Самы дарагi жыллёвы "квадрат" — за 3550 USDСамы дарагi жыллёвы "квадрат" — за 3550 USD Паводле iнфармацыi сектара аналiзу i манiторынгу рынку нерухомасцi Нацыянальнага кадастравага агенцтва, у чэрвенi была зафiксавана самая дарагая здзелка ў Мiнску за апошнiя некалькi месяцаў. Тады трохпакаёвая кватэра па вулiцы Старынаўскай была прададзена на другасным рынку жылля прыкладна за 310 тысяч долараў. Кошт квадратнага метра такой трохпакаёўкi склаў 3550 долараў, што лiчыцца своеасаблiвым рэкордам. А вось самымi таннымi невялiкiмi кватэрамi ў Мiнску лiчацца аднапакаёвыя "хрушчоўкi". Паводле iнфармацыi старшынi Беларускай асацыяцыi "Нерухомасць" Мiкалая Прасталупава, за апошнiя некалькi месяцаў было прададзена некалькi такiх кватэр па кошце 37—38 тысяч долараў. Самы танны жыллёвы "квадрат" iснуе сёння на другасным рынку сталiцы ў сегменце не вельмi якасных двух- i трохпакаёвых кватэр. Квадратны метр такога жылля набываецца па кошце 1040—1100 долараў. Сяргей КУРКАЧ. |