21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хлеб індустрыі краснасельскай загартоўкі

|  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хлеб індустрыі краснасельскай загартоўкі

Можна толькi здагадвацца, колькi ўсяго карыснага, важнага, патрэбнага людзям зробiць працавiты, адказны чалавек, пражыўшы на зямлi нi многа, нi мала 95 гадоў. А калi гэта шматтысячны калектыў? Такi, як калектыў акцыянернага таварыства "Краснасельскбудматэрыялы", што шчыруе ў Ваўкавыскiм раёне... Толькi за апошняе дзесяцiгоддзе аднаго цэменту ён выпрацаваў амаль 13 мiльёнаў тон. Такой колькасцю "хлеба iндустрыi" можна загрузiць больш за 185 тысяч хапроў, i састаў са спецыяльных вагонаў расцягнецца на тысячы i тысячы кiламетраў.

Гэтая прыгожая дата — 95 гадоў з дня заснавання — супадае (цi амаль супадае) з прафесiйным святам будаўнiкоў i ўсiх працаўнiкоў будаўнiчай iндустрыi. З гэтай нагоды творчая брыгада "Звязды" пабывала на прадпрыемстве, сустрэлася з яго кiраўнiкамi i радавымi работнiкамi, ветэранамi працы.

Спынiцца ў развiццi — значыць,
сысцi з дыстанцыi

На пытаннi "Звязды" адказвае генеральны дырэктар акцыянернага таварыства Валянцiн ВЕРАЦІЛА.

— Дзень будаўнiка мы заўсёды адзначаем усiм калектывам, бо лiчым за гонар адносiць сябе да гэтай вялiкай працавiтай сям'i, — з самага пачатку падкрэслiў Валянцiн Алегавiч. — Яе члены ўзводзяць канкрэтныя аб'екты, якiя можна ўбачыць, ацанiць, палюбавацца. Вынiк бачны адразу, а яго аснова — гэта прадукцыя, што выпускае наш калектыў: цэмент, вапна, сухiя будаўнiчыя сумесi i г.д. Наш унёсак вiдавочны, i ён дае права пры ўшанаваннi будаўнiкоў не забывацца i пра нас. Тым больш што мы iмкнёмся, каб наш прадукт быў заўсёды якасным, сучасным, па даступных для спажыўца цэнах.

Дабiвацца ўсяго гэтага дапамагаюць пастаянная мадэрнiзацыя вытворчасцi, новае будаўнiцтва, тэхнiчнае i тэхналагiчнае "пераўзбраенне", ажыццяўленне энергазберагальных мерапрыемстваў. Для параўнання скажу, што стары цэментны завод даваў у год 820 тыс. тон, i расход палiва на iм быў 270 кiлаграмаў умоўнага палiва на адну тону клiнкеру. Мы пабудавалi новы завод, якi здольны даваць народнай гаспадарцы 1 мiльён 800 тысяч тон з расходам палiва 199 кiлаграмаў умоўнага палiва на тону клiнкеру. Замест таго, каб спынiцца, "перавесцi дух", пачынаем будаўнiцтва па сутнасцi новага цэментнага завода, якi будзе працаваць па так званым сухiм спосабе, дзякуючы чаму расход палiва скароцiцца прыкладна да 135 кiлаграмаў, што зробiць нашу прадукцыю яшчэ больш таннай.

— Наколькi мы ведаем, справа не ў адным толькi сухiм спосабе...

— Каб таварыства не было цалкам залежным ад такога вiду палiва, як газ, на новай вытворчасцi асноўным палiвам стане альтэрнатыўнае, непараўнальна больш таннае — вугаль. Бо сёння 52 працэнты ў цане цэменту — газ i электраэнергiя.

Гэта будзе сучасная вытворчасць еўрапейскага кшталту, з эфектыўнымi сiстэмамi пыла-
ўлоўлiвання, якiя зробяць прадпрыемства цалкам бясшкодным для экалагiчнага асяроддзя. Адна яго печ дазволiць выпускаць цэменту столькi, колькi зараз яго даюць чатыры нашы печы, i нават крышку больш. На гэтых чатырох мы, напружваючы дастаткова моцна людзей i вытворчасць, выпускаем недзе 1 мiльён 800 тысяч тон у год, там будзем выпускаць 2 мiльёны тон на адной тэхналагiчнай лiнii. I калi попыт на цэмент застанецца такiм жа, як сёння, то зможам пакiнуць дзеючыя тэхналагiчныя лiнii, асаблiва дзве апошнiя па часе ўводу. I будзем здольны даць краiне каля двух з паловай мiльёнаў тон цэменту — па менш энергаёмiстай тэхналогii, што зробiць больш таннымi як сам цэмент, так i будматэрыялы, у якiх цэмент выкарыстоўваецца як сыравiна.

— Але ж вы i без таго самы буйны вытворца "хлеба iндустрыi" ў краiне...

— Так, сёлета плануем вырабiць каля 1 720 000 тон цэменту, а гэта больш, чым даюць iншыя цэментныя заводы Беларусi. Чаму не 1 800 000, як летась, хоць магутнасцi засталiся тыя ж? Рынак сёння паказаў, што крыху знiзiўся попыт на цэмент з большай колькасцю дабавак, i аб'ёмы яго вытворчасцi мы зменшылi. Усё больш запатрабаваным становiцца высакамарачны цэмент. У яго, плюс да высокай якасцi канечнага прадукту, меншыя тэрмiны "схоплiвання", iнакш кажучы зацвярдзення, ён патрабуе меншых затрат пры выкарыстаннi, зусiм iншыя энергазатраты на тую ж прапарку. Таму сёлета выпусцiм цэменту крышку менш, але больш высокiх марак, якiя патрабуе рынак краiны. Бо будуюцца такiя ўнiкальныя аб'екты, як "Мiнск-Сiцi", "Мiнск-Арэна", "Сiлiконавая далiна", набiрае размах жыллёвае будаўнiцтва. Усё часцей выкарыстоўваюцца найноўшыя будаўнiчыя тэхналогii — каркаснае i маналiтнае домабудаванне. I патрэбен цэмент высокiх марак.

Калi далей гаварыць пра нашых "iмянiтых" спажыўцоў, то ў Гродзенскай вобласцi ўзводзiцца Нёманская ГЭС — туды iдзе толькi наш цэмент. Прычым той, выпуск якога мы наладзiлi зусiм нядаўна, у другой палове мiнулага года — пясчанiсты цэмент ПЦП 500. Сёння ў выглядзе бетону ён закладваецца ў плацiну Нёманскай ГЭС. Пасля яе ўзвядзення нiжэй па цячэннi будзе закладвацца яшчэ адна гiдраэлектрастанцыя.

Ужо пачынаюць разгортвацца работы на Беларускай атамнай станцыi, а там — i жылы гарадок для будаўнiкоў, i пасёлак жылых дамоў для абслуговага персаналу, затым падыдзе чарга на будаўнiцтва самой станцыi, спатрэбяцца высакамарачныя бетоны. I я ўпэўнены, што для вытворчасцi такiх бетонаў будзе выкарыстоўвацца толькi наш цэмент. Не везцi ж яго з Крычава цi Касцюковiчаў.

Другi па значнасцi наш прадукт — вапна, — працягвае свой расказ генеральны дырэктар. — Яна карыстаецца сур'ёзным попытам, нягледзячы на тое, што цана дастаткова высокая. Расход палiва пры вытворчасцi таксама не малы — 300 кiлаграмаў умоўнага паліва на тону. Але мы распачалi праект, якi дазволiць у другой палове 2010 года выпускаць 120 тысяч тон вапны, таксама сухiм спосабам, з расходам палiва ўжо 180 кiлаграмаў умоўнага палiва на тону. (Параўнайце: 300 i 180.) Гэта дасць магчымасць айчынным вытворцам знiзiць цану на сiлiкатную цэглу i блокi з ячэiстага бетону. Мала таго, мы iмкнёмся тыя ж блокi з ячэiстага бетону выпускаць i ў сябе, бо попыт на iх на рынку ўзрастае. А чаму б i не? Сёння прадпрыемствы краiны, якiя выпускаюць блокi, выкарыстоўваюць менавiта наш цэмент i нашу вапну. Для гэтага возяць iх да сябе за многiя кiламетры, у вынiку накладныя расходы адчувальна ўзнiмаюць цану.

Гэты наш праект — па выпуску ўласных блокаў — спадзяёмся рэалiзаваць ужо ў жнiўнi, i да таго, што маем сёння, — цэмент, вапна, трубы, шыфер, сухiя будаўнiчыя сумесi, полiэтыленавая плёнка — будзем яшчэ выпускаць i блокi. Гэта дасць магчымасць пашырыць гаму выпускаемай прадукцыi. I што цiкава: усё тое, што я назваў, за выключэннем хiба плёнкi, вырабляецца на зыходным прадукце, якi выпускаем самi, — цэменце i вапне. Што патрэбна яшчэ? Пясок? Маем уласныя кар'еры пяску з патрэбным хiмiчным i мiнералагiчным саставам, якi ўжо выкарыстоўваецца намi ў вытворчасцi сухiх будаўнiчых сумесяў i будзе шырока выкарыстоўвацца ў вытворчасцi блокаў з ячэiстага бетону.

Можна не сумнявацца, што новая наша прадукцыя — ячэiстыя блокi, будзе самай таннай. Чаму больш таннай, чым у iншых вытворцаў? Бо сыравiна — уласная, i браць яе самi ў сябе будзем па сабекошце, без "накрутак". Блокi будуць найвышэйшай якасцi, бо выпуск iх наладжваецца на сучасным абсталяваннi i з выкарыстаннем зыходных матэрыялаў, у якасцi якiх мы ўпэўненыя. Нашы зыходныя прадукты — цэмент i вапну — ведаюць у Еўропе. Мы набылi лiнiю "Маза Хенке" для вытворчасцi блокаў, i гэтай марцы таксама давяраюць у Еўропе. Так што пакупнiкi з Польшчы, з Лiтвы, ведаючы ўсё гэта, будуць добра разумець, што мы прапануем iм сучасны якасны блок. I мы будзем вывозiць у суседнiя краiны ўжо прадукт з больш высокай прыбавачнай вартасцю, чым проста цэмент цi вапну. Мы разумеем, што станем нязручным канкурэнтам для тых, хто ўжо сёння выпускае гэтую прадукцыю. Нас не пужае, што блокаў з ячэiстага бетону ў Беларусi на душу насельнiцтва выпускаецца больш, чым у любой iншай еўрапейскай краiне. Рынак расставiць усё па палiчках. Гэта самарэгулюючая "субстанцыя", i нашы 250 тысяч метраў кубiчных абавязкова знойдуць свайго спажыўца.

Так што, як бачыце, на месцы не стаiм, i калi ўзяць прамежак часу памiж нашымi 90-годдзем i 95-годдзем, то за гэты перыяд рэалiзаваны буйныя праекты па вытворчасцi сухiх будаўнiчых сумесяў, гiдратнай вапны, тратуарнай плiткi. I вось сёння ў стадыi завяршэння праект па вытворчасцi блокаў з ячэiстага бетону, а на падыходзе — iншыя.

Ужо ў наступным годзе вы зможаце ўбачыць, як дзейнiчае новая лiнiя па вытворчасцi вапны сухiм спосабам, пра што я згадваў крыху вышэй. Зусiм iншая тэхналогiя, зусiм iншае абсталяванне — з Германii, Данii, Чэхii. Гiганцкая "этажэрка", на якой будуць устаноўлены велiзарныя "Цыклоны" i iншае начынне, пачне супернiчаць сваёй пяцiдзесяцiметровай вышынёй з дымавымi трубамi на вапнавым заводзе i зможа ўразiць нават чыста знешне. А спецыялiста яна перш за ўсё ўразiць зусiм iншымi энергазатратамi, а значыць, i iншай цаной прадукцыi.

— У свой час вашы сухiя будаўнiчыя сумесi (СБС) былi самымi таннымi на рынку краiны. Вы збiралiся давесцi iх выпуск да 70 тысяч тон...

— Сённяшняя цана па-ранейшаму самая нiзкая, у тым лiку i сярод завазных сумесяў, хоць яна i дазваляе гэтай нашай вытворчасцi працаваць з невысокай рэнтабельнасцю. Цэх дасягнуў праектнай магутнасцi, але як толькi з'явяцца фiнансавыя магчымасцi, мы абавязкова паклапоцiмся пра далейшае павелiчэнне выпуску СБС.

А зараз увага, сiлы i наяўныя фiнансавыя рэсурсы сканцэнтраваны на тым, каб квалiфiкавана, нават ювелiрна правесцi "на маршы" перабудову вытворчасцi на нашых фiлiялах у сувязi з усiмi тымi навацыямi, якiя ўжо адбылiся цi чакаюць нас у недалёкай будучынi — мы пра iх гаварылi. Гэта было няпроста: не спыняючы дзейнасць прадпрыемства, скарацiць колькасць лiнiй па вытворчасцi шыферу з сямi да дзвюх, i побач зманцiраваць дзве фарбавальныя лiнii, i ўвесь гэты комплекс па-ранейшаму дае прадукцыю, якая карыстаецца попытам.

Засталiся толькi дзве лiнii па вытворчасцi азбестацэментных труб. (Менавiта тут, на выслабаненых тэрыторыях фiлiяла, пасля навядзення адпаведнага парадку i ўстаноўкi фундаментаў вядзецца мантаж абсталявання для выпуску блокаў з ячэiстага бетону.)

Нам па ходу даводзiцца вырашаць многiя задачы. Патрэбна захаваць кожнага з 650 чалавек, якiя працуюць на заводзе азбестацэментных вырабаў, заняць iх ужо цяпер i перавучыць пад новыя тэхналогii. Каб удыхнуць "другое жыццё" ў фiлiял, укладзены немалыя сродкi — больш за 50 мiльярдаў рублёў, аддачу ад якiх будзем мець ужо сёлета.

У больш аддаленых планах — замена адной з дзвюх дзеючых шыферных лiнiй на лiнiю па вытворчасцi прынцыпова iншага дахавага матэрыялу, у якiм цалкам будзе адсутнiчаць азбест. А ўжо затым падыдзе чарга на пашырэнне вытворчасцi сухiх сумесяў. З цягам часу зменяцца будаўнiчыя тэхналогii, i СБС стануць яшчэ больш запатрабаванымi.

Шырокае выкарыстанне сухiх будаўнiчых сумесяў павiнна быць закладзена ўжо ў праектна-каштарыснай дакументацыi. I тады на любым аб'екце генпадрадчык i субпадрадчыкi ў рамках праекта будуць карыстацца СБС, а не кустарна вырабленым тынковачным растворам. I якасць работ у iх будзе iншай, i затратная частка, я ў гэтым упэўнены.

Мы клапоцiмся пра сваiх спажыўцоў, таму для iх зручнасцi развiваем сетку ўласных гандлёвых прадпрыемстваў, iмкнёмся адкрываць iх у буйных гарадах. У Мiнску ўжо ёсць адно гандлёвае прадпрыемства, але збiраемся адкрыць яшчэ адно, бо з'явяцца блокi. Гандлёвыя прадпрыемствы дзейнiчаюць у Брэсце i Гродне, у Гомелi. Паспяхова працуе такое прадпрыемства нават у Магiлёве, хоць на Магiлёўшчыне — два сваiх цэмзаводы. I гэта правiльна, рынак павiнен быць цывiлiзаваным. Мы прысутнiчаем з нашым цэментам у Польшчы i Лiтве, хоць у гэтых краiнах ёсць уласныя заводы, i мы не вельмi зручны для iх канкурэнт, але яны нас церпяць. Яны стараюцца канкурыраваць з намi больш цывiлiзаванымi метадамi — шляхам стварэння пэўных прэферэнцый для сваiх вытворцаў, альбо рэалiзацыяй тавару ў растэрмiноўку, з наступнай праплатай. Для сваiх дзейнiчае сiстэма знiжак. А якасцю яны нас узяць не могуць. Калi ўжо нас дапусцiлi на рынкi Еўропы, то якасць загадзя праверылi, яна — еўрапейская.

Сёння наша прадукцыя цалкам канкурэнтаздольная па цане i якасцi на замежных рынках, у тым лiку на расiйскiм. Але тут заспакойвацца не варта. Бо растуць цэны на энерганосьбiты. Таму ўсе нашы праекты, рэалiзацыяй якiх мы зараз занятыя, дазволяць знiзiць энергаскладнiк сабекошту прадукцыi. Раней было як? Пабудавалi цэментны завод, i ён 25 гадоў лiчыўся заводам з сучаснымi тэхналогiямi. А мы ў 2000 годзе пусцiлi адну лiнiю, у 2002-м — другую. I без асаблiвага перапынку занялiся новай, па сухой тэхналогii. Выкарысталi крэдыт, якi выдзяляе кiтайскi партнёр, каб ажыццявiць тэхналогii, што адпавядаюць сусветным узроўням i сусветным стандартам, i каб павялiчыць выпуск прадукцыi — пры далейшым павышэннi яе якасцi, а таксама апраўданым, матываваным знiжэннi цаны. Вось ключ да таго, каб i ў далейшым, у перспектыве, упэўнена адчуваць сябе на ўнутраным i знешнiм рынках.

Але самае галоўнае, што ў нас ёсць, — гэта калектыў, якi ўмее працаваць. Вось чаму наша прадукцыя карыстаецца попытам, вось чаму яна сертыфiкаваная i рэалiзуецца не толькi ў Расii, але i ў краiнах ЕС. А там патрабаваннi да якасных параметраў надзвычай высокiя.

— У вашага калектыву ў самыя розныя часы быў свой запас трываласцi. Здаецца, што цяпер час прадэманстраваць тую самую трываласць. Якая стратэгiя калектыву ў сённяшнiх умовах гаспадарання? Гэта стратэгiя выжывання, цi наадварот — паўнавартаснай вытворчай дзейнасцi?

— З нашай размовы вы адчуваеце, што мы жывём напружаным, цiкавым, стваральным жыццём, бачым уласную перспектыву. Iнакш не развiвалi б вытворчасць далей i не фiнансавалi свае новыя праекты: на заводзе азбеста-цэментных вырабаў — блокi з ячэiстага бетону; на заводзе па вытворчасцi вапны — сухi спосаб; сухi спосаб на цэментным заводзе. Банкi не даюць крэдытныя рэсурсы тым, хто "ляжыць", альбо ледзь зводзiць канцы з канцамi. А мы карыстаемся даверам i, адпаведна, крэдытамi банкаў — i на агульнабудаўнiчыя работы, i на набыццё абсталявання. Сакрэт нашай фiнансавай устойлiвасцi ў тым, што ўся прадукцыя "Краснасельскбудматэрыялаў" з году ў год карыстаецца попытам у спажыўцоў. Мы эфектыўна гаспадарым, забяспечваем дзень сённяшнi i клапоцiмся пра свой заўтрашнi дзень.

Безумоўна, даводзiцца клапацiцца пра эканомiю, таму "замарозiлi" некаторыя праграмы. Пакуль вырашылi не набываць яшчэ адзiн шагаючы дзесяцiкубовы экскаватар, ён каштуе каля дзевяцi мiльёнаў долараў. Няхай гады два папрацуе ў поўную сiлу яго ранейшы сабрат. Для работы ў кар'ерах патрэбны яшчэ чатыры новыя бульдозеры, але пакуль купiлi тры i такiм чынам таксама зэканомiлi некалькi мiльёнаў долараў.

Мы не пайшлi на чарговае павышэнне заработнай платы, але людзi нас зразумелi. Калектыў з разуменнем ставiцца да намеру зэканомiць нават на ўласных даходах, але рэалiзаваць запланаваныя праграмы, якiя дадуць яшчэ больш цвёрдую "глебу" пад нагамi.

Хачу сардэчна павiншаваць са святам, якое мы будзем
адзначаць 9 жнiўня, усiх будаўнiкоў i работнiкаў будаўнiчай iндустрыi, сваiх калег па "гарачым цэху". I, безумоўна, калектыў акцыянернага таварыства "Краснасельскбудматэрыялы".

Шчыра жадаю ўсiм здароўя, дабрабыту i — аптымiзму. Лiчу, што ўсе, хто працуе ў будаўнiчай галiне, нягледзячы на тыя цi iншыя крызiсныя праяўленнi ў сусветнай эканомiцы, кожны на сваiм працоўным месцы закладвае трывалы падмурак для ўстойлiвага далейшага развiцця краiны.

Нашы самыя цёплыя вiншаваннi i шчырыя пажаданнi ветэранам акцыянернага таварыства. Мы памнажаем вашы працоўныя поспехi, працягваем традыцыi, закладзеныя вамi. Няхай нашы старэйшыны жывуць доўга i шчаслiва. Гэта наша жывая гiсторыя, мы раўняемся на iх, i ў нашых сяброўскiх, шчырых адносiнах увасабляецца стваральная сувязь часоў.

Першыя
па колькасцi i якасцi

Уладзiслаў КАВАЛЕВIЧ, дырэктар цэментнага завода:

— Нiводны будаўнiчы матэрыял не карыстаецца такiм попытам, як цэмент. Мы выпускаем i адгружаем яго больш за пяць тысяч тон у суткi. Учора адгрузiлi сем тысяч тон. Прыкладна палова iдзе самавывазам, у тым лiку для будаўнiцтва ў вёсцы. Шаснаццаць тысяч тон пойдзе ў лiпенi на экспарт, у прыватнасцi ў Калiнiнградскую вобласць. Якасць цэменту традыцыйна высокая, мы навучылiся яго рабiць i на сусветным узроўнi. Калi б мелi яшчэ столькi, прадалi б яшчэ роўна столькi, а то i больш. Не выпадкова на перспектыву кiраўнiцтва акцыянернага таварыства задумала з падтрымкай дзяржавы запусцiць новую лiнiю — сапраўдны цэментны завод прадукцыйнасцю яшчэ пяць тысяч тон клiнкеру ў суткi. Працаваць ён будзе па эканамiчным сухiм спосабе. Плануецца, што праект павiнен ажыццявiцца на працягу двух блiжэйшых гадоў.

Ёсць салiдная, абгрунтаваная праграма па спальваннi вугалю замест газу, гэта дасць значны эканамiчны эфект. I сабекошт цэменту будзе меншы. I мы зможам з большай колькасцю сваёй прадукцыi выйсцi на рынкi Еўропы. Параўнальна нядаўна я быў з дэлегацыяй у Польшчы, пад Беластокам плануецца будаваць мiжнародны аэрапорт, i наш цэмент будзе запатрабаваны там у даволi вялiкiх аб'ёмах.

Усё гэта прыдае пачуццё перспектывы, а яшчэ — гонару за тое, што ў Беларусi мы iдзём першымi i па колькасцi, i па якасцi. На прадукцыю нiводнага завода няма такога попыту, як на нашу.

Сродкi, што ўкладваюцца ў новыя праекты, акупяцца i прынясуць немалыя дывiдэнды. Пераконвае ў гэтым такi прыклад. Вельмi складана прыжываўся пясчанiсты цэмент, пакуль у яго паверылi. Учора ў першым сiласе (складзе) у нас было 1300 тон пясчанiстага цэменту. Сёння няма i паловы. Вывезлi за дзень аўтатранспартам. Хто разбiраецца ў цэменце, той разумее, што гэты iдзе другiм пасля бездабавачнага. Мы выпускаем i ПЦП (партландцэмент пясчанiсты) маркi 500, i партландцэмент маркi 500 Д 20, дзе да 20 працэнтаў — дабаўкi. Для вытворчасцi першага нам не трэба плацiць валюту за дабаўкi i вазiць граншлак з-за мяжы, а па сваiх якасцях ён можа прымяняцца як бездабавачны. Напрыклад, для вытворчасцi блокаў з ячэiстага бетону, сухiх будаўнiчых сумесяў, таварных бетонаў.

Калi нехта напачатку сумняваўся, што мы зможам стабiльна падтрымлiваць заяўленыя характарыстыкi новага прадукту, то цяпер такiх сумненняў ужо няма. Гэты вiд цэменту паспяхова прысутнiчае на рынку Беларусi, ёсць нават тэндэнцыя павелiчэння попыту, i мы з цягам часу плануем павялiчваць яго вытворчасць. Ён больш танны, чым бездабавачны (амаль на 20 %), што эканамiчна выгадна любому прадпрыемству.

Будаўнiчыя работы на пляцоўцы новага цэментнага завода цяпер толькi разгортваюцца. Сёння вядзецца падрыхтоўка пляцоўкi пад новую лiнiю, выконваюцца геадэзiчныя работы, актыўна распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя. Галоўным падрадчыкам выступае кiтайская кампанiя СITIС, якая з'яўляецца асноўным распрацоўшчыкам тэхналогii з прымяненнем кiтайскага, нямецкага i беларускага абсталявання.

Да свята хацеў бы назваць "наўскiдку" прозвiшчы лепшых працаўнiкоў завода. Гэта машынiст экскаватара Сяргей Iгнатовiч з цэха перапрацоўкi сыравiны (ён вылучаны на грамату абласнога савета ў сувязi з Днём будаўнiка), майстар Галiна Манчынская з таго ж цэха, абпальвальшчыкi Вiктар Хомка i Вiктар Касiла з цэха абпальвання клiнкеру, iх таварыш Юрый Мазец, намеснiк начальнiка цэха памолу цэменту Уладзiмiр Колтак, млынар па памоле сыравiны Аляксандр Кiрэеў, начальнiк цэха чыгуначнага транспарту i ўпакоўкi гатовай прадукцыi Яўген Мазец, брыгадзiр электрарамонтнага цэха Аляксандр Санцэвiч, электрагазазваршчык параводасiлавога цэха Iван Броска i многiя iншыя.

Характары — крэмнiевыя

Дырэктар завода па вытворчасцi вапны Вiталь НОСКА:

— У нас пяць тэхналагiчных лiнiй для вытворчасцi вапны магутнасцю 100 тысяч тон кожная. Дзейнiчаюць таксама вытворчасць дробнагрануляванага мелу магутнасцю 100 тысяч тон i вытворчасць гiдратнай вапны — 70 тысяч тон у год. Праўда, цяпер працуюць чатыры лiнii па вытворчасцi вапны, а на адной лiнii вырабляем клiнкер, неабходны для вытворчасцi цэменту.

Перспектыва такая: пачата будаўнiцтва хуткаснага агрэгата па вытворчасцi 120 тысяч тон вапны ў год сухiм спосабам. Дзякуючы гэтай тэхналогii мы будзем мець молатую вапну высокай якасцi, актыўнасцю 92-93 працэнты, што адпавядае вапне першага гатунку. Каштарысны кошт будаўнiцтва — 36,9 мiльярда рублёў, пуск намечаны на чацвёрты квартал наступнага года.

Пры дзеючай "мокрай" тэхналогii мел, якi мы прывозiм з кар'ера, раствараем вадой, ператвараючы ў шлам з вiльготнасцю 39-40 працэнтаў, затым ён падаецца ў печ для абпальвання. Пры гэтым затрачваюцца велiзарныя энергетычныя рэсурсы — на выпарванне той вiльгацi, якая была выкарыстана для вытворчасцi шламу.

Пры сухiм спосабе мел кар'ернай вiльготнасцi будзе змяльчацца, адразу сушыцца i падавацца на абпальванне, чым дасягаецца значная эканомiя палiўна-энергетычных рэсурсаў. I высокая прадукцыйнасць працы — за кошт скарачэння тэхналагiчных аперацый, што сталi "лiшнiмi". Выключаецца памол, бо прадукт будзе гiдрацiравацца на вытворчасцi гiдратнай вапны з магутнасцю 70 тысяч тон у год. А астатнiя 50 тысяч будзем адгружаць спажыўцам, якiя цяпер выкарыстоўваюць парашковую вапну для вытворчасцi блокаў з ячэiстага бетону, газасiлiкатнай цэглы, вырабу тынковачных i будаўнiчых сумесяў. Акрамя таго, яна прымяняецца для выдзелкi скур, у працэсах металургiчнай i iншых вытворчасцяў.

На будаўнiчай пляцоўцы пачалося ўзвядзенне сыравiннага аддзялення — iдзе забiўка буранабiўных паляў пад новую тэхналагiчную лiнiю. Iдзе разметка i вынас восяў пад мантаж хуткаснага абпальвальнага агрэгата. Хуткаснага — таму што абпальванне вядзецца на вялiкай паверхнi кантакту мелу з распаленымi газамi. Таму тэхналогiя атрымання парашковай вапны i называецца энергаэфектыўнай, хуткаснай. Сам корпус цэха будзе сабраны з лёгкiх металаканструкцый, i будаўнiкi павiнны ўправiцца хутка. Генпадрадчык — наш "Цэмбуд".

Ужо ад мацi-прыроды мы атрымлiваем сыравiну той якасцi, што дазваляе вырабiць вапну, якая патрэбна. А далей — сучаснае абсталяванне, сучасныя тэхналогii i падрыхтаваныя кадры. Вось складнiкi высокай якасцi прадукту. У нашай сыравiне прысутнiчае крэмнiй, якi пры падрыхтоўцы шламу асядае на дно балтушкi, i затым мы яго ўтылiзуем. А вось характары, вобразна кажучы, "крэмнiевыя", у нашых людзей застаюцца. Вельмi карысная рыса для таго, каб працаваць паспяхова.

Выдатна працуюць на сваiх працоўных месцах абпальвальшчык вапны Iван Крэчка, начальнiк цэха ветэран гэтай вытворчасцi Фёдар Качароўскi, машынiст млына Пётр Сямак, начальнiк цэха памолу вапны Барыс Чэрвонiк, машынiст пнеўматычных помпаў Андрэй Радзiваноўскi, аператар пульта кiравання Максiм Харкоў — пералiк можна працягваць.

Аргументы
для спажыўца

Дырэктар завода азбестацэментных вырабаў Мiкалай КУЗМIЦКI:

— Наш фiлiял — адзiн з буйнейшых у акцыянерным таварыстве. Пасля рэарганiзацыi, праведзенай у сувязi з маючым адбыцца пускам магутнасцяў па вытворчасцi блокаў з ячэістага бетону, уключае ў сябе цэх па вытворчасцi азбестацэментных вырабаў, якi выпускае шыфер, перш за ўсё фарбаваны, з шырокай каляровай гамай. А таксама азбестацэментныя трубы самых розных дыяметраў. Затым — новы цэх па вытворчасцi блокаў з ячэiстага бетону i кампазiцыйных матэрыялаў (гэта ўласна блокi з ячэiстага бетону, сухiя будаўнiчыя сумесi, плёнка). Транспартны цэх i шэраг дапаможных падраздзяленняў. На нашай тэрыторыi размешчана i новая мiнi-ЦЭЦ, ад якой мы атрымлiваем электраэнергiю, а з пускам вытворчасцi блокаў атрымаем танныя пар i цяпло.

Калектыў — больш за 600 чалавек. Штат стараемся не павялiчваць, клапоцiмся пра прадукцыйнасць працы, таму аб'ёмы работ выконваем наяўнай колькасцю, а аб'ёмы — сур'ёзныя.

У красавiку намi была пушчана другая фарбавальная лiнiя, дзякуючы чаму падвоiлi колькасць фарбаванага шыферу i цалкам знялi праблему дэфiцыту на яго. Сёння, пафарбаваны ў два слаi, па спецыяльна распрацаванай намi тэхналогii, шыфер прапаноўваецца ў свабодны продаж, на яго няма нейкiх абмежаванняў, размеркаванняў цi чэргаў.

Мы працягваем працаваць са знакамiтым "Капаролам", але ўсё ў большых аб'ёмах супрацоўнiчаем з айчыннымi вытворцамi — лiдскай "Лакафарбай". Разлiчваем, што гэта дазволiць знiзiць сабекошт шыферных лiстоў, а значыць, i iх цану для спажыўца. Ужо цяпер наш афарбаваны лiст на 10—11 тысяч рублёў больш танны, чым у блiжэйшых канкурэнтаў. У нас нават з дастаўкай атрымлiваецца танней. I гэта — сур'ёзны аргумент для пакупнiка.

Цяпер пра галоўнае на сёння — блокi. Мы фактычна завяршаем мантаж абсталявання, i ў канцы лiпеня — пачатку жнiўня прыступаем да пусканаладачных работ. Будзе весцiся ўся праграмная i электронная начынка i настройка абсталявання. Шэф-мантаж ажыццяўляе нямецкая фiрма-пастаўшчык "Маза Хенке", якая станоўча зарэкамендавала сябе на аднатыпных заводах у Беларусi. Гэта самая перадавая еўрапейская тэхналогiя па выпуску трывалага аўтаклаўнага ячэiстага бетону з высокай дакладнасцю геаметрыi i з рознай шчыльнасцю. Прычым блокi будуць i гладкiя, i з паз-грэбенем i нават захопамi для рук.

А зараз мы з вамi прысутнiчаем на мантажы аўтаматызаванай лiнii (Мiкалай Лявонцьевiч наладзiў невялiкую экскурсiю для журналiстаў), якая з'яўляецца сэрцам будучага цэха. Тут гарачы масiў будзе рэзацца нацяжнымi нажамi-струнамi вертыкальна i гарызантальна на асобныя блокi. Допуск дакладнасцi геаметрыi — 1-2 мм. А вось у гэтых гiганцкiх аўтаклавах, што нагадваюць балiстычныя ракеты, блокi будуць прапарвацца пры высокiм цiску.

Калi гаварыць пра нашых перадавiкоў, то хацеў бы пачаць з тых, на каго я абапiраюся ў рабоце. Гэта галоўны iнжынер Аляксандр Губiч — вельмi адказны чалавек, якi добра ведае вытворчасць. Начальнiк цэха азбестацэментных вырабаў Уладзiмiр Буракоў — наш ветэран, якi працуе на заводзе 35 гадоў. Вельмi адказна, нават творча працуюць рабочая цэха вытворчасцi блокаў з ячэiстага бетону i кампазiцыйных матэрыялаў Святлана Мартынюк, Уладзiмiр Васiльчук з рамонтна-механiчнага цэха... Як бачыце, у нас усё ёсць для таго, каб зрабiць якасныя, канкурэнтныя па цане блокi, у тым лiку старанныя i добра падрыхтаваныя людзi, сапраўдныя прафесiяналы сваёй справы.

Пра нашы аб'екты ведае краiна

Дырэктар "Цэмбуда" Аляксандр ГАЎРУШАЎ:

— "Цэмбуд" быў арганiзаваны ў 1987 годзе шляхам злiцця некалькiх аднатыпных арганiзацый з мэтай цэнтралiзацыi будаўнiчых i рамонтных работ у аб'яднаннi. З самага пачатку ён займаўся яшчэ i абслугоўваннем жылога пасёлка цэментнiкаў — узвёў тут Дамы быту, пральнi, жылыя пяцiпавярховыя дамы, каля 150 катэджаў. I штогод капiтальна рамантаваў да 40 кватэр.

А на нашай вытворчасцi намi ў асноўным рамантавалiся i мадэрнiзавалiся тэхналагiчныя лiнii, выконвалася футыроўка печаў. У больш познi перыяд, калi "Цэмбуд" набраўся сiлаў, то пачаў браць на сябе буйныя аб'екты капiтальнага будаўнiцтва. За апошнiя гады ўзведзены сушыльнае аддзяленне на цэментным заводзе, цэх па вытворчасцi сухiх сумесяў, мiнi-ЦЭЦ. Усе гэтыя аб'екты былi на слыху грамадскасцi, i яны маюць надзвычай важнае значэнне ў вытворчым жыццi акцыянернага таварыства.

Зараз мы адначасова ўдзельнiчаем у трох буйных iнвестыцыйных праектах — перш за ўсё гэта вытворчасць ячэiстых блокаў, дзе мы з'яўляемся генеральным падрадчыкам. Пачынаем праект па пераводзе вапнавага завода на сухi спосаб, таксама ў якасцi генпадрадчыка. I ўдзельнiчаем у пераводзе цэментнага завода на сухi спосаб.

Сёння ў нашых падраздзяленнях працуюць 550 чалавек. Каля 150 займаюцца толькi iнвестыцыйнымi праектамi. Калi спатрэбiцца, людзей на першачарговыя аб'екты выведзем дадаткова.

Акрамя капiтальнага будаўнiцтва i рамонтаў, займаемся вытворчасцю жалезабетонных вырабаў, агароджаў i бетону — у дзённую змену можам выдаваць яго да 240 кубоў, а таксама тратуарнай плiткi. Яна карыстаецца попытам, i гэта не дзiўна. Калi толькi наладзiлi яе вытворчасць, то правялi эксперымент: на выкладзеную плiткай пляцоўку перад заводскай прахадной загналi гружаны БелАЗ. 8-сантыметровая плiтка спакойна вытрымала гэтую махiну...

Маем арматурны i сталярны цэхi, i шэраг iншых дапаможных вытворчых i транспартных падраздзяленняў.

Прымаем удзел у праграме адраджэння вёскi. Пабудавалi за апошнiя гады некалькi цялятнiкаў i зернесушылак. I зарабiлi 1 мiльярд 600 мiльёнаў рублёў на Гомельскiм хiмзаводзе — гамяльчанам спатрэбiлася квалiфiкаваная дапамога.

Тое, што ў свой час была створана такая спецыялiзаваная арганiзацыя, сябе апраўдала. Мы ў кароткi тэрмiн — праз восем гадзiн — здольны вельмi лёгка пераходзiць на кругласутачны рэжым работы, без выхадных i святаў, i можам з ходу выконваць з "чыстага лiста" работы любой складанасцi. Працуюць прафесiяналы, якiм не патрэбна ўваходзiць у курс справы, яны ўжо ў "тэме". Гэта вельмi важна для забеспячэння бесперабойнай работы тэхналагiчных лiнiй акцыянернага таварыства.

Са староннiх арганiзацый так мабiльна не працуе нiводная, што нам яшчэ раз пацвердзiлi ў Гомелi. Змяншэнне прастояў тэхналагiчных лiнiй напрамую адбiваецца на iх высокай прадукцыйнасцi i вядзе да эканомii сродкаў.

Цiкава, што працэнтаў 80 футыровак цэментных печаў выконваюць у рэспублiцы нашы спецыялiсты. У нас 22 футыроўшчыкi (а ўсяго ў Беларусi набярэцца чалавек 30 прадстаўнiкоў гэтай прафесii, не больш), i мы можам адначасова весцi футыроўку дзвюх тэхналагiчных лiнiй.

Хочацца назваць iмёны сапраўдных майстроў сваёй справы: каменшчыкi-футыроўшчыкi Сяргей Васiлеўскi i Сяргей Струг, слесары-рамонтнiкi Алег Харкоў i Уладзiмiр Касiла. З iнжынерна-тэхнiчнага персаналу найбольш вопытнымi з'яўляюцца прараб участка спецрамонту Яўген Манцэвiч, майстар будаўнiчага цэха Мiкалай Станкевiч i iнжынер-механiк па наладцы абсталявання Уладзiмiр Хомiч. Гэта кадры, якiя працуюць з першых дзён стварэння "Цэмбуда". Дарэчы, першым нашым кiраўнiком быў цяперашнi генеральны дырэктар акцыянернага таварыства Валянцiн Алегавiч Верацiла.

Згодна з еўрапейскiмi нормамi

Вядучы iнжынер-тэхнолаг аддзела галоўнага тэхнолага Святлана Ланцэвiч:

— У акцыянерным таварыстве "Краснасельскбудматэрыялы" пастаянна надаецца асаблiвая (менавiта асаблiвая) ўвага павышэнню якасцi прадукцыi, яе канкурэнтаздольнасцi, а таксама асваенню выпуску новых вiдаў.

Выпрабавальны цэнтр таварыства, якi акрэдытаваны на адпаведнасць патрабаванням СТБ IСО/МЭК 17025-2007, ажыццяўляе ўваходны кантроль сыравiны i матэрыялаў, аперацыйны i прыёмачны кантроль прадукцыi. З мэтай павышэння ўзроўню выпрабаванняў i забеспячэння прызнання iх вынiкаў замежнымi партнёрамi выпрабавальны цэнтр пастаянна аснашчаецца новым сучасным абсталяваннем, якое дазваляе праводзiць выпрабаваннi як па дзяржаўных i мiжнародных стандартах, так i па еўрапейскiх нормах.

Уся прадукцыя, што выпускаецца па мiждзяржаўных i дзяржаўных стандартах Беларусi, сертыфiкавана ў рамках Нацыянальнай сiстэмы пацвярджэння адпаведнасцi Рэспублiкi Беларусь. Цэмент, вапна i сухiя будаўнiчыя сумесi, што выпускаюцца згодна з еўрапейскiмi нормамi, сертыфiкаваны замежнымi органамi сертыфiкацыi на адпаведнасць еўрапейскiм нормам з правам маркiроўкi iх знакам СЕ.

Высокiя якасныя параметры з самага пачатку закладваюцца ў новыя вiды прадукцыi. Сёлета распрацавана восем новых рэцэптур сухiх будаўнiчых сумесяў, пашыраны асартымент полiэтыленавай плёнкi, асвоены тры новыя вiды цэменту: цэмент для тынковачных i кладачных раствораў ЕN 413-1 MС 22,5 Х, якi сертыфiкаваны на адпаведнасць патрабаванням стандарта ЕN 413-1 з правам маркiроўкi яго знакам СЕ, партландцэмент пясчанiсты СЕM II/А- РР 42,5 N i СЕM II/B- РР 32,5 R, сертыфiкаваны польскiм органам па сертыфiкацыi i прызначаны для рэалiзацыi спажыўцам у Рэспублiцы Польшчы.

Слова — ветэранам

Яны — неад'емная частка калектыву акцыянернага таварыства. Сваёй працай закладвалi падмурак сённяшняга поспеху. Зусiм апраўдана напярэдаднi свята пацiкавiцца iх справамi.

Аляксандр Iванавiч ГЕРМАН:

— Працаваў я ў механiчным цэху стругальшчыкам. Калi неўзабаве пасля вайны дэмабiлiзаваўся з армii, то прыйшоў на завод. I адпрацаваў тут да самай пенсii. На падоўжных станках стругалi нават бронеплiты тэхналагiчных халадзiльнiкаў, што размешчаны пад цэментнымi печамi-гiгантамi — для ахаладжэння клiнкеру. Плiта — аграмадная, больш за 80 кiлаграмаў вагою, i патрэбна было неяк упраўляцца.

Завод пра нас памятае. Я вельмi ўхваляю дырэктара, бо ён аказвае вялiкую дапамогу. Дапамаглi адрамантаваць дом — падмацавалi падмурак, бо асыпаўся, пабялiлi вуглы — хатка ажыла. Прывезлi дровы. На Дзень Перамогi вiншуюць i грошай даюць. I нават сумку прадуктаў. Юбiлейныя манеты падарылi. Я проста ўдзячны дырэктару, перадайце яму, калi можна.

Цяпер мой сын, таксама Аляксандр, працуе на аўтабазе, якая абслугоўвае завод — возяць i мел, i глiну, цэмент... Так што Германы па-ранейшаму звязваюць сваё жыццё з аб'яднаннем.

Валянцiн Мiкалаевiч АРХIПАЎ:

— Я 26-га года нараджэння, i калi пачалася вайна, вучыўся ў сябе на радзiме, у горадзе Вольску Саратаўскай вобласцi, у сямiгодцы. Закончыў, i вясной 42-га года пайшоў уладкоўвацца на працу. У Вольску былi чатыры цэментныя заводы, i на адзiн з iх мяне прынялi вучнем слесара, хоць не было яшчэ i шаснаццацi. Далi бронь, i мы замянiлi сабой тых, хто быў прызваны на фронт. На "Чырвоным Кастрычнiку" займаўся рамонтам складанага тэхналагiчнага абсталявання. З нашага цэменту робяць бетон, а з бетону — кулямётныя гнёзды. Затым сталi выпускаць ЦАБы — цэментныя авiябомбы запальнага дзеяння. А каб вырабiць цэментную бомбу, завод "Металiст" выпускаў спецыяльныя чыгунныя формы. (Цяпер прадпрыемства забяспечвае аснасткай цэментныя заводы, i "Краснасельскбудматэрыялы" падтрымлiвае з iм цесныя сувязi.) I мяне адкамандзiравалi на гэты завод, дзе займаўся апрацоўкай формаў. Так што я i мае таварышы працавалi на абарону.

Атрымлiваў хлебную картку — цэлы кiлаграм. Мацi — усяго 200 грамаў. Так што я адчувальна дапамагаў сям'i.

Радзiма ўзнагародзiла хлопчыка з Вольска, як удзельнiка працоўнага фронту, медалём "За доблесную працу ў гады вайны". Медаль знайшоў мяне праз гады, ужо ў Беларусi.

Пасля вучобы ў iндустрыяльным тэхнiкуме ў Падмаскоўi тры гады адпрацаваў у Вялiкiх Луках, i разам з жонкай пераехалi ў Беларусь. Яе бацька быў адным з першых дырэктараў мясцовага цэментнага завода — Аляксандр Васiльевiч Калiгiн. У Беларусi я пачынаў канструктарам тэхнiчнага аддзела. Пазней працаваў начальнiкам вытворча-тэхнiчнага аддзела завода. Ужо пасля выхаду на пенсiю ўзначалiў майстэрню, якая шыла для рабочых спецадзенне, быў iнжынерам па тэхнiцы бяспекi. Беларусь стала другой Радзiмай. Прыемна, што i адмiнiстрацыя, i прафсаюзны камiтэт, i намеснiк генеральнага дырэктара Мар'ян Вацлававiч Юроўскi пастаянна цiкавяцца — як жыццё, як здароўе, не пакiдаюць без увагi i дапамогi. Вось і Марына, з якой вы прыехалi, пастаянна да нас заходзiць. (Марына Стырнiк, работнiца прафкама таварыства — Рэд.) Так што мы не адчуваем сябе адарванымi ад жыцця калектыву.

Людмiла Сямёнаўна АПАЛКА, старшыня савета ветэранаў акцыянернага таварыства:

— За доўгiя гады працы ў гэтым дарагiм мне калектыве была я дырэктарам вапнавага завода, начальнiкам лабараторыi АТК, затым — дырэктарам шыфернага завода. Краiне патрэбен быў шыфер, i ўсе шэсць лiнiй працавалi на поўную магутнасць. На яго вытворчасць iшоў заўсёды лепшы цэмент маркi 500 i шыфер разыходзiўся поўнасцю! Асаблiва ахвотна бралi будоўлi, i прыватнiк таксама. Якасць лiстоў залежала i ад рэкупiратаршчыка, i ад машынiста, нават ад кранаўшчыка, ад усiх. Людзi гэта разумелi i старалiся не падводзiць адзiн аднаго. Калектыў быў вялiкi, за 600 чалавек, i дружны, працавiты, творчы, бо развiтым быў рух рацыяналiзатараў пад кiраўнiцтвам галоўнага iнжынера Дзмiтрыя Кастоўскага. Гэтыя якасцi засталiся i цяпер.

Вельмi складаны быў момант, калi перайшлi на КСУКП — комплексную сiстэму кiравання якасцю вытворчасцi. Знайшлi маленькую шчарбiнку — бракавалi ўвесь лiст. Глядзелi, каб стапа не была касая з-за рознай таўшчынi бакоў. Здавалася б, якая там рознiца, падумаеш, з аднаго боку лiст на мiлiметр-два таўсцейшы. А нельга, настолькi строга было з якасцю. Ведаю, што такое стаўленне засталося i цяпер.

Святлана Аляксееўна РЫБКО (з ёю мы сустрэлiся ў санаторыi таварыства "Пралеска"):

(з ёю мы сустрэлiся ў санаторыi таварыства "Пралеска"):

— Сорак гадоў я адпрацавала ў будаўнiцтве. Узводзiла шыферны i вапнавы заводы. А ў 1985 годзе пачалi будаваць прыгажун-санаторый, чарга за чаргой. Прайшоўшы школу вытворча-тэхнiчнага аддзела, я ў той час была намеснiкам начальнiка, а затым начальнiкам аддзела капiтальнага будаўнiцтва аб'яднання. Муж — майстрам транспартнага цэха, адпраўляў спажыўцам прадукцыю. Так што ўсе перамены адбывалiся на нашых вачах i з нашым удзелам.

Радуе i цешыць, што кiраўнiцтва акцыянернага таварыства не забывае пра нас. Завод актыўна падтрымлiвае сваiх ветэранаў. Фактычна ў кожны заезд у тую ж "Пралеску" ёсць пенсiянеры. Традыцыi калектывiзму, якiя закладвала некалi наша пакаленне, жывыя, гэта вельмi важна.

Лячэнне для нас — бясплатнае. Асабiста я ўжо многа гадоў прыязджаю сюды з унучкай. Прыязджаю, як дамоў. I атрымлiваю новы зарад бадзёрасцi i аптымiзму.

"Пралеска"
вачыма гасцей

Мы даволi часта расказваем на старонках сваёй газеты пра санаторый "Пралеска" акцыянернага таварыства, пра тыя сучасныя медыцынскiя тэхналогii, якiя тут прымяняюцца. Зусiм нядаўна прысвяцiлi гэтай медыцынскай установе асобную палосную публiкацыю (гл. "Звязду" за 3 сакавiка г.г.). На гэты раз мы вырашылi расказаць пра "Пралеску" вуснамi тых людзей, што папраўляюць тут сваё здароўе.

Таццяна ГОЛУБЕВА, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага Сходу Рэспублiкi Беларусь:

— Мне гэтае аб'яднанне як роднае. У свой час працавала намеснiкам мiнiстра i на працягу дзесяцi гадоў курыравала прадпрыемства. Чым адрознiваецца гэты калектыў? Ён заўсёды, у любыя складаныя часы, быў на "плыву", i заўсёды глядзеў у перспектыву. Таму пастаянна вялося тэхнiчнае пераўзбраенне. I тут заўсёды былi кiраўнiкi высокага класа. Цэментнiкi — своеасаблiвая каста, i яны заўсёды трымалi марку.

Аб'яднанне трывала ўваходзiла ў лiк лепшых у Савецкiм Саюзе, а яго прадукцыя выкарыстоўвалася на самых адказных будоўлях. Такiх, як Астанкiнская вежа ў Маскве, Асуанская плацiна i Суэцкi канал у Егiпце, стартавыя пляцоўкi Байканура, Мiнскае метро, Нацыянальная бiблiятэка Беларусi.

Прадпрыемства iмкнулася забяспечваць сваiх людзей жыллём, будавала дамы для сем'яў. Тут цудоўны мiкраклiмат, людзi жывуць дружна i працуюць з поўнай аддачай. Працуюць пакаленнямi — дзяды, бацькi, сыны. Заўсёды была чарга, каб уладкавацца сюды на працу, бо быць цэментнiкам — пачэсна. I тое, што яны захавалi сваю "Пралеску", робiць кiраўнiкам "Краснасельскбудматэрыялаў" гонар, многiя прадпрыемствы пазбавiлiся такога галаўнога болю.

Што датычыцца самога санаторыя, то гэта сур'ёзная лячэбная ўстанова. Мне даводзiлася быць у iншых санаторыях, i магу сказаць, што ад многiх "Пралеска" адрознiваецца ў лепшы бок. Моцная лячэбная база, квалiфiкаваны персанал, якi дэманструе ўпэўненую работу без мiтуснi, узаемазамяняльнасць, цудоўнае стаўленне да адпачывальнiкаў. Усе працэсы гарманiчна падагнаны. Чысцiня, парадак, культура, усё зроблена сваiмi рукамi, з любоўю. Я з задавальненнем пабыла тут дзесяць дзён. Мне добра пайшлi ванны, "капсула", солевыя працэдуры, якiя цудоўна арганiзаваны, а ахвотных падлячыць органы дыхання шмат.

Адно, што варта было б зрабiць, — на тэрыторыi i побач ёсць крынiцы з мiнеральнай вадой. Магчыма, варта прабiць свiдравiны i шырока карыстацца сваёй гаючай вадзiцай у медыцынскiх мэтах.

Марыля ЦЕНЕВСКА, жыхарка Лодзi, Польшча:

— Летась я адпачывала ў "Свiцязi". Ехала, каб пабыць перш за ўсё ў мясцiнах Мiцкевiча, а трапiла ў цудоўны санаторый. У "Пралесцы" я ўжо тыдзень, таксама вельмi падабаецца. Хаджу на масаж i падводны масаж, на ванны i душы, i з велiзарным задавальненнем — у басейн. Напэўна, у мiнулым жыццi я была рыбай, бо вада — мая стыхiя.

Людзi тут працуюць вельмi сiмпатычныя. Заўсёды ўсмiхаюцца, дапамагаюць, няма праблемы з мовай — калi не разумеем адзін аднаго па-руску, то размаўляем па-беларуску, па-польску. Упадабала вашу кухню, асаблiва кашы. Адчуваю сябе камфортна.

Iрына МАМАЙКА, урач палiклiнiкi Нацыянальнай акадэмii навук, i Валянцiна ТУРКIНА, старшая аперацыйная сястра цэнтра дзiцячай хiрургii (мiнчанкi, родныя сёстры):

(мiнчанкi, родныя сёстры):

— У "Пралесцы" адпачываем чацвёрты год, усёй сям'ёй. Знайшлi яе праз турыстычную фiрму, i так спадабалася, што сталi старажыламi. Задаволены абсалютна ўсiм, нас задавальняюць лячэнне, харчаванне, умовы пражывання, адносiны з боку персаналу, парадак. I наш чыста беларускi клiмат, да якога арганiзм прыстасаваўся i мяняць якi не хочацца, нават на перыяд адпачынку.

Тут дастойны масаж, цудоўны лiмфамат. Унiспок — магнiтная кушэтка, таксама дае шмат карысцi. Вуглякiслыя ванны — i гарызантальныя, i вертыкальныя. Гэта тое, што мы прымаем i што нам вельмi падабаецца.

Адна праблема — з кожным годам усё складаней становiцца з пуцёўкамi. Калi зможам — будзем прыязджаць i надалей.

Наталля ВАЗНЯСЕНСКАЯ, лагапед дзiцячага садка з Санкт-Пецярбурга:

— З мужам i пяцiгадовым дзiцем прыехалi з Расii, першы раз, знаёмыя вельмi хвалiлi адпачынак у Беларусi. А менавiта "Пралеску" мы знайшлi па iнтэрнэце, праз сайт "Беларускiя санаторыi". Пуцёўку набылi ў мiнскай турфiрме, аплацiлi дома праз "Ашчадны банк". Пераслалi фiрме квiтанцыю, а яна нам — ваўчары. Прыехалi i засялiлiся ў той нумар, якi нам абяцалi.

Цiкава, што выбiралi па здымках, па iнфраструктуры, па цэнах, якiя нас задаволiлi. I бачым, што не памылiлiся, мы задаволены адпачынкам. Сёння, на жаль, апошнi яго дзень.

Сыну вельмi падабаецца аквапарк. Мне — лiмфамат, гемаскоп — гэта лячэнне сасудаў i венаў.

Заўважыла, што вельмi многiя бацькi адпачываюць, як i мы, з дзецьмi. I сталовая санаторыя асобна гатуе для дзяцей — кашкi, супы, стравы з тварагу.

За час адпачынку паездзiлi па Беларусi — былi ў Гродне, у Ваўкавыску, у Жыровiцкiм манастыры. Спадабаўся агульны парадак: дарогi — iдэальныя, паўсюдна — чысцiня, палi засеяныя i дагледжаныя, а таму прыгожыя. Фермы стаяць выбеленыя. Гэта вельмi прыемна. У нас не зусiм так.

Алена СЕРГIЕНКА, першы галоўны ўрач, i Галiна ЗЫБКО, першая старшая медыцынская сястра "Пралескi":

— Калi ўсё пачыналася, "Пралеска" была маленькая, на 50 месцаў, i адпачывалi ў ёй толькi работнiкi аб'яднання. Быў усяго адзiн корпус, вось гэты, што блiжэй да лесу. Потым пабудавалi два наступныя. Лячэнне ўжо тады было нармальнае, самае перадавое, што мелася на той момант у медыцыне: фiзiялячэнне, ванны, набылi лазер, якiм вельмi ганарылiся. Сухая вуглякiслая ванна — адна з першых у рэспублiцы, абсталяванне паступiла з Масквы. Набылi баракамеру i ванну для падводнай выцяжкi. Выконвалi масаж i мануальную тэрапiю. Затым павялiчылi нам колькасць койка-месцаў, увялi ў штат урачоў, дабавiўся сярэднi медыцынскi персанал. Але пры ўсiх зменах заставалася i застаецца добрае, прыязнае i нават спагадлiвае стаўленне да людзей. Бо галоўнае ў нашай прафесii — выслухаць i пастарацца зразумець чалавека.

Ужо тады да нас пачалi прыязджаць "па здароўе" з Анголы, Польшчы, нават з Афганiстана.

Мы, калi бываем на сваёй ранейшай працы, то бачым: лячэбная база вельмi развiлася, удасканальваюцца медыцынскiя тэхналогii. I што яшчэ змянiлася, — выраслi дрэвы, якiя мы тады садзiлi. Выкопвалi ў лесе маленькiя елачкi, бярозкi, iншыя саджанцы i пераносiлi на сваю тэрыторыю. Санаторый стаў дэндрарыем.

Вiншуем усiх з днём будаўнiка i жадаем здароўя, поспехаў. Мiру i шчасця.

Публiкацыю падрыхтавалi
Уладзiмiр Хiлькевiч,

Вiктар Пазнякоў
i Яўген Пясецкi (фота).

УНП 590118061.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Можна толькi здагадвацца, колькi ўсяго карыснага, важнага, патрэбнага людзям зробiць працавiты, адказны чалавек, пражыўшы на зямлi нi многа, нi мала 95 гадоў. А калi гэта шматтысячны калектыў? Такi, як калектыў акцыянернага таварыства "Краснасельскбудматэрыялы", што шчыруе ў Ваўкавыскiм раёне... Толькi за апошняе дзесяцiгоддзе аднаго цэменту ён выпрацаваў амаль 13 мiльёнаў тон. Такой колькасцю "хлеба iндустрыi" можна загрузiць больш за 185 тысяч хапроў, i састаў са спецыяльных вагонаў расцягнецца на тысячы i тысячы кiламетраў. Гэтая прыгожая дата — 95 гадоў з дня заснавання — супадае (цi амаль супадае) з прафесiйным святам будаўнiкоў i ўсiх працаўнiкоў будаўнiчай iндустрыi. З гэтай нагоды творчая брыгада "Звязды" пабывала на прадпрыемстве, сустрэлася з яго кiраўнiкамi i радавымi работнiкамi, ветэранамi працы.
 
Главные новости сегодня
 
Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика