнiк Уладзiмiр Жук. Медаля "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку" ўдастоены намеснiк камандзiра па тыле батальёна забеспячэння вучэбнага працэсу цэнтра забеспячэння вучэбнага працэсу Ваеннай акадэмii капiтан Дзмiтрый Лабажэвiч. За адзнаку ў ахове дзяржаўнай гранiцы ўзнагароджаны медалём пяцёра пагранiчнiкаў, у тым лiку маёр Уладзiслаў Бруеў i капiтан Іван Кiслякоў. Медаля "За працоўныя заслугi" ўдастоены 11 грамадзян. У iх лiку — галоўурач Мiнскага кансультацыйна-дыягнастычнага цэнтра Анатоль Талкачоў, старшыня Нясвiжскага райвыканкама Iгар Макар, загадчык кафедры эпiдэмiялогii Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта Рыгор Чысценка. Сямёра чалавек узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, у тым лiку дэкан вакальна-харавога факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi Валерый Аўраменка, галоўны рэжысёр канцэртных залаў Белдзяржфiлармонii Нiна Осiпава i iншыя. Акрамя таго, шэрагу грамадзян прысвоены ганаровыя званнi заслужанага ўрача, заслужанага будаўнiка i заслужанага майстра спорту Рэспублiкi Беларусь. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. |