Умовы вядзення інвестыцыйнай дзейнасці ў Беларусі палягчаюццаУмовы вядзення інвестыцыйнай дзейнасці ў Беларусі палягчаюцца Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 6 жнiўня выдаў Дэкрэт № 10 "Аб стварэннi дадатковых умоў для iнвестыцыйнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь". Дакументам устанаўлiваюцца як для беларускiх, так i для замежных iнвестараў правiлы, якiя аблягчаюць пачатак рэалiзацыi iнвестыцыйных праектаў у Рэспублiцы Беларусь. Замацоўваецца таксама адказнасць iнвестараў за выкананне ўзятых на сябе абавязацельстваў. У дагаворах, што заключаюцца з iнвестарамi, павiнны быць дакладна вызначаны аб'екты, аб'ёмы i тэрмiны ўкладання iнвестыцый, а таксама адказнасць за iх невыкананне. Агаворваюцца таксама агульныя прэферэнцыi для праектаў, што рэалiзуюцца ў рамках iнвестыцыйных дагавораў. Акрамя таго, уводзiцца трохузроўневая сiстэма заключэння iнвестарамi iнвестыцыйных дагавораў з Рэспублiкай Беларусь, дыферэнцыраваная ў залежнасцi ад значнасцi праекта i прэферэнцый, якiя прадастаўляюцца. Iнвестыцыйны дагавор можа заключацца на падставе рашэння: Савета Мiнiстраў, узгодненага з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, калi дагаворам прадугледжваецца прадастаўленне iнвестару прэферэнцый, не ўстаноўленых заканадаўчымi актамi або iншымi рашэннямi кiраўнiка дзяржавы; Савета Мiнiстраў у выпадку, калi iнвестыцыйным дагаворам прадугледжваецца прадастаўленне iнвестару льгот i прэферэнцый, ужо ўстаноўленых заканадаўчымi актамi i iншымi рашэннямi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь; рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання, iншай дзяржаўнай арганiзацыi, якая падпарадкаваная Ураду, аблвыканкама, Мiнскага гарвыканкама ў выпадках, калi для рэалiзацыi праекта прэферэнцыi не патрабуюцца. Дэкрэтам замацаваныя абавязковыя ўмовы заключэння iнвестыцыйных дагавораў, а таксама даецца магчымасць iх пашырэння зыходзячы з галiновай накiраванасцi i спецыфiкi iнвестыцыйнага праекта. З улiкам практыкi рэалiзацыi iнвестыцыйных праектаў у Рэспублiцы Беларусь iнвестарам, якiя заключылi iнвестыцыйныя дагаворы, прапануюцца такiя агульныя прэферэнцыi, як прадастаўленне зямельнага ўчастка ў арэнду без правядзення аўкцыёну; паэтапнае афармленне неабходных дакументаў па адводу зямельнага ўчастка адначасова з будаўнiцтвам на фактычна занятых землях i будаўнiцтва аб'ектаў з паралельным праектаваннем наступных этапаў будаўнiцтва; увоз тэхналагiчнага абсталявання i запасных частак да яго для аб'ектаў, звязаных з рэалiзацыяй iнвестыцыйнага праекта, без платы мытных пошлiн i падатку на дабаўленую вартасць. Акрамя таго, iнвестар вызваляецца ад пакрыцця страт сельскагаспадарчага прадпрыемства, а таксама кампенсацыйных выплат, звязаных з пераносам i высечкай зялёных насаджэнняў на землях населеных пунктаў; платы дзяржаўнай пошлiны за выдачу спецыяльных дазволаў замежным грамадзянам, якiя прыцягваюцца iнвестарам для рэалiзацыi iнвестыцыйнага праекта, на занятак працоўнай дзейнасцю ў нашай краiне, а ўказаныя замежныя грамадзяне — ад платы дзяржаўнай пошлiны за выдачу дазволаў на часовае пражыванне ў Рэспублiцы Беларусь. Разам з тым у Дэкрэце прадугледжана, што ў выпадку невыканання (або неналежнага выканання) iнвестарам узятых на сябе абавязацельстваў Рэспублiка Беларусь у аднабаковым парадку можа адмовiцца ад выканання сваiх абавязацельстваў па заключаным iнвестыцыйным дагаворы. Гэтыя нормы накiраваныя на стымуляванне шырокамаштабнай iнвестыцыйнай актыўнасцi. Дэкрэт уступае ў сiлу праз тры месяцы пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем некаторых пунктаў, з'яўляецца часовым i прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу. Дзеянне Дэкрэта не распаўсюджваецца на iнвестыцыйныя дагаворы, заключаныя да ўступлення ў сiлу гэтага Дэкрэта. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. |