АБЗАЦАБЗАЦ Група японскiх навукоўцаў з Такiйскага ўнiверсiтэта змагла вырасцiць у мышы паўнавартасны зуб на месцы выдаленага. Даследчыкi ўзялi клеткi зародка зуба мышаняцi, вырасцiлi iх у калагенавай сумесi i перасадзiлi дарослай мышы на месца вырванага разца. Праз 37 дзён зуб прабiўся праз дзясну, а яшчэ праз 50 дасягнуў сваёй звычайнай велiчынi. Вучоныя выявiлi ў iм нерв i крывяносныя сасуды. Поспех эксперымента адчыняе новыя магчымасцi ў галiне рэпрадукцыйнай медыцыны, так як тэхналогiя можа быць прыменена i да чалавека. Па ацэнцы экспертаў, практычнае выкарыстанне тэхналогii стане магчымым не раней чым праз 5 гадоў. Кембрыджскi ўнiверсітэт прысвоiў навуковую ступень дворнiку з 30-гадовым стажам. Справа ў тым, што ў вольны ад асноўнай працы час 52-гадовы Алан Брыгхам праводзiць экскурсii для турыстаў. Ён расказвае iм пра гiсторыю i архiтэктуру горада, дзе знаходзiцца адзiн з самых славутых унiверсiтэтаў свету. Кiраўнiцтва навучальнай установы вырашыла не пакiдаць без увагi асветнiцкую дзейнасць дворнiка. Параiўшыся, вучоны савет прысвоiў яму ганаровае званне. ПОЎНЫ АБЗАЦ Шакалад па кошце золата будуць прадаваць у брытанскiх крамах. На продаж будуць выстаўлены шакаладныя батончыкi Wisра Gоld. Батончык пакрыты тонкiм слоем харчовага золата i загорнуты ў залатую абгортку. Яго кошт — 961,48 фунта стэрлiнгаў — роўны кошту залатога злiтка той жа вагi. Гэта самы дарагi шакалад, якi калi-небудзь паступаў у продаж. Невялiкая колькасць такiх батончыкаў будзе дастаўлена пад узмоцненай аховай у лонданскiя супермаркеты. На працягу тыдня шакалад будзе выстаўлены ў ювелiрных аддзелах крамаў. Усе выручаныя ад iх продажу грошы пойдуць у фонд дапамогi хворым на сiндром Лоу — рэдкага генетычнага захворвання. У Калiнiнградскай вобласцi на дарозе адбыўся незвычайны iнцыдэнт. Інспектар бяспекi дарожнага руху пацярпеў ад дзеянняў 32-гадовай жанчыны, якую спынiў для праверкi дакументаў. Жанчына-вадзiцель была п'яная. Iнспектар запатрабаваў, каб яна выйшла з машыны, аднак у адказ жанчына моцна ўкусiла яго за руку. Пасля таго, як мiлiцыянер паспрабаваў дастаць жанчыну з салона, яна ўдарыла яго нагой у твар. Цяпер давядзецца адказваць i за напад на iнспектара, i за кiраванне ў п'яным стане аўтамабiлем. |