21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Імя i памяць пра героя ўвекавечаныя

|  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Імя i памяць пра героя ўвекавечаныя

Рэха публiкацыi

У нумары "Звязды" ад 19 сакавiка была змешчана прапанова-просьба, у тым лiку да мясцовых органаў улады, ад пенсiянера (колiшняга настаўнiка гiсторыi), старшынi пярвiчнай арганiзацыi ветэранаў вайны i працы КУСГП "Зарубы" Дубровенскага раёна Мiкалая Iванавiча Мартынава: увекавечыць памяць земляка, героя-танкiста Вялiкай Айчыннай вайны Андрэя Мiхайлавiча Усава (пра подзвiг экiпажа, якi ў адным баi знiшчыў 22 нямецкiя танкi, мы неаднойчы падрабязна пiсалi). У прыватнасцi, наш чытач прапаноўваў прысвоiць Зарубскай сярэдняй школе, дзе некалi вучыўся Андрэй Усаў, яго iмя, а перад фасадам будынка ўсталяваць помнiк слыннаму земляку. "Гэта было б вельмi правiльна i справядлiва ў дачыненнi да чалавека, чые баявыя подзвiгi i ўсё жыццё якога з'яўляюцца прыкладам для нашчадкаў", цытавалi мы слова Мiкалая Iванавiча.

Праз нейкi час на старонках газеты быў змешчаны i афiцыйны адказ на публiчны зварот нашага чытача. Дубровенскi раённы выканаўчы камiтэт даволi падрабязна распавёў, якая ў раёне праводзiцца праца па ўвекавечаннi памяцi абаронцаў Айчыны, што загiнулi пры вызваленнi Дубровенскага раёна ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, землякоў, якiя здзейснiлi баявыя подзвiгi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны. Апроч iншых асобаў iшла гаворка i пра танкiста Андрэя Усава. У прыватнасцi, на будынку Зарубскай сярэдняй школы планавалася ўсталяваць у яго гонар мемарыяльную дошку. Нам таксама паведамлялi, што пiянерская дружына гэтай навучальнай установы змагаецца за права насiць iмя слыннага земляка. Тое было ў планах.

I вось з Дубровенскага райвыканкама рэдакцыя атрымала яшчэ адзiн лiст. У iм паведамлялася, што i пiянерскай дружыне Зарубскай сярэдняй школы прысвоена iмя Андрэя Усава, i на будынку навучальнай установы ўсталявана, як i планавалася, мемарыяльная дошка. Яна была выраблена i заняла сваё пачэснае месца па iнiцыятыве раённага камiтэта ГА "БРСМ" за кошт сродкаў, заробленых падчас працоўнай акцыi "Маладосць. Традыцыi. Будучыня".

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нумары "Звязды" ад 19 сакавiка была змешчана прапанова-просьба, у тым лiку да мясцовых органаў улады, ад пенсiянера (колiшняга настаўнiка гiсторыi), старшынi пярвiчнай арганiзацыi ветэранаў вайны i працы КУСГП "Зарубы" Дубровенскага раёна Мiкалая Iванавiча Мартынава: увекавечыць памяць земляка, героя-танкiста Вялiкай Айчыннай вайны Андрэя Мiхайлавiча Усава (пра подзвiг экiпажа, якi ў адным баi знiшчыў 22 нямецкiя танкi, мы неаднойчы падрабязна пiсалi). У прыватнасцi, наш чытач прапаноўваў прысвоiць Зарубскай сярэдняй школе, дзе некалi вучыўся Андрэй Усаў, яго iмя, а перад фасадам будынка ўсталяваць помнiк слыннаму земляку. "Гэта было б вельмi правiльна i справядлiва ў дачыненнi да чалавека, чые баявыя подзвiгi i ўсё жыццё якога з'яўляюцца прыкладам для нашчадкаў", цытавалi мы слова Мiкалая Iванавiча.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика