Мiнчанка знайшла кобру ў кватэрыМiнчанка знайшла кобру ў кватэры Каралеўскую кобру злавiлi сталiчныя выратавальнiкi ў кватэры дома № 17 у другiм завулку Баграцiёна. Як паведамiў прэс-сакратар Мiнскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр Лапанiк, выратавальнiкаў выклiкала сястра гаспадынi кватэры, якая прыехала з дачы i знайшла на падваконнi змяю. Рэптылiя была каля 1,5 метра даўжынёй. Выратавальнiкi змясцiлi кобру ў скрыню i адвезлi ў заапарк. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў кватэры на сёмым паверсе, з чаго можна зрабiць выснову, што змяя ўцякла з чыйгосьцi хатняга тэрарыуму. Уладзiмiр ЖДАНОВІЧ, "Мiнск—Навiны". |