21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ратуемся ад спякоты

|  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ратуемся ад спякоты

У спякотныя днi людзям, якiя маюць хранiчныя захворваннi, трэба прытрымлiвацца пэўных правiлаў. Дрэнна пераносяць гарачыню тыя, хто мае немалы запас тлушчу, хворыя з павышанай функцыяй шчытападобнай залозы. У людзей, схiльных да панiжанага артэрыяльнага цiску, менавiта ў спякотныя днi праяўляюцца такiя непрыемныя сiмптомы, як слабасць, галавакружэнне, замаруджванне сардэчнага рытму i г.д. Для такiх хворых у спякоту рэкамендуецца танiзуючая гарбата.

 

 

Гiпертонiкам гарачыня таксама не ў радасць. Як нам расказала ўрач-кардыёлаг блока iнтэнсiўнай тэрапii iнфарктнага аддзялення № 2 10-й Мiнскай гарадской клiнiчнай бальнiцы Iрына Грышына, менавiта ў спякотныя днi колькасць пацыентаў у iх аддзяленнi павялiчваецца. Больш трапляе людзей з гiпертанiчнымi крызамi, параксiзмамi мiгальнай арытмii, спякота правакуе i пачашчэнне прыступаў стэнакардыi.

— Таму, — адзначае спецыялiст, — людзям, схiльным да павышанага артэрыяльнага цiску, у гарачыя днi трэба абмежаваць колькасць вадкасцi, разам з сокамi i садавiной — не больш як 1 л у дзень, бо шмат вадкасцi правакуе павышэнне цiску. Есцi менш салёнага. Не сядзець на адкрытым сонцы, асаблiва людзям сталага веку. Дозы прымаемых прэпаратаў застаюцца ранейшымi, але, калi цiск павышаецца, iх трэба павялiчыць.

Выратавацца ад спякоты дапамогуць i наступныя агульныя парады.

На вулiцы. Традыцыйны спосаб не перагрэцца ў спякотны дзень: панамкi, капелюшы, лёгкае светлае адзенне. Гэта знiжае ўздзеянне прамых сонечных промняў на скуру.

Традыцыйны спосаб не перагрэцца ў спякотны дзень: панамкi, капелюшы, лёгкае светлае адзенне. Гэта знiжае ўздзеянне прамых сонечных промняў на скуру.

Калi ў ценi даходзiць да 30 оС, трэба аблiвацца вадой. Калi пiць, то абавязкова дабаўляць крыху солi. Iнакш пры перагрэве будзе праблема з недахопам электралiтаў, натрыю, калiю, хлору.

Насiце з сабой пастаянна бутэльку з вадой. Можна змочваць галаўны ўбор i насiць яго мокрым. Бо перагрэў галавы вельмi небяспечны.

У выпадку цеплавога шоку пацярпелага трэба перанесцi ў цень, аблiць вадой, махаць над iм, ствараючы вецер. Можна абкласцi замарожанымi прадуктамi з маразiльнiка.

Вельмi небяспечны перагрэў для дзяцей. Таму галаўны ўбор здымаць з дзiцяцi нельга. Дзецi шмат бегаюць, пацеюць, п'юць. Не шкадуйце для iх вады. Таксама можна даць iм адзiн раз у дзень кавалачак воблы, i ў iх усё будзе ў парадку з электралiтным абменам.

Дома. Абматайце трубы з гарачай вадой у прыбiральнi i ваннай непатрэбнымi анучамi цi хоць бы газетамi, стварыўшы такiм чынам цеплаiзаляцыю — паветра ад iх будзе награвацца менш.

Абматайце трубы з гарачай вадой у прыбiральнi i ваннай непатрэбнымi анучамi цi хоць бы газетамi, стварыўшы такiм чынам цеплаiзаляцыю — паветра ад iх будзе награвацца менш.

Калi ў вас у кухнi выцяжка, якая выдаляе паветра з памяшкання, а не проста фiльтруе яго, уключайце яе кожны раз, як толькi ўключаеце плiту, нават калi вы паставiлi чайнiк.

Купiце святлоадбiвальную плёнку. Яе можна проста прыляпiць на шкло, а можна прымацаваць да фiранкi (з боку акна), i тады вечарам можна будзе адсоўваць яе.

На працы. Устанавiце вентылятар насупраць адчыненага акна цi форткi, каб ён не проста "ганяў" паветра, а праветрываў памяшканне.

Устанавiце вентылятар насупраць адчыненага акна цi форткi, каб ён не проста "ганяў" паветра, а праветрываў памяшканне.

Пiце больш гарачага, пажадана зялёнага чаю.

Устаўце ў бутэльку з мiнеральнай вадой пульверызатар i час ад часу апырсквайце ёй твар i iншыя адкрытыя ўчасткi скуры. Гэта значна палегчыць ваш стан.

Як не прастудзiцца. Прыйшоўшы дадому, не варта "даваць нырца" ў халодную ванну, а лепш прымiце гарачы душ. Усе сасуды расшырацца, i вы выйдзеце з душу свежым i бадзёрым.

Прыйшоўшы дадому, не варта "даваць нырца" ў халодную ванну, а лепш прымiце гарачы душ. Усе сасуды расшырацца, i вы выйдзеце з душу свежым i бадзёрым.

Нават у моцную спякоту не выходзьце з дома ў мокрым адзеннi i з вiльготнымi валасамi: пачуццё прахалоды ў гэтым выпадку кароткачасовае, а вось бранхiт зусiм верагодны яшчэ да таго, як адзенне прасохне.

Не трымайце напоi ў халадзiльнiку, каб не было спакусы глынуць ледзяной вады. У спякоту халодная вада для арганiзма — вялiкi стрэс.

Вольга ШАЎКО.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У спякотныя днi людзям, якiя маюць хранiчныя захворваннi, трэба прытрымлiвацца пэўных правiлаў. Дрэнна пераносяць гарачыню тыя, хто мае немалы запас тлушчу, хворыя з павышанай функцыяй шчытападобнай залозы. У людзей, схiльных да панiжанага артэрыяльнага цiску, менавiта ў спякотныя днi праяўляюцца такiя непрыемныя сiмптомы, як слабасць, галавакружэнне, замаруджванне сардэчнага рытму i г.д. Для такiх хворых у спякоту рэкамендуецца танiзуючая гарбата.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика