Падлодкi РФ патрулююць узбярэжжа ШтатаўПадлодкi РФ патрулююць узбярэжжа Штатаў ЗША будуць усяляк супрацьдзейнiчаць шырокаму мiжнароднаму прызнанню Абхазii i ПА Пра гэта заявiў намеснiк мiнiстра абароны па пытаннях мiжнароднай бяспекi Аляксандр Вершбоу. Ён выступiў у сенацкiм камiтэце па замежных справах Кангрэса ЗША, дзе адбылiся слуханнi на тэму: "Грузiя — год пасля жнiвеньскай вайны". Хоць Абхазiя i Паўднёвая Асецiя i атрымалi прызнанне з боку Расii i Нiкарагуа, адзначыў Вершбоу, "гэтыя сепаратысцкiя рэгiёны сталi яшчэ больш iзаляванымi". ЗША "нiколi не прызнаюць Абхазiю i Паўднёвую Асецiю ў якасцi суверэнных дзяржаў" i "працягнуць працаваць са сваiмi мiжнароднымi партнёрамi з мэтай супрацьдзеяння шырэйшаму прызнанню гэтых сепаратысцкiх рэжымаў", падкрэслiў намеснiк мiнiстра. Вершбоу зноў паўтарыў выказаныя раней адмiнiстрацыяй Абамы словы шкадавання з нагоды спынення мiсiй назiральнiкаў АБСЕ i ААН, усклаўшы адказнасць за гэта на Расiю. Падлодкi РФ патрулююць узбярэжжа Штатаў
Нагадаем, учора ў СМІ ЗША са спасылкай на крынiцы ў Пентагоне i разведцы апублiкавалi iнфармацыю аб тым, што адна атамная субмарына РФ падышла да амерыканскага ўзбярэжжа на адлегласць прыкладна 200 мiль. Месцазнаходжанне другой падлодкi невядома, па адных звестках, яна наблiжалася да Кубы, па iншых, рухалася ў паўночным кiрунку. Паведамлялася, што з часоў заканчэння халоднай вайны расiйскiя лодкi не падыходзiлi так блiзка да берагоў Злучаных Штатаў. Еўрапейцы
У Германii нараджаецца дзяцей менш, чым у любой iншай краiне ЕС: на 1000 чалавек у 2008 годзе прыйшлося ў сярэднiм 8,2 нованароджанага, паведамляе DW-WОRLD. Больш за тое, Германiя стала адзiнай дзяржавай ЕС, дзе за апошнi год было зафiксавана падзенне ўзроўню нараджальнасцi. Паводле звестак Еurоstаt, у 2008 годзе ў ФРГ на 675 тысяч выпадкаў нараджэння прыйшлося 844 тысячы смерцяў. Самыя лепшыя паказчыкi ў Iрландыi: там на 1000 жыхароў у сярэднiм прыходзiцца 16,9 нованароджанага, затым iдуць Францыя (13/1000) i Вялiкабрытанiя (12,9/1000). У канцы лiпеня Федэральная служба статыстыкi ФРГ апублiкавала свае звесткi, паводле якiх у кожнай пятай немкi ва ўзросце ад 40 да 44 гадоў нiколi не было дзяцей. Пры гэтым найбольшая колькасць бяздзетных жанчын прыходзiцца на заходнiх немак з вышэйшай адукацыяй — 28 працэнтаў. Лепшымi мужамi ў свеце прызнаныя шведы Паводле вынiкаў даследавання, праведзенага адмыслоўцамi з Оксфардскага ўнiверсiтэта сярод прадстаўнiкоў развiтых краiн, лепшымi мужамi ў свеце з'яўляюцца жыхары Швецыi. У якасцi ключавога паказчыку, якi лёг у аснову складзенага рэйтынгу, была прынята ступень дапамогi ў хатняй працы мужа сваёй жонцы. Сюды ўваходзiць сумеснае выхаванне дзяцей, клопат аб хаце i нават жаданне, з якiм муж дапамагае ў падрыхтоўцы ежы, мыццi посуду i бялiзны. Усяго ў апытаннi ўзялi ўдзел каля 13 тыс. 500 мужчын i жанчын з 12 краiн. Як аказалася, лепшыя мужы жывуць цяпер у Швецыi. На другое месца выйшла Нарвегiя, а першую тройку замыкае Вялiкабрытанiя. Мужчыны з ЗША занялi чацвёртае месца ў рэйтынгу. Нiжняя тройка выглядае так: на апошнiм месцы апынулiся жыхары Аўстралii, якiя вядомыя сваёй любоўю да пiва, спартыўных мерапрыемстваў i вечарынак. Вышэй за яе адпаведна Аўстрыя i Германiя. |