21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

І боты — наградой за смелость

|  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

І боты — наградой за смелость

Тым, што служылi ў войску, могуць пахвалiцца многiя мужчыны. Не многiя (у тым лiку i я!) ганарацца тым, што ў ПДВ (паветрана-дэсантных войсках)!

У пэўны час камандаваў iмi легендарны Васiль Пiлiпавiч Маргелаў — беларус, удзельнiк i герой Вялiкай Айчыннай, вельмi суровы i справядлiвы чалавек. Менавiта з яго лёгкай рукi ў ПВД з'явiлiся блакiтныя берэты, а сама назва (па-руску ВДВ) стала расшыфроўвацца як "Войска дзядзькi Васi".

Дык вось. Аднойчы паехаў гэты дзядзька ў Каўнас — iнспектаваць дывiзiю. А заадно i адпачыць хацеў. Спецыяльна для гэтага на беразе Нёмана дачу падрыхтавалi. I ўсё ў ёй генералу, як быццам, падабалася, але ж да пары. Дзён праз пяць грымiць яго каманда строiцца. Павыскаквалi ўсе — уся дывiзiя — роўненька пасталi, чакаюць. З'яўляецца разгневаны Маргелаў. Крычыць:

— Офицеры, ко мне!

А памiж салдатамi ўжо шумок: рыхтуйцеся, маўляў, праз гадзiну дэсантуемся ў Шамхор (гэта пустыня такая ў Азербайджане). Месца — ворагу не пажадаеш... А галоўнае не зразумела, што ж здарылася, за што?

Камандуючы мiж тым падымаецца на трыбуну i ў мiкрафон крычыць: ну што, маўляў, дажылiся — у каго, у камандуючага ПДВ боты скралi!.. Таму, хто гэта зрабiў, даю дзесяць хвiлiн — каб сазнацца...

Над пляцам павiсае напружаная цiшыня — хвiлiна, другая... Раптам — крок... Ды смелы, чаканны: выходзiць сяржант разведроты, iдзе да трыбуны.

— Ты украл сапоги? — пытаецца ў яго спадар Маргелаў.

— Так точно, товарищ генерал армии! Я...

— Зачем?

— Дембель, товарищ генерал... Хотел в них домой заявиться...

Камандуючы (спакойна i ўжо да ўсёй дывiзii):

— Я знал, что в ВДВ служат самые смелые воины!.. Сержант, десять суток гауптвахты! Потом сразу на дембель... А сапоги... Сапоги я тебе дарю... За честность...

А яна, мiж iншым, не заўсёды была — нават у дэсантнiкаў.

Па святах, напрыклад, яны ладзiлi сапраўдныя шоу, дзе было ўсё — скачкi з парашутамi, стралянiна, кiданне нажоў, прабiванне сцен...

Дык вось гэта, апошняе, рабiў статны каўказец Дзагiеў (прозвiшча я змянiў. — Аўт.) — метры пад два ростам, з цэнтнер вагой... Прычым рабiў хораша: выходзiў, здымаў блакiтны берэт, адзяваў каску, размiнаўся, потым, пад барабанны дробат пачынаў разбег, адштурхоўваўся ад мосцiка i... Ляцеў галавою ўперад — "прашываў" сцяну... Шквал апладысментаў!

Бо толькi адзiнкi ведалi, што ў цэнтры той "сцяны" нiякай цэглы няма, ёсць пафарбаваная пад яе... фанера.

Гэта мо яшчэ доўга было б загадкай, калi б салдат Дзагiеў не стаў стараслужачым, не пачаў лютаваць i здзекавацца над маладымi. Найбольш даставалася аднаму з iх — за прозвiшча Iваноў...

Колькi ён там цярпеў, сказаць не бяруся, але аднойчы рашыў адпомсцiць: цiшком выняў са сцяны фанеру, паклаў цэглу — на цэментны раствор.

I вось наступае свята — абвяшчаюць каронны нумар! Выходзiць герой, размiнаецца, разбягаецца i... не прабiўшы галавой цаглянай сцяны, спаўзае на пляц. "Хуткая " адвозiць яго ў шпiталь.

Казалi, што ачуняў ён i адразу ж стаў прасiцца ў звальненне. Яму кажуць, што ты там будзеш рабiць — такi слабы? На што ён, заiкаючыся, адказваў:

— П-п-паеду в часть, у-у-уб'ю I-i-iванова.

Таго — ад грэху падалей — адправiлi ў iншую вайсковую часць. А Дзагiеў, расказвалi, заiкам так i застаўся.

А.I. Марцуль,
в. Рэзы, Шчучынскi раён.

в. Рэзы, Шчучынскi раён.

Майстар-клас па-вясковаму

Некалi нас з братам бацькi штолета адвозiлi да бабулi на Гомельшчыну. Вёска там вялiкая, жылi ў ёй (ужо тады!) пераважна старыя. I толькi летам яна ажывала, бо амаль у кожную хату з гарадоў звозiлi дзяцей. Усяго iм даставалася цягам летнiх канiкулаў — сушыць сена, палоць грады, кармiць i пасвiць куранят, адпасваць кароў. Але самым ненавiсным — асабiста для мяне — было без гарачай вады "са сценкi", чатыры разы ў дзень мыць кубкi, вiдэльцы, лыжкi, талеркi...

Каюся, я мазала ёдам цi зялёнкай пальцы (быццам яны параненыя), я хавала мiску для мыцця i чаго толькi яшчэ нi прыдумвала, каб пазбегнуць гэтай штодзённай кары. Да таго ж аднойчы заўважыла, што бабуля (чаго раней не было) уважлiва назiрае, як я мыю.

Прычыну гэтага недаверу я зразумела, калi на выхадныя прыехалi бацькi, i бабуля стала расказваць iм пра суседа.

Дзед той жыў у хаце насупраць, на лета таксама прымаў унукаў, але не ўнучак. А бабка ўжо старая была i хворая: сямейства сваё пакормiць i кажа дзеду, што яна, маўляў, усяго нагатавала, а ён — хай хоць посуд памые, бо хлопцы малыя яшчэ.

Дзеду што рабiць заставалася — згаджаўся: моўчкi, у мiску, збiраў усё са стала, iшоў на заднi двор, потым вяртаўся. I з чысцюткiм посудам! Бабка нарадавацца на яго не магла. Пакуль аднойчы ёй не собiла пайсцi следам за дзедам i ўбачыць, як жа ён мые... Ноу-хау заключалася ў тым, што мiсу з посудам дзед выносiў на двор, выбiраў адтуль усе талеркi i па чарзе ставiў iх... перад сабакам. Той у мiг вока чысценька "вымываў"-вылiзваў iх, так што старому заставалася толькi спаласнуць — са шланга. "Вось так: i сам не пялешчышся, i сабака сыты", — раiў потым дзед вяскоўцам.

Але яны не спяшалiся пераняць гэты досвед, бо добра бачылi, як яго жонка, з палкай (i адкуль толькi сiлы ўзялiся?) бегла за iм па вёсцы. I такi ж дагнала.

Таццяна Хахлова, г. Гомель.

г. Гомель.

Нi за якiя грошы

Вясна, а за ёй i лета на дварэ; усе дзяўчаты-жанкi параспраналiся, як нi зiрну — маладыя, прыгожыя, а мяне — ну хоць у качарэжнiк... Думаю, трэба з гэтым нешта рабiць. Паклала ў кашалёк пенсiю i ранiчкай паехала ў горад, у "Салон маладосцi". Парог пераступiла, чую:

— Бабка, а чего вы хотели?

Пытае пра гэта нейкая дзеўка.

— Ды, — кажу, — папрыгажэць... Памаладзець... Гадоў на 25.

— О-о, это можно, — абяцае яна, — если денежки есть?

— Ёсць, — кажу, — не хвалюйся. Я ўсю пенсiю ўзяла.

То пасадзiла яна мяне ў крэсла i давай шчыраваць: твар i валасы па чарзе нечым пахкiм мазала-мыла-сушыла, нажнiцамi ляпала, апараты нейкiя ўключала. Сэрцайка маё дрыжала ад страху акурат як хвост у галоднага сабакi. Дачакацца не магла, каб хутчэй адпусцiлi... I жывой.

А ў люстэрка не глядзелася. З прынцыпу — дурню ж палову работ не паказваюць. Вось i я рашыла — разлiчуся за ўсё, а потым i пагляджу.

Сонца на захад пайшло... Ну i я нарэшце — да касы, грошы аддаваць.

Зазiрнула i ў люстэрка —

Ледзь сябе пазнала:

Усе грошы аддала, —

Маладой не стала.

...Загадка такая ёсць: чаго нi за якiя грошы не купiш i не прадасi? Маладосць... I старасць. Хто б сумняваўся, а я не буду.

Л.Ф., Стаўбцоўскi раён.

Стаўбцоўскi раён.

Чаго не зробiш для жонкi...

Мой брат — вялiкi "прыкалiст". Пра гэта даўно i добра ведаюць нашы бацькi, нашы бабулi з дзядулямi, нашы суседзi i сябры, аднакласнiкi, настаўнiкi ў школе...

Пра гэта, ну безумоўна ж, магла здагадвацца яго жонка, але на першым годзе сумеснага жыцця яшчэ толкам не ведала. А выпалi яны, iх першыя гады, на часы страшэннага дэфiцыту: па блаце альбо адстаяўшы ў даўжэзных чэргах тады куплялася ўсё — мэбля, складаная бытавая тэхнiка, адзенне, абутак, каўбаса... Ды што там, нават туалетная папера.

Зрэшты, быў яшчэ адзiн "канал" — нейкi дэфiцыт можна было замовiць у людзей, якiя хоць зрэдчас ды выязджалi "за кардон". У братавай жонкi — ездзiла туды сяброўка, Люся...

I вось у чарговы раз яна збiраецца — ехаць, грошай на нешта iстотнае ў брацiхi няма — таму замаўляецца штось па драбязе з касметыкi ды калготы. I сяброўка прывозiць...

Што далей было, мне расказваў брат.

Значыць, забраў ён у Люсi тыя абновы, прынёс дамоў. Паглядзець закарцела. Распакаваў, асцярожна адклеiў пакецiк з калготамi, выцягнуў, патрымаў у руках, ды такiя ж пяшчотныя, пашкадаваў, што жонкi дома няма (у другую змену працуе) — яна б памерала...

А потым, казаў, быццам чэрцi панеслi: у шафе, у "хламоўнiку" знайшоў жончыны старыя парваныя калготы, акуратненька (як тыя новыя) злажыў, праз вiльготную марлю папрасаваў, накруцiў на кардонку, спакаваў у... фiрмовы пакет i заклеiў. Ды так, што камар носа не падточыць!

З'явiлася жонка. Узрадавалася... Калготы тут жа рашыла памераць. Распранулася, села на канапу, толькi ўсунула ступню ў мяккi пяшчотны насок i на табе — дзiрка... Ад костачкi!.. I "стрэлка" за ёй. У палец...

Усмешку з твару жанчыны як вецер садзьмуў, слёзы набеглi, твар выцягнуўся ў запытальнае "як жа так"?

— Гэта ж не я парвала? Не я... Ты бачыў... Гэтак... было? — пытаецца яна ў мужа. — Гандляры падманулi — усунулi Люсьцы нейкi брак... Цi гэта яна... падманвае нас?..

Ад неразумення, ад крыўды брацiха заплакала, брат, як мог, суцяшаў. Казаў, прынамсi, што любiць яе, што дастане ёй усё: ну калi не зорку з неба, то хоць новыя, шыкоўныя калготы. Прычым — вось зараз жа (хай ноч-апоўнач!) пойдзе i прынясе iх.

Ён сапраўды пайшоў... I сапраўды прынёс... Хоць без упакоўкi. Жонка памерала — якраз. I вельмi прыгожа! Таму заснула яна цалкам шчаслiвай, на мужавым плячы. А ранiцай ён усё расказаў...

Далей нiчога смешнага ўжо не было. Аж да новых прыколаў.

А. Волкава, г. Маладзечна.

г. Маладзечна.

Рубрыку вядзе
Валянцiна Доўнар.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тым, што служылi ў войску, могуць пахвалiцца многiя мужчыны. Не многiя (у тым лiку i я!) ганарацца тым, што ў ПДВ (паветрана-дэсантных войсках)! У пэўны час камандаваў iмi легендарны Васiль Пiлiпавiч Маргелаў — беларус, удзельнiк i герой Вялiкай Айчыннай, вельмi суровы i справядлiвы чалавек. Менавiта з яго лёгкай рукi ў ПВД з'явiлiся блакiтныя берэты, а сама назва (па-руску ВДВ) стала расшыфроўвацца як "Войска дзядзькi Васi".
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика