21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кропка над І

|  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кропка над І

Лёс звёў нас з Тамарай у Гомелi. Прычым звёў неяк дзiўна, не па-добраму. І, вiдаць, засталася б у душы прыкрасць ад таго знаёмства, калi б сама Тамара не выправiла сiтуацыю...

Мяне пасялiлi ў выдатным двухмесным нумары з вiдам на вясновы, залiты сонцам горад. Суседка на той момант адсутнiчала, але па неахайна раскiданых прыгожых рэчах можна было зрабiць некаторыя высновы адносна яе звычак... Паставiўшы каля ложка пакаёвыя тапачкi (падораныя клапатлiвай бабуляй "спецыяльна для камандзiровак") i кiнуўшы сумку ў шафу, я адправiлася ў горад па справах. Вярнулася толькi ўвечары, стомленая i галодная. Дайшла да свайго нумара i аслупянела: перад дзвярыма стаяла мая нераспакаваная сумка, а зверху — акуратна — пакаёвыя тапачкi. Я пастукала ў дзверы — цiха, нiякiх прыкмет жыцця. На дапамогу прыйшла дзяжурная па паверсе, патлумачыўшы, што адмiнiстратар памылiлася, засялiла мяне "няправiльна". I прапанавала ключы ад iншага пакоя.

"Дазвольце, а хто ж выставiў мае рэчы?" — не супакойвалася я, абураная гэткiм самаўпраўствам. — Ды, вiдаць, ваша суседка пастаралася, — зашаптала дзяжурная, азiраючы цераз плячо. — Не першы раз яна прыязджае. Раней усё "люксы" займала, а цяпер, вiдаць, i кавалер не дапамог — абласная канферэнцыя ў нас, са свабоднымi нумарамi напружанне, вось яе ў двухмесны i засялiлi. Але паабяцалi, што падсяляць нiкога не будуць. Напэўна, нешта пераблыталi... Давайце я вам iншы нумар пакажу".

Зразумела, падумала я. Нейкi мясцовы "туз" уладкоўвае такiм чынам сваё асабiстае жыццё. Утульны "нумарок", шампанскае з кейса, "закусь" з гасцiнiчнага рэстарана, дарагiя вясновыя ружы ў сцiплым графiне... Усё гэта я ўявiла з такой дакладнасцю, што неяк адразу расхацелася перашкаджаць чужому шчасцю. Уздыхнуўшы, нахiлiлася за сумкай. I нечакана пачула: "Ой! А я вас зусiм iнакш уяўляла. Гэта з-за тапачак. Такiя звычайна бабулькi носяць... Заходзьце!" I не даўшы мне апамятацца, Тамара падхапiла маю "камандзiровачную" сумку i занесла ў пакой. "Злуяцеся? Не злуйцеся. Я думала: падселяць якую-небудзь бабуленцыю-iнспектарку, будзе ныць па вечарах, што позна вяртаюся, спаць не даю. Вось i перастрахавалася. Дырэктар гасцiнiцы, дарэчы, мой прыяцель — нас адзiн добры чалавек пазнаёмiў...".

Я глядзела на яе i адчувала, як хутка знiкаюць некуды ўсе непрыемныя эмоцыi. Хiба можна доўга злавацца на прыгожую жанчыну? А тое, што Тамара была прыгожай, не выклiкала нiякiх сумненняў. Думаю, калi б яна захацела стаць якой-небудзь "мiс", то дабiлася б гэтага без асаблiвых цяжкасцяў.

Самае смешнае, што потым яна прапанавала мне шампанскае ("засталося ад вячэры"). Пасля гэтага мы, натуральна, разгаварылiся. Дакладней, гаварыла ў асноўным яна, я ж слухала, зрэдку ўстаўляючы малазначныя рэплiкi. Яе шчырасць зусiм не здзiўляла. У жыццi такое здараецца часта: саромеемся блiзкага чалавека, не рашаемся выгаварыцца да канца, а перад першым сустрэчным распахваем душу. Бог яго ведае, чаму. Магчыма, блiзкiя не здольныя на аб'ектыўнасць. А чужыя хоць выслухаюць без iстэрык. Яшчэ i парадай разумнай дапамогуць.

х раман пачынаўся банальна. Ён — начальнiк аддзела буйнога прадпрыемства, яна — эканамiст-пачатковец. Два гады працавалi побач, а пазнаёмiлiся — горш не прыдумаеш — у звычайнай сталоўцы. Сяргей Пятровiч, пасварыўшыся з жонкай, не паехаў абедаць дадому. Тамары не спадабаўся выбраны спачатку столiк ля ўвахода, i яна перасела блiжэй да акна, дзе амаль не было людзей. Так яны апынулiся побач. Некалькi секундаў хапiла ёй на тое, каб заўважыць i наспех адпрасаваную кашулю, i сумныя карыя вочы, i высокi лоб з зачасанымi назад цудоўнымi каштанавымi валасамi. Мелькам глянуўшы на Тамару, ён уткнуўся ў талерку.

"Усё, — падумала яна, — будзе мой". Тады ў слова "мой" Тамара не ўкладвала асаблiвага сэнсу. "Мой" на адзiн дзень, на тыдзень, на месяц... Якая рознiца? Нешта ўскалыхнулася ў душы, i гэтага было дастаткова. "Ён павiнен быў мяне пакахаць — няшчасны, адзiнокi, лёгкаранiмы. Я зразумела гэта адразу".

Сяргей Пятровiч пачаў падвозiць яе дадому на сваёй машыне. Падарункаў асаблiвых не рабiў, але кветкi купляў пастаянна. Разам "на людзi" яны не паказвалiся. "Наш райцэнтр — вялiкая вёска, усе адно аднаго ведаюць, тым больш яго". Рэстараны i кавярнi таксама былi для iх зачыненыя... Тое, што павiнна было рана цi позна памiж iмi здарыцца, адбылося ў машыне, за горадам. Сядзелi, размаўлялi, i раптам ён рэзка адкiнуў Тамарына сядзенне... Нiчога падобнага яна да гэтага не зведвала, хоць i адносiла сябе да "катэгорыi" жанчын з вопытам... Потым ён доўга, з нейкiм хваравiтым замiлаваннем, цалаваў яе ўсю, i паўтараў: мiлая, любая, адзiная мая...

Яны жылi як у сне, ад сустрэчы да сустрэчы. I ён, i яна нiбыта крыху звар'яцелi. Iх вынаходлiвасць (як сустрэцца, каб нiхто нiчога не западозрыў) не ведала межаў. Ён ехаў "у камандзiроўку", i клапатлiвая жонка Вера Мiкалаеўна складвала ў пакет хатнiя пiражкi, налiвала ў тэрмас рамонкавы адвар (для прафiлактыкi ўсякiх запаленняў) i клала ў кiшэню пiнжака шкляначку з валiдолам. Тамара ж адпраўлялася "ў госцi" да iнстытуцкай сяброўкi або таксама ездзiла "па рабоце". Яны здымалi нумар цi два ў якой-небудзь гасцiнiцы i без усялякiх перашкод дарылi адно аднаму сваё каханне... У "перапынках", змучаныя гарачым пачуццём, галодныя i шчаслiвыя, елi вельмi смачныя Верыны пiражкi (Сяргей хвалiў жонку за кулiнарны талент i жартаваў: у наступны раз папрашу не з мясам, а з капустай). А потым будавалi планы на будучыню, якая пакуль была не вельмi акрэсленай. Натуральна, кватэра Сяргея Пятровiча i ўсё ў ёй заставалася Веры i дзецям. Машына таксама. У якасцi кампенсацыi за будучы маральны ўрон сям'i пераходзiла дача — трохпакаёвы дамок непадалёк ад горада. Будаўнiцтва дачы, праўда, было не завершана. Заставалiся апрацоўчыя работы i сёе-тое з драбязы. Толькi пасля гэтага, забяспечыўшы сям'ю ўсiм неабходным, Сяргей Пятровiч збiраўся праiнфармаваць жонку аб сапраўдным становiшчы рэчаў.

ле шчасце нiколi не бывае вечным. Гром, як заўсёды ў падобных выпадках, грымнуў нечакана. Аднойчы вечарам нехта пазванiў у дзверы Тамарынай кватэры. Узрадаваная прыходам каханага (а хто гэта мог быць яшчэ?!), яна кiнулася адчыняць. На парозе стаяла Вера Мiкалаеўна ўласнай персонай (вось табе i канспiрацыя). Змерыўшы супернiцу поглядам, якi не меў патрэбы ў каментарыях, яна дакладна i без доўгiх прамоў сфармулявала сваю думку: "Значыць так. Сяргея я табе не аддам, нават не спадзявайся. Хутчэй, сама на сябе рукi накладу".

Вера Мiкалаеўна была страшная ў гневе. Але Тамара не спалохалася. Яна была ўпэўнена, што кожны чалавек мае права змагацца за сваё шчасце. А перамагае мацнейшы. Тамарына шчасце заключалася ў Сяргеi. Яна зразумела, што час чакання скончыўся, настала пара пераходзiць у наступленне. Iх спатканнi сталi больш рэдкiмi, але больш палкiмi, з нейкiм надрывам. Кожны раз Сяргей Пятровiч паводзiў сябе як чалавек, якому на гэтым свеце адпушчаны адзiн дзень жыцця. Нават плакаў, паклаўшы галаву на Тамарыны каленi i прыцiскаючыся да яе ног. Прасiў не падганяць яго, пачакаць. Яна быццам бы згаджалася, i тым не менш не магла зразумець: ну што яго там трымае? Жонка не вельмi маладая i, шчыра кажучы, не надта прывабная — нiякага шарму. У сэнсе сэксу ў iх там — Сяргей сам прызнаўся — усё аднастайна i прэсна. Характар у яе таксама не падарунак. Успылiць, накрычыць, нагаворыць лiшняга, потым тыдзень маўчыць... Не тое што Тамара. О! Яна ведае, як трэба любiць мужчын...

Узяўшы адпачынак, Вера Мiкалаеўна з дзецьмi нечакана з'ехала да мацi ў вёску, пакiнуўшы Сяргея Пятровiча распараджацца кватэрай як уздумаецца. Тамара была ўпэўненая, што ў першы ж вечар ён запросiць яе да сябе. I памылiлася. Але i тут знайшла яму апраўданне: суседзi маглi ўбачыць i паведамiць "каму трэба".

Сустрэлiся, як заўсёды, у машыне, паехалi на дачу... Ранiцай, шчаслiвы i задаволены, ён паабяцаў паспяшацца з заканчэннем будаўнiцтва i, адпаведна, разводам...

— I даўно гэта было? — спытала я ў Тамары.

— Амаль год таму, мiнулым летам.

— Што, будаўнiцтва зацягнулася?

Яна засмяялася, але нявесела:

— Ну, у нейкiм сэнсе... З дачай усё ў парадку, але цяпер ён будуе гараж, каб iм было куды ставiць машыну. Сустракаемся па-ранейшаму ў "камандзiроўках", вось у Гомель зачасцiлi: дырэктар гасцiнiцы — Сярожаў школьны сябар. Па праўдзе кажучы, гасцiнiцы ўжо надакучылi. Стамiлася ад iх. Але куды падзенешся? Рана цi позна Сярожа дабудуе iм гэты пракляты гараж...

Я прамаўчала. А што было гаварыць? Што пасля гаража Сяргею Пятровiчу тэрмiнова можа спатрэбiцца лазня? Гэта было б падобна на нязмушаны жаночы ўдар "пад дых"... Мы прасядзелi амаль да апоўначы. А яшчэ пазней у нумары раздаўся тэлефонны званок. "Гэта мне", — сказала Тамара, здымаючы трубку. Потым пажадала мне добрай ночы i пайшла, папярэдзiўшы, што вернецца ранiцай. Але на наступны дзень мы так i не ўбачылiся. Вечарам дзяжурная па паверсе перадала мне нумар яе хатняга тэлефона.

Столькi год мiнула... Я так i не патэлефанавала ёй, ды, уласна кажучы, не вельмi i хацела. Для сябе ў той гiсторыi я даўно паставiла кропку, i мне зусiм не цiкава, чым яна скончылася насамрэч...

Наталля УЛАДЗIМIРАВА.

ёс звёў нас з Тамарай у Гомелi. Прычым звёў неяк дзiўна, не па-добраму. I, вiдаць, засталася б у душы прыкрасць ад таго знаёмства, калi б сама Тамара не выправiла сiтуацыю...

Теги: Гомель
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лёс звёў нас з Тамарай у Гомелi. Прычым звёў неяк дзiўна, не па-добраму. І, вiдаць, засталася б у душы прыкрасць ад таго знаёмства, калi б сама Тамара не выправiла сiтуацыю... Мяне пасялiлi ў выдатным двухмесным нумары з вiдам на вясновы, залiты сонцам горад. Суседка на той момант адсутнiчала, але па неахайна раскiданых прыгожых рэчах можна было зрабiць некаторыя высновы адносна яе звычак...
 
Главные новости сегодня
 
Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика