Вы яблык цi груша?Вы яблык цi груша? Калi вы пакутуеце ад лiшняй вагi, паспрабуйце зразумець, у якiх менавiта месцах пераважна адкладаецца тлушч у вашым целе. Гэта дапаможа прыблiзна ацанiць рызыку ўзнiкнення абумоўленых атлусценнем хваробаў. Калi лiшак вагi сканцэнтраваны ў вобласцi жывата, што надае вам падабенства з яблыкам, то рызыка можа быць вышэйшая, чым калi тлушч засяроджаны галоўным чынам у вобласцi сцёгнаў, што надае вам падабенства з грушай. Каб высветлiць, хто вы — яблык цi груша, памерайце акружнасць у поясе на ўзроўнi крыху вышэй за тазавыя косцi i акружнасць сцёгнаў у самым тоўстым участку ягадзiц. Цяпер падзялiце акружнасць талii на акружнасць сцягна. Калi суадносiны перавышаюць у мужчын 0,95, а ў жанчын 0,80, то вы, хутчэй, наблiжаецеся формай да яблыка. Падрыхтоўка да нагрузак Для большасцi людзей карысць, якую яны атрымлiваюць ад фiзiчных нагрузак, намнога перавышае магчымую рызыку. Аднак калi ў вас ёсць хранiчныя захворваннi або выражаныя i iстотныя фактары рызыкi сардэчна-сасудзiстых захворванняў, трэба прыняць некаторыя меры засцярогi. Пагаварыце са сваiм урачом, калi: w Вы пакутуеце ад захворванняў сэрца цi нырак i калi ў вас цукровы дыябет цi артрыт. w Вам больш за 40 гадоў. w Вы пакутуеце ад атлусцення. w У вас ёсць сваякi або браты цi сёстры, у якiх iшэмiчная хвароба сэрца ўзнiкла ва ўзросце да 55 гадоў. w Вы не ўпэўнены ў добрым стане свайго здароўя. Магчыма, урач парэкамендуе правесцi пробу з фiзiчнай нагрузкай, каб вызначыць, цi не з'явiцца фiзiчная нагрузка прычынай недастатковага паступлення кiслароду да сардэчнай мышцы, цi не справакуе яна парушэння сардэчнага рытму. Абмяркуйце з урачом усе абмежаваннi фiзiчных нагрузак, якiх ён параiць вам прытрымлiвацца згодна з вашым здароўем. Калi да гэтага вы вялi сiдзячы лад жыцця, то пачынайце з працягласцi заняткаў па 5-10 хвiлiн i паступова даводзьце ўзровень нагрузак да пажаданага ўзроўню. Урач можа параiць, да якой частаты вам трэба даводзiць пульс падчас выканання практыкаванняў, каб давесцi iх да канца. Дасягненне такой мэтавай частаты пульсу дазволiць вам атрымаць максiмум карысцi ад фiзiчных практыкаванняў. Iнфаркт мiякарда:
Жанчыны часта думаюць, што iх не датычыцца клопат аб магчымых сардэчна-сасудзiстых расстройствах. Сапраўды, мужчыны пачынаюць хварэць на iшэмiчную хваробу i iншыя сардэчныя захворваннi ў больш маладым узросце. Аднак далей шанцы мужчын i жанчын памерцi ад iнфаркту мiякарда выроўнiваюцца. Да палавога выспявання хлопчыкi i дзяўчаткi маюць прыкладна аднолькавы ўзровень халестэрыну лiпапратэiнаў высокай шчыльнасцi — "добрага" халестэрыну, i нiзкi ўзровень халестэрыну лiпапратэiнаў нiзкай шчыльнасцi — "дрэннага" халестэрыну. Гэта служыць натуральнай абаронай дзяцей i падлеткаў ад развiцця сардэчна-сасудзiстых захворванняў. Аднак падчас палавога выспявання ўзровень "добрага" халестэрыну ў мужчын знiжаецца, i яны становяцца больш уразлiвымi да гэтых захворванняў. У жанчын высокi ўзровень утрымання эстрагенаў у крывi падтрымлiвае высокую канцэнтрацыю "добрага" халестэрыну i малую — "дрэннага". Пасля менапаўзы, калi ўзровень эстрагенаў у крывi жанчын знiжаецца, яны становяцца падвержанымi iнфаркту мiякарда. Да 60 гадоў мужчыны — першыя кандыдаты на iнфаркт мiякарда. Пасля 60 рознiца ў гэтых суадносiнах памiж мужчынамi i жанчынамi пачынае згладжвацца. Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА. |