Аляксандр Лукашэнка адзначае станоўчую дынамiку ў знiжэннi колькасцi злачынстваў у БеларусiАляксандр Лукашэнка адзначае станоўчую дынамiку ў знiжэннi колькасцi злачынстваў у Беларусi Апошнiя гады ў Беларусi назiраецца станоўчая дынамiка ў знiжэннi колькасцi злачынстваў. Гэта адзначыў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях дзейнасцi органаў пракуратуры. Так, у першым паўгоддзi 2009 года ў параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года зарэгiстравана на 9,5 працэнта менш злачынстваў, на 8,5 працэнта скарацiлася колькасць асаблiва цяжкiх, на 12 працэнтаў — цяжкiх злачынстваў, на 24 працэнты — наўмысных забойстваў. Адзначаецца iстотнае знiжэнне цяжкiх цялесных пашкоджанняў, разбояў, рабаванняў, хулiганстваў. У той жа час сур'ёзную заклапочанасць выклiкае раскрывальнасць злачынстваў, падкрэслiў Прэзiдэнт. Амаль 42 працэнты ўчыненых у першым паўгоддзi злачынстваў засталiся нераскрытымi, у тым лiку больш як 24 працэнты цяжкiх i асаблiва цяжкiх. Значнай з'яўляецца i рэцыдыўная злачыннасць, назiраецца рост крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi, хабарнiцтва, службовыя падлогi. Прэзiдэнт лiчыць, што наяўнасць у гэтай сферы iстотных i сiстэмных недахопаў з'яўляецца непрымальным i проста недапушчальным. І калi такiя недахопы ёсць, то iх трэба аператыўна ўстараняць. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што было прынята рашэнне аб правядзеннi комплекснай праверкi органаў пракуратуры, каб выпрацаваць меры для павышэння эфектыўнасцi iх дзейнасцi. Аляксандр Лукашэнка заклiкаў усiх прысутных да адкрытага абмеркавання ўсiх актуальных пытанняў, якiя датычацца органаў пракуратуры, а таксама выказваць канструктыўныя прапановы па вырашэннi iснуючых праблем. У Беларусi няма крымiнальнага бязмежжа, масавых праяўленняў экстрэмiзму i антыканстытуцыйных дзеянняў, нягледзячы на пэўныя цяжкасцi ў станаўленнi i развiццi беларускай дзяржаўнасцi. Гэты факт асаблiва падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што ад якасцi выканання пракуратурай сваiх функцый у многiм залежаць законнасць i правапарадак у грамадстве, аўтарытэт улады, устойлiвае i эфектыўнае развiццё дзяржавы. Прэзiдэнт падкрэслiў, што тая роля, якую пракуратура адыгрывае ў жыццi грамадства i дзяржавы, была i застаецца нязменнай: стаяць на варце закона i прававых асноў дзяржавы. Ён нагадаў, што ў краiне нiколi не сумнявалiся ў неабходнасцi iснавання пракуратуры як такой, не ставiлася пытанне аб абмежаваннi яе наглядных паўнамоцтваў. Менавiта на пракуратуру ўскладзены такiя адказныя функцыi, як нагляд за дакладным i аднастайным выкананнем законаў, барацьба са злачыннасцю i карупцыяй, абарона правоў i свабодаў грамадзян, iнтарэсаў дзяржавы. "Фактычна, можна гаварыць, што пракуратуры паднаглядныя ўсе сферы грамадскага жыцця i дзяржаўнага кiравання", — сказаў ён. У той жа час Аляксандр Лукашэнка заявiў, што органы пракуратуры не павiнны быць адасобленай структурай у дзяржаве, нейкай кастай, а павiнны служыць дзяржаве i беларускаму народу. Да кантралюючых структур у дзяржаве прад'яўляюцца асаблiвыя патрабаваннi. "Таму што вам дадзена права кантраляваць, а кантралёр павiнен быць сам на парадак вышэйшы ў сваёй маралi i ў свядомасцi тых, каго ён кантралюе", — падкрэслiў ён. Кiраўнiк дзяржавы звярнуў увагу на тое, што пакуль пракуратура не ва ўсiм адпавядае патрабаванням, якiя прад'яўляюцца жыццём. Пра гэта сведчаць як факты, так i грамадская думка. "Дзейнiчайце ў iнтарэсах дзяржавы — вось што мне перш за ўсё патрэбна ад пракуратуры", — сказаў Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што адказнасць за карупцыю павiнна быць максiмальнай. "Шкадаваць тут нiкога не трэба. Бо чыноўнiк пастаўлены абараняць iнтарэсы людзей, а атрымлiваецца, што ён яшчэ i апошнiя грошы з чалавека выбiвае", — сказаў Прэзiдэнт. "Не колькасцю — уменнем трэба браць. Для мяне важныя паказчыкi эфектыўнасцi. У эканомiцы — гэта прыбытак i рэнтабельнасць. Вось, напрыклад, нядаўна выпусцiлi пастанову № 991 "Аб некаторых пытаннях набыцця тавараў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь" i фактычна забаранiлi суб'ектам гаспадарання гандляваць. Ды няхай кiраўнiк сам вырашае, як дзейнiчаць, а спытваць трэба за прыбытак i рэнтабельнасць! Навошта камусьцi ўказваць: з кiм гандляваць, працаваць з пасрэднiкамi цi не? Пачалi разбiрацца, хто пастанову рыхтаваў. Высветлiлася, адзiн "дзеяч" па ўказцы прэм'ер-мiнiстра падрыхтаваў гэты дакумент, кiнуў яму на стол i назаўтра паехаў у водпуск. Спытаць нават няма з каго! Так, пасрэднiцтва — гэта дрэнна, i мы павiнны яго пазбягаць. Але з якой мэтай? Каб цана была нiжэйшая, а якасць — лепшая. Навошта ўздыбiлi ўсю краiну? Гэта справа прыватнiка, дзе i як купляць, ён жа разумее, што гэта яго грошы, ён нiколi не купiць даражэй i з горшай якасцю. Значыць, пытаннi да дзяржаўных прадпрыемстваў. Дык давайце паставiм задачы, а потым — праз месяц праверым, вiнаватыя адкажуць. Вось i ўсё, не трэба нiякага шуму. Iнакш узнiкаюць пытаннi: дзе ж тая лiбералiзацыя эканамiчнай дзейнасцi, пра якую мы гаворым, дзе самастойнасць кiраўнiка, калi мы яму пiшам, што ў каго купiць. Няхай ён сам разбiраецца, а наша задача даць прававую i iншую ацэнку кiраўнiку, якi адказвае за прадпрыемства. Вось як трэба дзейнiчаць, а не фронтам хадзiць па краiне", — заявiў Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз выказаў сваё жорсткае патрабаванне — выключыць неабгрунтаваныя праверкi: "Гэта датычыцца ўсiх кантралюючых i наглядных органаў — не павiнна быць неабгрунтаваных i самавольных праверак. Не трэба адцягваць людзей ад працы, не перашкаджайце кiраўнiкам прадпрыемстваў i проста бiзнэсу ў гэты сур'ёзны час. Прыходзьце ў арганiзацыi i да прадпрымальнiкаў толькi ў тым выпадку, калi перакананыя, што правапарушэнне мае месца. Калi хтосьцi грэбуе законам — прыцягвайце да адказнасцi. Але iсцi з праверкамi трэба толькi туды, дзе ёсць за што зачапiцца, нiякiх "авось за што-небудзь зачэпiмся" быць не павiнна. Iнакш узнiкае падазрэнне: чаго туды пайшоў, можа, з кiм-небудзь рахункi звесцi? Або дапамагчы камусьцi з канкурэнтам змагацца? Або вышукваеце, што ў кiшэню пакласцi?". Аляксандр Лукашэнка пры гэтым дадаў: "Калi ў прадпрыемства добры прыбытак i рэнтабельнасць, туды з праверкамi ўвогуле хадзiць не трэба. Iнакш гэта падразае iнiцыятыву людзей. Калi iсцi — то толькi за вопытам". У заключэнне Прэзiдэнт зноў заявiў: "Скажу адкрыта: мяне не задавальняе стан работы пракуратуры па прадухiленнi i спыненнi карупцыйных праяў. Ды i пра якую барацьбу з карупцыяй можна весцi гаворку, калi самi пракурорскiя работнiкi грашаць гэтым: атрыманнем хабару, лабiраваннем iнтарэсаў камерцыйных структур, злоўжываннем службовымi паўнамоцтвамi". Ён таксама дадаў, што яго пазiцыя па гэтай праблеме застаецца нязменнай: нiхто не можа i не павiнен сысцi ад пакарання за падобныя дзеяннi. Аляксандр Лукашэнка даручыў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, Дзяржсакратарыяту Савета Бяспекi i пракуратуры ў трохмесячны тэрмiн перагледзець сiстэму органаў пракуратуры з мэтай аптымiзацыi i з улiкам усiх заўваг, што прагучалi на нарадзе. Паводле паведамленняў
|