21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

КРЭЙДАВЫЯ КАР'ЕРЫ НЕАЛІТУ

|  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

КРЭЙДАВЫЯ КАР'ЕРЫ НЕАЛІТУ

Месца, дзе падаюць метэарыты ды трава "крывавага" колеру

У Беларусi няма гор i не падалi велiзарныя метэарыты? Вы ўпэўненыя? Некалi i я думаў так, пакуль не пабачыў увачавiдкi тое, што, найхутчэй, аднясе вас у далёкую Аўстралiю альбо спякотную Саудаўскую Аравiю. I гэтае "тое" не на нейкiх там ускрайках, але нават зусiм недалёка па мiжнароднай шашы "Варшава—Мiнск—Масква", што здзiўляе яшчэ больш...

Некалi i я думаў так, пакуль не пабачыў увачавiдкi тое, што, найхутчэй, аднясе вас у далёкую Аўстралiю альбо спякотную Саудаўскую Аравiю. I гэтае "тое" не на нейкiх там ускрайках, але нават зусiм недалёка па мiжнароднай шашы "Варшава—Мiнск—Масква", што здзiўляе яшчэ больш...

Гэты неверагодны аб'ект я даўно пабачыў на фотаздымках аднаго вандроўнiка, якi распавядаў, што нiчога такога ён нават у нашых суседзяў не бачыў — не тое, што ў нашай раўнiннай Беларусi. На здымках красавалiся агромнiстыя горы белага колеру ды невялiчкае азярцо з "аквамарынавай" вадой. Акрамя гэтага паўсюдныя "крымскiя" пясчаныя дарожкi-лесвiцы, выдзеўбаныя, здавалася, яшчэ неандэртальцамi, так i цягнулi прылегчы ў ценi нешматлiкiх сосен. Чаго i казаць, што я адразу захапiўся гэтым месцам, а таму праз пэўны час, спланаваўшы маршрут i прыхапiўшы палатку, два "звяздоўцы" рушылi ў шлях да беларускай экзотыкi...

Каб патрапiць на кар'еры, давялося ехаць з Мiнска на чатырох перасадках праз Маладзечна, Лiду i Масты, а пасля ўжо з Росi пешшу iсцi да пасёлка Краснасельскага — там, па звестках, знаходзiлася мэта нашай вандроўкi. Пасля роспытаў навакольных жыхароў, карцiна, якую мы ўяўлялi, паступова ўсё больш скажалася, бо часам нам казалi, што на кар'еры трэба iсцi "налева", а часам — "направа". Усё яшчэ больш заблыталася, калi мы, пабачыўшы зусiм нiчым не знакавы былы кар'ер, пачулi ад адной бабулькi на веласiпедзе: "Iдзiце вось туды, потым налева... А там, у лесе, каго-небудзь запытаеце!" Але, на шчасце, па дарозе iшлi два мясцовыя хлапчукi (адзiн з iх, аказалася, прыехаў сюды з Масквы), якiя, нягледзячы на тое, што iшлi па нейкiх справах, згадзiлiся нас правесцi ледзь не па ўсiх навакольных кар'ерных азёрах.

Каб патрапiць да першага кар'ера з Краснасельскага, трэба было ў пасёлку ля разгрузачнай станцыi звярнуць направа (калi па компасе, на захад) i, мiнаючы невялiчкiя рыбалоўныя месцы, дайсцi да дачнага пасёлка (дзесьцi з кiламетр), унутры якога павярнуць налева (на ўсход). Пасля, наперадзе вас будзе чакаць лясная дарога ды два запар павароты ўглыб лесу, першым з якiх сваёй вельмi крутой глiнянай сцежкай (ад чаго лепш трымацца за ўсё, што пападае пад рукi, калi вы трапiце пасля дажджу) прывядзе вас на першы астравок неверагоднасцi. Тут, у месцы, якое тутэйшымi атрымала дзiўную мянушку "5-ы вiнт", вы можаце палавiць рыбу, якой развялося ВЕЛЬМI шмат, альбо выкупацца ў празрыстай зялёнай вадзе... Аднак затрымацца надоўга не ўдасца, бо наперадзе чакае сапраўдны Марс — другi
кар'ер. Каб да яго патрапiць, дастаткова павярнуць на другiм павароце i спусцiцца па горнай дарожцы...

На глыбiнi "Выбухоўкi", якую мы iмгненна назвалi "Кар'ер iмя Вялiкага Выбуху", вам адкрыецца зусiм не беларускае вiдовiшча: на блiскучых склонах нешматлiкая раслiннасць, чырвоная патрэсканая зямля ды вада насычанага зялёнага колеру, што ў сваёй празрыстасцi, бадай, не мае аналагаў у Беларусi, а таму ў добрае надвор'е бачны нават былы будаўнiчы кран, што ляжыць ледзь не за 20 метраў ад берага ўглыб. Акрамя гэтага прама пад нагамi багата раскiдана асколкамi "метэарытаў", якiя, напэўна, некалi ўтварылi гэтае возера...

Насамрэч гэта крэмень i з'явiўся ён тут пасля выпрацоўкi крэйдавага кар'ера, калi рабочым па дасягненнi крынiцы давялося хутка пакiдаць гэтае месца. А яна, у сваю чаргу, шпарка ўтварыла паўсюль невялiчкiя, але працяглыя i глыбокiя азёры. Ад таго, вiдаць, i такая чысцiня навакольных азёраў, што незлiчоная колькасць прыроднага фiльтра проста запаўняе сабой усё наўкола. Калi пашукаць, можна на памяць пакiнуць сабе якi-небудзь шэдэўр прыроднага майстэрства у выглядзе нейкай жывёлы, альбо структуры малекулы...

Але гэта толькi некалькi са шматлiкiх Краснасельскiх кар'ераў. Чаму ж iх тут столькi? Рэч у тым, што ў гэтым мястэчку знаходзiцца адзiн з самых значных сусветных цэментных заводаў, а таму ўжо з савецкага часу тут iдзе здабыча карысных глебаў, сярод якiх таксама i крэйда. Некаторыя кар'еры з цягам часу выпрацоўвалiся, а таму пазней парасталi дрэвамi, запаўнялiся вадой i пераўтваралiся ўжо не ў прамысловую зону, а ў аб'ект турызму. Гэткi ж лёс, здаецца, чакае i новыя, пакуль яшчэ дзейныя кар'еры, якiя рассыпалiся за Карпаўцамi на ўсход. Цяпер жа там сапраўды трацiцца адчуванне глыбiнi, бо свядомасцi непадрыхтаванага чалавека надзвычай цяжка назiраць, як МАЗы пераўтвараюцца ў запалкавыя пачкi, ад'язджаючы ўсё нiжэй за сваёй "порцыяй" грунту. А рушэнне тут вельмi ажыўленае, бо кожную хвiлiну-другую дарогу мiнае новая машына.

У гэтым сэнсе нам вельмi пашанцавала, бо можна было на МАЗе дабрацца ледзь не да ўсiх кар'ераў. Дакладней, вельмi дапамог спадар Уладзiмiр, якi яшчэ цягам паездкi расказаў крыху пра гарадское прадпрыемства i здабычу выкапняў. Так, паводле яго слоў, гарадскi цэментны завод, на якiм працуюць, бадай, цi не ўсе жыхары горада (ад чаго, варта сказаць, апошнi не надта i ад буйных гарадоў адрознiваецца) працуе бесперапынна, а самi кiроўцы цяжкаважных юрыдычна працуюць не на заводзе, бо прыналежаць не Мiнiстэрству прамысловасцi, а Мiнiстэрству транспарту i камунiкацый. Але, падаецца, ад гэтага сутнасць не мяняецца: хтосьцi здабывае, хтосьцi возiць, а хтосьцi працуе з выкапнямi...

Яшчэ адна цiкавая акалiчнасць: увесь час па дарозе Краснасельскi—Карпаўцы вашы боты, як i вы самi, будуць паступова змяняцца з аднаго на iншы колер — то спярша стануць глiняна-чырвонымi, а потым цэментна-белымi. Не дзiўна, чаму ўся суседняя вёска, у лiтаральным сэнсе, афарбаваная цэментна-крэйдавым пылам, што здавалася, нават вада ў калодзежах пераўтварылася ў адпаведны раствор. А побач жа яшчэ пясчаныя кар'еры!...

На вялiкi жаль, з-за няведання пабываць на самым прыгожым крэйдавым кар'еры не ўдалося. Пазней толькi ўжо даведаемся, што ён знаходзiцца далёка ад Краснасельскага (на поўнач ад Карпаўцаў), а таму без машыны лепш нават у шлях не выпраўляцца. А там фантастычныя скаты беласнежных гор i празрыстая блакiтная вада!.. Але ж хто сказаў, што гэтага не зробiце вы?!

Мiкола ТАМАШЭВIЧ.

Фота Аляксея КУЛЬБIЦКАГА.
 
 

ЯК ДАБРАЦЦА ДА КАР'ЕРАЎ?

Паглядзець на гэтыя чалавеча-прыродныя дзiвосы можна, выправiўшыся двума шляхамi: з боку Мастоў альбо Ваўкавыска. У любым выпадку трэба будзе праз 15—20 кiламетраў патрапiць спачатку ў Краснасельскi, а далей, пры наяўнасцi часу, можна наведаць нават усе кар'еры. Назвы тром кар'ерам "5-ы вiнт", "Выбухоўка", "Прамысловы". Каардынаты для GPS: (53о 15'01.33''N; 24о 24'14.11''E), (53о15'48.66''N; 24о33'44.80''E), (53о17'14.35''N, 24о30'32.08''E).

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месца, дзе падаюць метэарыты ды трава "крывавага" колеру У Беларусi няма гор i не падалi велiзарныя метэарыты? Вы ўпэўненыя? Некалi i я думаў так, пакуль не пабачыў увачавiдкi тое, што, найхутчэй, аднясе вас у далёкую Аўстралiю альбо спякотную Саудаўскую Аравiю. I гэтае "тое" не на нейкiх там ускрайках, але нават зусiм недалёка па мiжнароднай шашы "Варшава—Мiнск—Масква", што здзiўляе яшчэ больш...
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика